Робэрт Левандоўскі
Робэрт Левандоўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 жніўня 1988[1][2][3][4] (32 гады) Варшава, Варшаўскае ваяводзтва, Польская Народная Рэспубліка[5] | |
Рост | 185 см[6] | |
Вага | 81 кг[7] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2010 2010—2014 2014— |
Зьніч Лех Барусія Дортмунд Баварыя |
32 (21) 58 (32) 131 (74) 190 (162) |
Зборныя | ||
2008— | Польшча | 112 (61) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Робэрт Левандоўскі (па-польску: Robert Lewandowski; нарадзіўся 21 жніўня 1988 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі нападніка. Маючы на сваім рахунку больш за 50 мячоў за нацыянальную зборную, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам за ейную гісторыю.
Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з гораду Лешна, дзе працаваў ягоны бацька[8]. Да 2004 году выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасьля выступаў за варшаўскія клюбы «Дэльта» й «Легія-2». Летам 2006 году перайшоў у «Зьніч» з гораду Прушкава. У сэзоне 2007—2008 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам другой лігі чэмпіянату Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчах[9].
«Лех»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У ліпені 2008 году падпісаў пяцігадовы кантракт з познанскім «Лехам»[10]. Клюб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бэлхатаў» (2:3)[11], у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.
Робэрт Левандоўскі зьвярнуў на сябе ўвагу эўрапейскіх клюбаў, ім цікавіліся маскоўскі ЦСКА[12], ангельскі «Ўэст Бромўіч Альбіён»[13], дортмундзская «Барусія»[14], галяндзкі «Фэеноорд»[15], піцерскі «Зэніт»[16] і данецкі «Шахтар»[17].
Робэрт Левандоўскі стаў тварам папулярнай кампутарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з ангельцам Ўэйнам Руні. У сьнежні 2009 году польскае выданьне «Piłka Nożna» прызнала Робэрта Левандоўскага найлепшым гульцом чэмпіянату Польшчы[18].
«Барусія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
19 траўня 2010 году стала вядома, што Робэрт прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж году ён падпісаў чатырохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам[19]. Сума трансфэру лічыцца роўнай каля 4,5 млн эўра[20]. 19 верасьня ён забіў свой першы гол у Бундэсьлізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся зь лікам 3:1[21].
У сэзоне 2011—2012 гадоў, праз траўму Люкаса Барыяса, Робэрт трапіў у асноўны склад клюбу да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзэна», у матчы на кубак Нямеччыны (3:0). 20 жніўня 2011 году Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сэзоне Бундэсьлігі ў матчы супраць «Нюрнбэргу», «Барусія» атрымала перамогу зь лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасьля перамогі зь лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублем[22]. 17 сьнежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галявую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбургу». У сувязі зь ягонай якасьцю гульні Робэрт быў названы найлепшым гульцом году ў Польшчы[23].
Пасьля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 году «Барусія» ўшчэнт разьбіла «Гамбург» зь лікам 5:1, дасягнуўшы паводле пунктаў лідэра «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галявую перадачу на суайчыньніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў Дортмундзе[24]. У заключнай гульні сэзону ў фінале кубка Нямеччыны Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).
У новы сэзон Левандоўскі зьявіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вэрдэру». Першы гол сэзону забіў 15 верасьня ў пераможным матчы супраць «Баеру», які скончыўся зь лікам 3:0. Апасьля Робэрт усталяваў новы клюбны рэкорд, забіўчы пасьлядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма Каніцка[25].
24 красавіка 2013 году Левандоўскі стаў першым гульцом, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць гішпанскага «Рэалу» (4:1)[26]. 25 траўня ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» трывала паразу зь лікам 2:1 ад «Баварыі».
Свой першы гол у сэзоне 2013—2014 гадоў Робэрт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сэзону[27]. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнэрам «Барусіі» Юргенам Клёпам, з-за жаданьня паляка перайсьці да табару супернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Робэрт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундзкі клюб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сэзоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарту» (6:1)[28]. 3 студзеня Робэрт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клюб ён пачаў з наступнага сэзону.
25 лютага 2014 году Робэрт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зэніту», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» ў эўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана Шапюіза[29]. Сэзон Робэрт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэсьлізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.
«Баварыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 году. У студзені 2014 году Робэрт заключыў 5-гадовы кантракт зь мюнхэнскім клюбам. 9 ліпеня 2014 году ён быў прадстаўлены ў якасьці гульца «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, зь якой раней гуляў Марыё Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка». Яшчэ ў канцы ліпеня і пачатку жніўня Робэрт пачаў забіваць за новы клюб у перадсэзонных матчах. 13 жніўня 2014 году Робэрт дэбютаваў за «Баварыю» ў матчы на Супэркубак Нямеччыны супраць сваіх былых партнэраў з «Барусіі», аднак дортмундцы былі мацней зь лікам 2:0[30]. 30 жніўня ў матчы другога туру супраць «Шальке-04» Левандоўскі ўпершыню адзначыўся за новы клюб у афіцыйных матчах, аднак гэта не дапамагло мюнхэнцам атрымаць перамогу[31].
Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасьня 2009 году ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)[32], Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марэка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Эўра-2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы ня здолела прайсьці ў чвэрцьфінал.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2010
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2009
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2009
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2016, 2019
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017, 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б ČSFD — 2001.
- ^ а б FBref.com
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1042303614 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б https://fcbayern.com/de/teams/profis/robert-lewandowski
- ^ а б 9 Robert Lewandowski Angriff
- ^ Kulisy Sportu — Robert Lewandowski pt.1/3
- ^ Robert Lewandowski. 90minut.pl
- ^ Lewandowski zagra w Lechu
- ^ Lech Poznań 2-3 GKS Bełchatów. 90minut.pl
- ^ Левандовский не перейдет в ЦСКА. dynamomania.com
- ^ Р.Левандовский не перейдет в ВБА. football.ua
- ^ Р. Левандовский интересен Дортмунду. football.ua
- ^ «Фейеноорд» хочет купить Левандовски. Не Мариуша. football.ua
- ^ Р. Левандовский перейдет в «Зенит»? football.ua
- ^ «Лех» отказал «Шахтёру». football.ua
- ^ Мариуш Левандовский — игрок года в Польше. terrikon.dn.ua
- ^ Dortmund macht Lewandowski-Transfer perfekt. focus.de
- ^ Borussia Dortmund striker Robert Lewandowski hits double as Poland beat Ivory Coast. Global news
- ^ Schalke 04 1-3 Borussia Dortmund. ESPN FC.
- ^ Borussia Dortmund 5–0 Koln: Five-star champions move second in Bundesliga table. Goal.com.
- ^ Lewandowski ist Polens Bester. Kicker.
- ^ Borussia Dortmund see off Bayern Munich to close on successive title. The Guardian.
- ^ BVB-Torjäger Lewandowski überholt Konietzka. ruhrnachrichten.de.
- ^ Four-goal Lewandowski leaves Madrid reeling. UEFA.
- ^ Aubameyang hat-trick has Dortmund flying. Bundesliga.
- ^ Lewandowski shines as Stuttgart hit for six. Bundesliga.com.
- ^ Lewandowski najlepszym strzelcem BVB w Europie!. sport.wp.pl.
- ^ Aubameyang köpft BVB zum Supercup-Sieg. Kicker
- ^ Bayern Munich denied win as Schalke claim 1–1 draw in Alonso debut. ESPN
- ^ PZPN.PL — Oficjalny Serwis Polskiego Futbolu. pzpn.pl
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
---|
1 Ноер · 2 Вагнэр · 4 Зюле · 5 Гумэльс · 6 Тыяга · 7 Рыбэры · 8 Мартынэс · 9 Левандоўскі · 10 Робэн · 11 Радрыгес · 13 Рафіньня · 17 Баатэнг · 18 Гарэцка · 22 Гнабры · 24 Талісо · 25 Мюлер · 26 Ульрайх · 27 Аляба · 29 Каман · 32 Кіміх · 35 Саншыш · 36 Фрухтль · 39 Гофман · Трэнэр: Ковач |