Джэймз Мілнэр
| Джэймз Мілнэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 студзеня 1986[1] (40 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Лідс Юнайтэд | 48 (5) |
| 2003 | → Сўіндан Таўн[d] | 6 (2) |
| 2004—2008 | Ньюкасл Юнайтэд | 94 (6) |
| 2005—2006 | → Астан Віла | 27 (1) |
| 2008—2010 | Астан Віла | 73 (11) |
| 2010—2015 | Манчэстэр Сіці | 147 (13) |
| 2015—2023 | Лівэрпул | 230 (19) |
| 2023—2026 | Брайтан энд Гоўв | 39 (1) |
| Зборныя | ||
| 2001—2002 | Ангельшчына (да 16)[d] | 6 (5) |
| 2002—2003 | Ангельшчына (да 17)[d] | 11 (8) |
| 2003—2004 | Ангельшчына (да 20)[d] | 6 (4) |
| 2003 | Ангельшчына (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2004—2009 | Ангельшчына (да 21)[d] | 46 (9) |
| 2009—2016 | Ангельшчына | 61 (1) |
Джэймз Філіп Мілнэр (па-ангельску: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986 году, Лідс, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да таго як трапіць у стан бірмінгэмскай каманды гуляў за клюбы «Лідс Юнайтэд», «Сўіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймз гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клюбы Раўдону й Горсфарту. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідсу Юнайтэд», клюбу за які заўзеў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў «Прэм’ер-Лізе» ва ўзросьце 16 гадоў, выйшаўшы на зьмену падчас гульні з «Ўэст Гэмам Юнайтэд».
У наступным годзе Джэймз быў адпраўлены ў арэнду ў «Сўіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступленьня за першую каманду. Наступным клюбам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнэр правёў каля 100 матчаў. Але пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сэзону 2005—2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.
«Манчэстэр Сіці»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 жніўня 2010 году «Астан Віла» пагадзілася на зьдзелку з «Манчэстэр Сіці» на конт продажу Мілнэра ў залежнасьці ад вынікаў мэдычнага абсьледаваньня. Дамова, як паведамлялася, каштавала «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам гульца Стывэнам Айрлэндам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнэр дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 году ў пераможным для ягонай каманды матч супраць «Лівэрпулу» (3:0), дзе ён аднойчы асыставаў свайму былому аднаклюбніку па «Астан Віле» Гэрэту Бэры[4].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаючы з 16 гадоў Джэймз стала вызываецца ў склад зборных Ангельшчыны розных узростаў. Мае рэкорд па выступленьнях за зборную Ангельшчыны U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 году падчас матча супраць зборнай Нідэрляндаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2012, 2014
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2012
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ James Milner // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ James Milner completes his transfer to Manchester City. BBC Sport.
- ↑ Manchester City agree deal to sign James Milner from Aston Villa. Guardian
- ↑ Man City 3 – 0 Liverpool. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Лідсе
- Футбалісты клюбу «Лідс Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Сўіндан Таўн»
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён»
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Ангельскія футбалісты