Перайсьці да зьместу

Дынама Заграб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дынама Загрэб»)
Дынама Заграб
Поўная назва Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Заграб, Харватыя
Стадыён Максымір
Умяшчальнасьць: 35 123
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Дынама» (па-харвацку: Dinamo) — харвацкі футбольны клюб з гораду Заграбу. Заснаваны ў 1945 годзе. 25-разовы чэмпіён Харватыі, 17-разовы ўладальнік Кубка Харватыі. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Югаславіі.

Футбольны клюб у Заграбе быў створаны ў 1911 годзе, калі яшчэ горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Клюб атрымаў назву «Граджанскі». У дадатак, клюб меў шматспартовую скіраванасьць з выразна харвацкай ідэнтычнасьцю. Акрамя футболу клюб меў каманды па гандболе і роварным спорце. Спачатку футбалісты выступалі на розных пляцоўках у заграбскіх раёнах Тушканац, Марцінаўцы, Канале і Максыміры, пакуль каманда не прыдбала свой уласны стадыён на вуліцы Котурашка, які быў афіцыйна адкрыты ў 1924 годзе Сьцепанам Радычам, вядомым харвацкім палітыкам таго часу. Па Другой сусьветнай вайне «Граджанскі» быў забаронены, як і вялікая колькасьць іншых харвацкіх клюбаў. Наўзамен у чэрвені 1945 году ўжо пасьля трох дзён пасьля ліквідацыі «Граджанскага» быў утвораны клюб «Дынама». У кіраўніцтва клюбу ўвайшлі некаторыя дзеячы «Граджанскага».

У 1991—1993 гадах меў назву «ХАШК Граджанскі», а ў 1993—2000 гадах — «Краацыя». У канцы 1990-х клюб двойчы запар дасягаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У сэзоне 1998—1999 гадоў яны спаборнічалі ў адной групе з «Аяксам», «Алімпіякосам» і «Порту». Пасьля несуцяшальных першых трох матчаў, дзе пасьля хатняй нічыі з «Аяксам» клюб двойчы атрымаў паразы з «Алімпіякосам» і «Порту», паказьнікі харватаў палепшыліся. У наступным хатнім матчы яны перамаглі «Порту», а потым у Амстэрдаме былі мацней за «Аякс». У апошнім матчы групы заграбцы згулялі ўнічыю з «Алімпіякосам». У сэзоне 1999–2000 гадоў «Краацыя» скончыла групавы этап на апошнім чацьвертым месцы, здабыўшы толькі адну перамогу і дзьве нічыю. Супернікамі клюбу ў тым розыгрышы былі «Манчэстэр Юнайтэд», «Марсэль» і «Штурм».

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Харватыі Бр Даніел Загарац Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Харватыі Аб Бруна Года Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Альжыру ПА Ісмаэль Бэнасэр Edit this on Wikidata (ар. Мілян) 1997
7 Сьцяг Харватыі ПА Лука Стойкавіч Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Славеніі ПА Міха Зайц Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Харватыі Нап Дыян Бэлё Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Харватыі Нап Габрыель Відавіч Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Альбаніі Нап Арбэр Ходжа Edit this on Wikidata 1998
13 Сьцяг Філіпінаў Аб Паўль Табінас Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Харватыі ПА Марка Сольда Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Харватыі Аб Ніка Галешыч Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Тарэнтэ Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Францыі Аб Ранаэль П’ер-Габрыель Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Харватыі Нап Матэо Лісіца Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Швэцыі Аб Матэо Пэрэс Вінляф Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Партугаліі Нап Кардозу Варэла Edit this on Wikidata 2008
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Харватыі Аб Морыс Валінчыч Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Шатляндыі Аб Скот Макена Edit this on Wikidata 1996
27 Сьцяг Харватыі ПА Ёсіп Мішыч Edit this on Wikidata 1994
28 Сьцяг Францыі Аб Кевін Тэафіль-Катрын Edit this on Wikidata 1989
30 Сьцяг Харватыі Нап Фран Топіч Edit this on Wikidata 2004
33 Сьцяг Харватыі Бр Іван Нэвістыч Edit this on Wikidata 1998
35 Сьцяг Харватыі Аб Ноа Мікіч Edit this on Wikidata 2007
36 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэржы Дамінгес Edit this on Wikidata 2005
40 Сьцяг Харватыі Бр Домінік Лівакавіч (ар. Фэнэрбахчэ) 1995
44 Сьцяг Харватыі Бр Іван Філіпавіч Edit this on Wikidata 1994
55 Сьцяг Харватыі Аб Дына Пэрыч Edit this on Wikidata 1994
70 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Кордаба Edit this on Wikidata 2003
71 Сьцяг Альжыру Нап Мансэф Бакрар Edit this on Wikidata 2001
88 Сьцяг Харватыі Бр Антоніё Раіч 2007
Сьцяг Харватыі Аб Матыя Рушкавачкі 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]