Перайсьці да зьместу

Баварыя Мюнхэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баварыя
Поўная назва Fußball-Club Bayern München e. V.
Заснаваны 27 лютага 1900
Горад Мюнхэн, Нямеччына
Стадыён Альянц Арэна
Умяшчальнасьць: 71 137
Прэзыдэнт Ян-Крыстыян Дрээзэн[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcbayern.com (ням.) (анг.) (гішп.) (кіт.) (яп.) (рас.) (ар.) (нід.)
fcbayern.cn

«Баварыя Мюнхэн» (па-нямецку: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартовы клюб, што базуецца ў Мюнхэне (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клюб спартовай сыстэмы «Баварыя», клюб зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці айчынных тытулаў: 34-разовы чэмпіён Нямеччыны й 20-разовы ўладальнік кубка краіны.

Клюб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю гульцамі з ініцыятывы Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Нямеччыны, да 1963 году каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку й у сярэдзіне 70-х гадоў клюб дабіўся посьпехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў Франц Бэкенбаўэр.

З 2006 году хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сэзоны запар клюб праводзіў гульні на Алімпійскім стадыёне.

Акрамя футбольнага клюбу «Баварыя» таксама існуюць клюбы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.

  • Уладальнікі Кубка Нямеччыны (20):
    • 1957, 1966, 1967, 1969, 1971, 1982, 1984, 1986, 1998, 2000,
    • 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
Хатні стадыён клюбу Альянц Арэна, які быў адкрыты ў 2005 годзе.

Да 1925 году «Баварыя» гуляла на адным з самых старых футбольных збудаваньняў Нямеччыны, так званай першай трыбуны гораду. З 1925 году «Баварыя» падзяліла муніцыпальны стадыён з клюбам «1860 Мюнхэн». Стадыён у народзе называўся як «Шосты» (па-нямецку: «Sechzger»). Ён быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, на рэканструкцыю было выдаткавана нямала высілкаў, але ўсё ж стадыён быў уведзены ў прызначаны тэрмін і ўмяшчаў 44 тысячы чалавек.

Да Летніх Алімпійскіх гульняў 1972 году ў Мюнхэне быў пабудаваны Алімпійскі стадыён. У тым жа годзе «Баварыя» пераехала на Алімпійскі стадыён. Трыбуны стадыёну й частка тэрыторыі алімпійскага парку былі пакрытыя гіганцкімі вісячымі перакрыцьцямі-абалонкамі архітэктара Фрая Ота. Стадыён дагэтуль уражвае архітэктурнай лёгкасьцю. Першапачаткова ўмяшчальнасьць стадыёна дасягала 79 тысячаў чалавек. У наступныя гады стадыён выпрабаваў некалькі мадыфікацыяў. Цяпер стадыён мае здольнасьць зьмяшчаць у сябе 69 тысячаў заўзятараў для нацыянальных спаборніцтваў, і 59 тысячаў гледачоў для міжнародных спаборніцтваў, розных эўрапейскіх кубкаў. У канцы 1990-х стадыён састарэў у пляне інфраструктуры й выгоды для гледачоў.

У 2002 годзе сумесна з «1860 Мюнхэн» быў пабудаваны новы дасканалы стадыён «Альянц Арэна», на якой усе свае матчы праводзіць «Баварыя». Арэна падсьвятляецца рознымі колерамі ў залежнасьці ад колеру клюбу, які на ёй гуляе. Арэна падсьвечваецца чырвоным, калі на ёй выступае «Баварыя»; блакітным — калі гуляе «1860 Мюнхэн»; белым — калі гуляе зборная Нямеччыны.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Мануэль Ноер (капітан) 1986
2 Сьцяг Францыі Аб Даё Юпамэкано Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Рэспублікі Карэя Аб Кім Мін-Джэ 1996
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёнатан Та 1996
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Ёзуа Кіміх 1995
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Сэрж Гнабры Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Леан Гарэцка 1995
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Гары Кейн 1993
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Джамал Мусіяла Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Нікаляс Джэксан Edit this on Wikidata (ар. Чэлсі) 2001
14 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Дыяс 1997
17 Сьцяг Францыі Нап Майкл Алісэ 2001
19 Сьцяг Канады Аб Альфонса Дэйвіс 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Том Бішаф Edit this on Wikidata 2005
21 Сьцяг Японіі Аб Хірокі Іта Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Партугаліі Аб Рафаэл Герэйру 1993
23 Сьцяг Францыі Аб Саша Бой Edit this on Wikidata 2000
26 Сьцяг Нямеччыны Бр Свэн Ульрайх Edit this on Wikidata 1988
27 Сьцяг Аўстрыі Аб Конрад Ляймэр 1997
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Вісдам Міке 2008
40 Сьцяг Нямеччыны Бр Ёнас Урбіг Edit this on Wikidata 2003
42 Сьцяг Нямеччыны ПА Ленарт Карл Edit this on Wikidata 2008
44 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёсіп Станішыч Edit this on Wikidata 2000
45 Сьцяг Нямеччыны ПА Аляксандар Паўлавіч Edit this on Wikidata 2004
48 Сьцяг Нямеччыны Бр Леон Клянац Edit this on Wikidata 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]