Перайсьці да зьместу

Трнава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трнава
славац. Trnava
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Славаччына
Край Трнаўскі край
Першыя згадкі 1211
Дата заснаваньня 1211
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 144 м
Часавы пас
Каардынаты 48°22′39″ пн. ш. 17°35′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 033
Паштовы індэкс 917 01, 917 02, 917 05 і 917 08
Нумарны знак TT
Узнагароды
Сайт trnava.sk (славацк.)
Трнава на мапе Славаччыны
Трнава
Трнава
Трнава

Трна́ва (па-славацку: Trnava, па-нямецку: Tyrnau, па-вугорску: Nagyszombat) — горад у заходняй Славаччыне, разьмешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзыдэнцыя арцыбіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 63 тыс. чалавек. Трнава — цэнтар аднайменнага краю.

На 2024 год у Трнаве месьціўся аўтазавод «Стэланціс Славаччыны», які выпускаў легкавікі «Пэжо» і «Сытраэн».

Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісьце эстэргомскага арцыбіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славаччыны атрымала магдэбурскае права, у 1238 яго дараваў вугорскі князь Бэла IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудаваная даволі сучасная і вялікая цьвердзь. Пра важнасьць Трнавы сьведчыць той факт, што менавіта там вугорскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краінаў. Значнасьць Трнавы яшчэ болей замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргомскае арцыбіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Вугоршчыны, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Пэтэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўнівэрсытэт (першы ў Вугоршчыне), які ў 1777 годзе паводле загаду імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Буду і гэтак стаў Будапэшцкім унівэрсытэтам.

У 1787 славацкі філёляг і каталіцкі сьвятар Антон Бэрналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.

Пасьля стварэньня Чэхаславаччыны ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славаччыны і застаецца ім і зараз.

Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]