Перайсьці да зьместу

АЕК Атэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Атэны
Поўная назва па-грэцку: Αθλητική Ένωσις Κωνσταντινουπόλεως Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 13 красавіка 1924
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Эвангеляс Асьлянідыс[d]
КіраўнікМарыяс Іліёпуляс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
aekfc.gr (грэцк.) (анг.)

АЕК (па-грэцку: AEK) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў, але які фактычна базуецца ў прадмесьці Нэа-Філядэльфія. Заснаваны ў 1924 годзе грэцкімі ўцекачамі з Канстантынопалю пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў. AEK — адзін з трох самых пасьпяховых клюбаў у грэцкім футболе поруч з «Алімпіякосам» і «Панатынаікосам». 13-разовы чэмпіён Грэцыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі.

Гульцы канстантынопальскага клюбу «Пэра», прадстаўнікі якога пазьней заклалі АЕК.

Да Першай сусьветнай вайны грэкі мелі цэлы шэраг спартовых клюбаў у Канстантынопалі, якія нават дамінавалі ў спартовых спаборніцтвах. Па Першай сусьветнай вайне, калі ў горадзе былі расквартаваныя францускія і ангельскія войскі, грэцкія клюбы рэгулярна бралі ўдзел у спаборніцтвах супраць сфармаваных з замежных войскаў камандамі. Адным з самых пасьпяховых тых клюбаў была каманда «Эрміс». Клюб яшчэ ў 1875 годзе быў закладзены грэцкай супольнасьцю Галяты, і з 1880-х гадоў быў вядомы пад назвай «Пэра». Менавіта прадстаўнікі гэтага клюбу ды шэрагу іншых пазьней, пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў, ужо ў Атэнах заклалі новы клюб, які атрымаў назву АЕК. Новы футбольны клюб хутка здабыў папулярнасьць у 1920-я гады, у тым ліку дзякуючы канстантынопальскім уцекачам, палітычным сувязям і заможным сябрам клюбнай рады. Ня маючы ўласнай футбольнай пляцоўкі, AEK большасьць сваіх першых матчаў ладзіў у розных месцах вакол Атэнаў. Першым прэзыдэнтам AEKа быў абраны Канстантынас Спанудыс[1], які працаваў журналістам і быў зьвязаны з грэцкім прэм’ер-міністрам Элефтэрыясам Бэнізэлясам. Ён жа запытаў урад вылучыць зямельны надзел клюбу, каб пабудаваць на ім спартовую пляцоўку.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Альбаніі Бр Томас Стракоша Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Камэруну Аб Арольд Мукудзі Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Грэцыі Аб Стаўрас Піліяс Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Груіч Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Даніі ПА Енс Ёнсан Edit this on Wikidata 1993
7 Сьцяг Швайцарыі Нап Дэрэк Кутэса Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Міят Гачынавіч Edit this on Wikidata 1995
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Лука Ёвіч Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Марыю (ар. Бэшыкташ) 1993
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Абубакары Кайта Edit this on Wikidata 1998
12 Сьцяг Грэцыі Аб Лязарас Рота Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Мэксыкі ПА Арбэлін Пінэда Edit this on Wikidata 1996
15 Сьцяг Баўгарыі Аб Марцін Георгіеў Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Грэцыі ПА Дымітрыс Каляскаміс Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Румыніі ПА Рэзван Марын 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швэцыі ПА Нікляс Эліясан Edit this on Wikidata 1995
20 Сьцяг Грэцыі ПА Пэтрас Манталяс Edit this on Wikidata (капітан) 1991
21 Сьцяг Харватыі Аб Домагай Віда 1989
22 Сьцяг Пэру Аб Аляксандар Каленс Edit this on Wikidata 1992
23 Сьцяг Харватыі ПА Робэрт Любічыч Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Вугоршчыны Нап Барнабаш Варга Edit this on Wikidata 1994
29 Сьцяг Шатляндыі Аб Джэймз Пэнрайс Edit this on Wikidata 1998
34 Сьцяг Грэцыі Аб Хрыстас Касыдыс 2005
37 Сьцяг Аргентыны ПА Рабэрта Пэрэйра Edit this on Wikidata 1991
41 Сьцяг Грэцыі Бр Марыяс Баляматыс 2005
44 Сьцяг Партугаліі Аб Фэліпэ Рэлваш Edit this on Wikidata 1999
80 Сьцяг Руанды ПА Гакім Саабо Edit this on Wikidata 2005
81 Сьцяг Грэцыі Бр Ангеляс Ангелёпуляс 2003
90 Сьцяг Анголы Нап Зыні Edit this on Wikidata 2002
91 Сьцяг Італіі Бр Альбэрта Брыньёлі Edit this on Wikidata 1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]