Перайсьці да зьместу

Ерэван

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ерэван
лац. Jerevan
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Армэнія
Першыя згадкі 782 год да н. э.
Дата заснаваньня 782 да н. э.[1]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Тыгран Авінян[d]
Заканадаўчы орган Yerevan Municipality[d]
Геаграфія
Плошча 227 км²
Вышыня НУМ 987 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 40°11′ пн. ш. 44°31′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 067 000 чал. (2013)
Афіцыйная мова армянская мова
Этнахаронімы erevanais, erevanaise, Erevanano, erevanés, erevanesa, Érévanais[3], Érévanaise[3], Erevančan і Erevančanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +374 (010)
Паштовыя індэксы 0001—0099
Нумарныя знакі 01-10, 11-13 (з 2007), 14-18 (з 2008), 19 (з 2009) 61-65, 67, 68
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт yerevan.am
Ерэван на мапе Армэніі
Ерэван
Ерэван
Ерэван

Ерэва́н (Эрэва́н, арм. Երևան) — сталіца й найбуйнейшае места Армэніі.

Места знаходзіцца на рацэ Храздане. Эрэван быў заснаваны ў 782 року да новае эры. Ён уваходзіць у лік найстарэйшых местаў сьвету. Горад зьяўляецца адміністрацыйным, культурным і прамысловым цэнтрам краіны. Зьяўляецца сталіцай Армэніі з 1918 року, стаўшы такім чынам трынаццатым гордам ў гісторыі Армэніі, які калі-небудзь быў сталіцай армянскае дзяржавы. Горад таксама зьяўляецца цэнтрам самай вялікай эпархія Армянскай апостальскай царквы і адным з найстарэйшых цэнтраў дыяцэзіяў у сьвеце.

З ростам эканомікі краіны, Ерэван перажывае сур’ёзныя пераўтварэньні. Многія часткі гораду зьведалі будаўнічы бум з пачатку 2000-х гадоў. Павялічылася колькасьць гандлёвых кропак, рэстарацыяў, крамаў і вулічных кавярняў, якія былі рэдкасьцю ў савецкія часы. Па стане на 2017 год насельніцтва Ерэвану складала крыху больш за 1 млн чалавек, што складала 35% ад агульнай колькасьці насельніцтва Армэніі. Ерэван зьяўляецца асацыяваным сябрам арганізацыі Eurocities[4].

З 1950 году працаваў «Ерэванскі ювэлірны завод». 13 лютага 2001 году ў Цэнтральным раёне Ерэвану заснавалі «Армянскую фондавую біржу». 13 лютага 2008 году падпісалі Канцэсійную дамову пра стварэньне «Паўднёва-Каўкаскай чыгункі» з галаўной сядзібай на праспэкце Тыграна Меца. У Канакер-Зэйтунскім раёне Ерэвану месьціўся «Тэлекам Армэніі».

Гара Арарат, нацыянальны сымбаль Армэніі, дамінуе над краявідамі Ерэвану

Рокам заснаваньня Ерэвану лічыцца 782 рок, калі кароль Урарту Аргішці I заснаваў тут горад-крэпасьць Эрэбуні[5]. Вядома, што дзеля заснаваньня гораду Аргішці прывёз сюды 6600 палонных з заходніх рэгіёнаў Армянскага нагор’я. Праз стагодзьдзе адміністрацыйны і палітычны цэнтар вобласьці перамясьціўся ў крэпасьць Тэйшэбаіні, заснаваную каралём Русам II на паўднёва-заходняй ускраіне сучаснага Ерэвану. Неўзабаве Тэйшэбаіні быў разрабаваны ў часы падзеньня дзяржавы Ўрарту. Эрэбуні працягнуў сваё існаваньне ў пэрсыдзкую эпоху. У XI стагодзьдзі горад быў заваяваны сэльджукамі. У XIV стагодзьдзі насельніцтва гораду, як мяркуецца, складала 15—20 тысячаў чалавек, аднак разгром Nsvehам ў 1387 року нанёс яму моцны ўдар. За часам Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу Ерэван быў важным культурным цэнтрам.

У XVI—XVII стагодзьдзях Ерэван, як і ўвесь рэгіён, служыў арэнай спусташальных асмана-сэфэвідзкіх войнаў, якія аказалі сур’ёзны ўплыў на дэмаграфію рэгіёну. Армянскае насельніцтва значна скарацілася ў выніку войнаў і дэпартацыяў[6]. У гэты ж пэрыяд у рэгіён засяляліся качэўнікі — цюркі і курды, якіх мясцовыя кіраўнікі выкарыстоўвалі для разьяднаньня і паслабленьня мясцовага аселага насельніцтва[7].

Падчас барацьбы паміж Асманскай імпэрыяй і дынастыяй Сэфэвідаў Ерэван 14 разоў пераходзіў з рук у рукі. У пачатку XVI стагодзьдзя горад захапіў шаг Ісмаіл Сэфэві. У 1554 року асманскае турэцкае войска захапіла і разрабавала Ерэван, пры гэтым забіўшы вялікую колькасьць насельніцтва. У 1580 року горад быў узяты войскам асманскага візыра Лала Мустафа-пашы, які разрабаваў горад і ўзяў у палон 60 тысячаў хрысьціянаў і мусульманаў[8].

Пераемнік на пасадзе камандуючага, паша Фаргат пабудаваў у горадзе новую крэпасьць у 1582 року. Аднак у 1604 року крэпасьць была захоплена шагам Абасам I[9].

У 1635 року Ерэван зноўку быў захоплены туркамі, але празь некалькі месяцаў пасьля працяглай аблогі, быў адбіты пэрсамі. Згодна з турэцка-пэрсыдзкім мірным пагадненьнем, складзенаму ў 1639 року, горад канчаткова ўвайшоў у склад Пэрсіі, аднак з крахам Сэфэвідзкай імпэрыі Ерэван зноўку быў заняты туркамі ў 1724 року. У 1747 року горад стаў цэнтрам Эрыванскага ханства.

Падчас першай расейска-пэрсыдзкай вайны Ерэванская крэпасьць двойчы беспасьпяхова была абложана расейскім войскам. Аднак у 1827 року ўсё ж такі расейцы захапілі Ерэван, а ў наступным року горад быў далучаны да Расейскае імпэрыі. Ерэван стаўся цэнтрам Ерэванскай губэрні.

У выніку сыходу часткі мусульманскага насельніцтва ў Пэрсію і, наадварот, нязначнага перасяленьня з Пэрсіі армянаў, агульная колькасьць насельніцтва зьменшылася да 12 тысячаў, пры тым што адсотак армянаў ад агульнай колькасьці дасягнуў 40%. Але нават пасьля гэтага і да XX стагодзьдзя ў горадзе захоўвалася мусульманская большасьць. Незважаючы на статус губэрнскага гораду, Ерэван захоўваў выгляд беднага правінцыйна-ўсходняга гораду, з малапавярховымі глінабітнымі дамамі, вузкімі крывымі вулачкамі.

У траўні 1918 року Ерэван стаўся сталіцай Рэспублікі Армэнія. Аднак напачатку сьнежня 1920 року Ерэван быў заняты часткамі Чырвонай арміі. 18 лютага 1921 року ў выніку агульнанацыянальнага паўстаньня Савецкая ўлада была зрынута, аднак пасьля новага наступу савецкіх частак ў горад 2 красавіка таго ж року была адноўленая і праіснавала яшчэ 70 гадоў. З пачаткам 1988 року ў Ерэване на плошчы каля Опэрнага тэатру пачаліся масавыя мітынгі карабаскага руху, якія перарасьлі ў рух за незалежнасьць Армэніі.

Сярэдняя вышыня Ерэвану над узроўнем мора складае 990 мэтраў. Мінімум складае 865 мэтраў, а максымум — 1390 мэтраў над узроўнем мора. Места разьмешчаны на паўночным усходзе Арарацкай раўніны, у цэнтральнай заходняй частцы краіны. Верхняя частка гораду акружаная гарамі з трох бакоў, у той час як з поўдня горад спускаецца да берага ракі Храздан. Рака падзяляе горад на дзьве часткі. Гістарычна склалася, што горад разьмешчаны ў самым сэрцы Армянскага нагор’я.

Дзяржаўны запаведнік Эрэбуні быў утвораны ў 1981 року і разьмешчаны прыкладна за 8 км на паўднёвы ўсход ад цэнтру гораду. Запаведнік месьціцца на вышыні ад 1300 да 1450 мэтраў над узроўнем мора і займае плошчу ў 120 га.

  1. https://www.yerevan.am/am/our-city/
  2. https://it-ch.topographic-map.com/map-v25z51/Yerevan/?zoom=19&center=40.1745%2C44.5044&popup=40.17477%2C44.50435
  3. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  4. «Members List». Eurocities.eu.
  5. Robert H. Hewsen. «Armenia: A Historical Atlas» — University of Chicago Press, 2001. — 341 p. — ISBN 0-226-33228-4, ISBN 978-0-226-33228-4. p. 26.
  6. Richard G. Hovannisian. «The Armenian People from Ancient to Modern Times: Foreign dominion to statehood: The fifteenth century to the twentieth century». — Palgrave Macmillan, 2004. — Т. II. — p. 96.
  7. Всемирная история. Т. IV. — М., 1958. — с. 567.
  8. Закарий Канакерци. Хроника. Т. I. Гл. IX.
  9. Петрушевский И. П. «Очерки по истории феодальных отношений в Азербайджане и Армении в XVI — начале XIX вв.» Гл. 7. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1949.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]