Перайсьці да зьместу

Фэнэрбахчэ Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэнэрбахчэ
Заснаваны 1907
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Шукру Сараджоглу
Умяшчальнасьць: 50 509
Прэзыдэнт Ілдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fenerbahce.org (тур.) (анг.)

«Фэнэрбахчэ» (па-турэцку: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовае аб’яднаньне «Фэнэрбахчэ» ўваходзяць валейбольны й баскетбольны клюбы, сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславаньня й ветразевага спорту.

Клюб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фэнэрбачхэ» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых і папулярных клюбаў Турэччыны. Паводле традыцыйных колераў клюб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэц. Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Шукру Сараджоглу», які месьціцца ў азіяцкай частцы Стамбулу.

«Фэнэрбахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як то бэем Зія Сангюленам, Аятулой Бэем і Энвэрам Нэчыпам Аканэрам. Гэтае спартовае таварыства быў створана таемна, каб ня трапіць у непрыемнасьці за строгіх законаў Асманскай імпэрыі. Паводле правілаў султана Абдул Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клюбы й гуляць у ангельскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, Аятула Бэй стаў першым генэральным сакратаром клюбу, а Энвэр Нэчып Аканэр быў прызначаны на пасаду капітана клюбу[2]. Маяк, які месьціўся ла мыса Фэнэрбахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клюбу, які насіў жоўты й белы колеры нарцысаў, якая расьлі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расьліны, то бок жоўта-белыя палосы[2]. У далейшым у 1910 годзе лягатып клюбу быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які зьмяніў колеры на жоўты й цёмна-сіні, якія й на сёньняшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клюбу.

Дзейнасьць таварыства «Фэнэрбахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 году, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клюбы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[2]. «Фэнэрбахчэ» ўступіў у лігу Стамбулу ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флёту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасьць. Некаторыя брытанскія жаўнеры фармавалі свае футбольныя каманды ў Турэччыне, якія мелі асаблівыя назовы, як то «Эсэкс Энжынірз» (анг. Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (анг. Irish Guards), «Грэнадэрз» (анг. Grenadiers) і «Артылеры» (анг. Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго й супраць мясцовых футбольных клюбаў Стамбулу. «Фэнэрбахчэ» атрымліваў перамогі ў шмат зь якіх гэтых матчаў[3].

Чэмпіён Турэччыны (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турэччыны (7):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023

Уладальнік Супэркубка Турэччыны (10):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014, 2025

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Ататурка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка прэзыдэнта Турэччыны (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбулу (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959
Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Арчы Браўн Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Турэччыны Аб Чаглар Сёюнджу 1996
5 Сьцяг Турэччыны ПА Ісмаіл Юксэк Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Францыі ПА Матэо Гендузі 1999
7 Сьцяг Бразыліі ПА Фрэд Edit this on Wikidata 1993
8 Сьцяг Турэччыны ПА Мэрт Хакан Яндаш Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Турэччыны Нап Керэм Акцюркаглу Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Мэксыкі ПА Эдсан Альварэс Edit this on Wikidata (ар. Ўэст Гэм) 1997
13 Сьцяг Турэччыны Бр Тарык Чэтын Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Турэччыны Аб Ігіт Эфэ Дэмір Edit this on Wikidata 2004
17 Сьцяг Францыі ПА Н’Галё Кантэ 1991
18 Сьцяг Турэччыны Аб Мэрт Мюлдур Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Энтані Мусаба Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Марка Асэнсіё 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Нямеччыны Аб Левэнт Мэрджан Edit this on Wikidata 2000
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Яйдэн Оостэрвольдэ Edit this on Wikidata 2001
26 Нап Сыдыкі Шэрыф Edit this on Wikidata (ар. Анжэ) 2006
27 Сьцяг Партугаліі Аб Нэлсан Сэмэду Edit this on Wikidata 1993
31 Сьцяг Бразыліі Бр Эдэрсан Edit this on Wikidata 1993
34 Сьцяг Турэччыны Бр Мэрт Гюнок Edit this on Wikidata 1989
37 Сьцяг Славаччыны Аб Мілан Шкрыняр Edit this on Wikidata (капітан) 1995
39 Сьцяг Турэччыны Бр Энгін Джан Бітэрге Edit this on Wikidata 2007
45 Сьцяг Малі Нап Нэнэ Даржэлес Edit this on Wikidata 2002
60 Сьцяг Сэнэгалу ПА Абду Азіз Фаль Edit this on Wikidata 2007
70 Сьцяг Турэччыны Нап Агуз Айдын Edit this on Wikidata 2000
94 Сьцяг Бразыліі Нап Андэрсан Таліска Edit this on Wikidata 1994
Сьцяг Турэччыны Нап Эмрэ Мор Edit this on Wikidata 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]