Бэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрн
ням. Bern
Бэрн
Герб Бэрну
Дата заснаваньня: 1191
Краіна: Швайцарыя
Кіраўнік: Алек фон Графэнрыд[d]
Плошча: 51,62 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 127 515 чал.[1]
шчыльнасьць: 2470,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 031
Паштовы індэкс: 3000, 3001, 3003, 3004, 3005, 3006, 3007, 3008, 3010, 3011, 3012, 3013, 3014, 3015, 3018, 3019
Нумарны знак: BE
Геаграфічныя каардынаты: 46°56′52.73″ пн. ш. 7°26′50.75″ у. д. / 46.9479806° пн. ш. 7.4474306° у. д. / 46.9479806; 7.4474306Каардынаты: 46°56′52.73″ пн. ш. 7°26′50.75″ у. д. / 46.9479806° пн. ш. 7.4474306° у. д. / 46.9479806; 7.4474306
Бэрн на мапе Швайцарыі
Бэрн
Бэрн
Бэрн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bern.ch/
Бэрн

Бэрн (па-нямецку: Bern, па-француску: Berne, па-італьянску: Berna, па-раманску: Berna) — сталіца Швайцарыі. Горад зьяўляецца пятым паводле колькасьці насельніцтва ў краіне. Бэрн таксама зьяўляецца цэнтрам кантону Бэрн. Афіцыйнай мовай гораду зьяўляецца нямецкая, але асноўнай гутарковай мовай зьяўляецца алеманскі швайцарскі нямецкі дыялект, які мае назоў бэрнская нямецкая мова.

У 1983 годзе гістарычны стары горад цэнтру Бэрна стаў аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО і Бэрн ўваходзіць у лік дзесяці лепшых у сьвеце гарадоў зь лепшай якасьцю жыцьця, паводле зьвестак на 2010 году[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны ў 1191 годзе герцагам Бэрхтольдам V фон Цэрынгенам. Існуе шмат як навуковых, гэтак і народнаэтымалягічных вэрсіяў паходжання назвы гораду. Па адной з апошніх зь іх горад названы ў гонар мядзьведзя (ням. Bär), які быў першай жывёлай злоўленай у гэтых мясьцінах падчас паляваньня заснавальніка места Бэрхтольда фон Цэрынгена. Таксама існуе вэрсія аб пераносе з Італіі назвы Вэрона (італ. Verona) з пераапрацоўкай яе ў Бэрн; перанос матывуюць існаваньнем роднасных сувязей мясцовых фэадалаў з вэронскімі. Найбольш верагоднай у гэты час лічыцца паходжанне назвы Бэрн ад кельцкага bren 'гара' ці brena 'шчыліна'.

Першапачаткова горад быў пабудаваны з дубовага лесу, але ў 1405 годзе пажар зьнішчыў драўляныя будынкі, было зьнішчана каля 550 дамоў, загінула каля 100 чалавек. Пасьля ў горадзе пабудавалі каменныя будынкі, самыя старыя зь іх датуюцца XVI—XVII стагодзьдзямі. Горад хутка пераўтварыўся ў буйны гандлёвы цэнтар, захапіў многія тэрыторыі. Быў адным з удзельнікаў Швайцарскай Канфэдэрацыі. У 1848 годзе стаў сталіцай Швайцарыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрн ляжыць на Швайцарскім плято ў кантоне Бэрн, трохі на захад ад цэнтру Швайцарыі і ў 20 км на поўнач ад Бэрнскіх Альпаў. Сельская мясцовасьць вакол Бэрна была сфармавана ледавікамі падчас апошняга ледніковага пэрыяду. Сам жа горад быў пабудаваны на пагорыстым вучастку ў асяродзьдзі ракі Аарэ, але перарос натуральныя межы ў XIX стагодзьдзі. Бэрн пабудаваны на вельмі няроўнай паверхні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]