Улетку 1996 году ў дывізіёне "Б" чэмпіянату Малдовы па футболе пачала гуляць каманда «Тырас», перад другім турам фірма «Шэрыф» стала генеральным спонсарам гэтай каманды. 4 красавіка[2]. 1997 году холдынгам «Шэрыф» быў заснаваны футбольны клюб аднайменнага назова. Клюб стаў адным зь вядучых калектываў Малдовы з 2001 году, калі выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул. З гэтага ж году клюб перамагаў ва ўсіх наступных нацыянальных чэмпіянатах. Акрамя гэтага «Шэрыф» двойчы станавіўся пераможцам Кубку Садружнасьці, у 2003 і 2009 гадох, гэта адзіны малдаўскі клюб які перамагаў на міжнародных спаборніцтвах.