Перайсьці да зьместу

Ян Вэртонген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Вэртонген
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 красавіка 1987(1987-04-24)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 189 см[4]
Вага 79 кг[4]
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012 Аякс 155 (23)
2006—2007 РКК Ваальвэйк 12 (3)
2012—2020 Тотэнгэм Готспур 232 (6)
2020—2022 Бэнфіка 57 (0)
2022—2025 Андэрлехт 64 (4)
Зборныя
2002 Бэльгія (да 16)[d] 6 (1)
2007 Бэльгія (да 21)[d] 3 (0)
2007—2024 Бэльгія 157 (10)

Ян Вэртонген (па-нідэрляндзку: Jan Vertonghen; нар. 24 красавіка 1987 году, Сінт-Нікляас, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца. У складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі згуляў больш за 150 матчаў, а таксама быў ейным капітанам.

Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тыльродэ, недалёка ад Сынт-Ніклясу. Затым у веку 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антвэрпенскага клюбу «Жэрміналь Бээрсхот»[5]. Менавіта адтуль, 15-гадовы Вэртонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс»[5]. Улетку 2006 году Ян быў пераведзены галоўным трэнэрам Гэнкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006—2007 гадоў супраць дацкага «Капэнгагена». Вэртонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Гэдвігеса Мадура. Матч скончыўся гасьцявой перамогай «Капэнгагена» зь лікам 0:2, і нягледзячы на ​​тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасьцях 1:2[6], датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розьніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 сьнежня 2006 году Вэртонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 году Ян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк»[7], за які дэбютаваў 3 лютага ў гасьцявым матчы супраць клюбу НАК, дзе ягоная каманда саступіла зь лікам 2:1.

«Тотэнгэм Готспур»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

12 ліпеня 2012 году сайт лёнданскага «Тотэнгэму» паведаміў аб падпісаньні кантракту з Вэртонгенам[8][9]. 29 верасьня 2012 году Ян, у шостым туры чэмпіянату Ангельшчыны, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд»[10].

Міжнародныя выступы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У сярэдзіне траўня 2007 году Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бэльгіі, разам зь ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 году ў Брусэлі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бэльгійцы дома саступілі зь лікам 1:2.

«Аякс»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]