Перайсьці да зьместу

Базэль (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базэль
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базэль, Швайцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасьць: 38 512
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcb.ch (ням.) (анг.)

«Ба́зэль» (па-нямецку: Footballclub Basel 1893) ― швайцарскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клюбаў краіны.

Клюбны постэр 1910 году.

«Базэль» зьяўляўся лідэрам швайцарскага футболу з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, за гэты час клюб атрымаў 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідэрам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швайцарыі Карл Одэрмат, зь якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сэзоне 1973—1974 гадоў «Базэлю» атрымалася дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швайцарцы саступілі шатляндзкаму «Сэлтыку» зь лікам 5:6 па выніках двух матчаў.

З пачатку 1980-х клюб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не былі здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клюб нават ніводнага разу не атрымліваў мэдалі), ані кубак краіны, некалькі сэзонаў запар «Базэль» гуляў у другім швайцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадох, калі ў 2002 годзе клюб зрабіў «залаты дубль», пасьля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ у 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадох «чырвона-сінія» зноўку дамагліся «залатога дублю».

У сэзоне 2005—2006 гадоў «Базэль» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два францускія клюбы — «Манака» й «Страсбург». У чвэрцьфінале швайцарцы сустрэліся з ангельскім «Мідлзбра». У першым матчы, які праходзіў у Швайцарыі, «Базэль» атрымаў перамогу зь лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлзбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасьцявога голу далей праходзіў «Базэль», але ўжо ў кампэнсаваны расейскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масыма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базэлю» і вывеў ангельцаў у паўфінал. У далейшым «Мідлзбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Сэвільляй».

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Марвін Гіц Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Швайцарыі Аб Нікаля Вуёз Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Бразыліі ПА Мэтыньню Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Японіі Аб Кейга Цунэмота Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Нігерыі Нап Філіп Атэле Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Францыі ПА Каба Куандрэдзі Edit this on Wikidata (ар. Спортынг) 2001
9 Сьцяг Швэцыі Нап Джэрэмі Агбаніфа Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 2005
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Джэрдан Шакіры (капітан) 1991
11 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Бэні Траарэ Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Швайцарыі Бр Мірка Сальві Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Андрэй Бачанін Edit this on Wikidata 2007
16 Сьцяг Швайцарыі Бр Тым Шпыхэр 2004
17 Сьцяг Нямеччыны Нап Морыц Брошынскі Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Харватыі Нап Марын Шотычак Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Марока Нап Ібраім Саля Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Францыі ПА Лео Леруа Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Швайцарыі Нап Альбіян Аеці Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Аўстрыі Аб Флявіюс Данілюк Edit this on Wikidata 2001
25 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Фін ван Брээмэн Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Адрыян-Леон Барышыч Edit this on Wikidata 2001
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Кевін Руг Edit this on Wikidata 1998
28 Сьцяг Швайцарыі ПА Дыён Какуры Edit this on Wikidata 2004
29 Сьцяг Францыі Аб Муса Сысэ 2003
31 Сьцяг Швайцарыі Аб Домінік Шмід Edit this on Wikidata 1998
32 Сьцяг Ганы Аб Джонас Аджэтэй Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Аргентыны Нап Хуан Гаўта Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Швайцарыі Нап Жуніёр Зэ 2006
40 Сьцяг Швайцарыі Нап Агон Рэджа 2007
42 Сьцяг Францыі Аб Эван Сэная 2006
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Марвін Акагамэн Edit this on Wikidata 2007
46 Сьцяг Бразыліі Нап Каю Эдуарду 2005
47 Сьцяг Нямеччыны Бр Тым Пфайфэр 2005
Сьцяг Нямеччыны ПА Адрыяна Аньегбуле Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]