Міралем П’яніч
Міралем П’яніч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1990[1][2][3][4] (30 гадоў) Тузла, Тузланскі кантон, Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны, Босьнія і Герцагавіна | |
Рост | 178 см[5] | |
Вага | 72 кг[5] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 2008—2011 2011—2016 2016— |
Мэц Алімпік Ліён Рома Ювэнтус |
32 (4) 90 (10) 159 (27) 114 (15) |
Зборныя | ||
2008— | Босьнія і Герцагавіна | 92 (14) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Міралем П’яніч (па-басьнійску: Miralem Pjanić; нарадзіўся 4 красавіка 1990 году, Тузла, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Гуляе часьцяком у якасьці атакавалага паўабаронцы, вядомы як плэймэйкер зь вялізнымі тэхнічнымі якасьцямі[6].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец юнацкіх камандаў люксэмбурскага «Шыфлянжу» й францускага «Мэцу». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Мэц», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу быў асноўным гульцом каманды.
Сваёй гульнёй за «Мэц» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу ліёнскага «Алімпіку», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду зь Ліёну наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да табару «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксэмбургу. Аднак пазьней вырашыў гуляць за каманду свай радзімы. Пасьля атрыманьня басьнійскага пашпарту ў пачатку 2008 году, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босьніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, якая скончылася перамогай баўгараў зь лікам 2:1[7].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (3): 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б FBref.com
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в г http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/miralem-pjanic/index.php
- ^ "Sky Sports Scout – Miralem Pjanic". Sky Sports.
- ^ "Bosnia-Herzegovina 1–2 Bulgaria". ESPN.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Міралем П’яніч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Алімпік»
- Статыстыка на Soccernet
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Дэ Шыльлё · 3 К’еліні · 4 Бэнатыя · 5 П’яніч · 6 Хэдыра · 7 Раналду · 10 Дыбаля · 11 Коста · 12 Сандру · 14 Мацюідзі · 15 Барцальі · 16 Куадрада · 17 Манджукіч · 18 Кен · 19 Бануччы · 20 Кансэлу · 21 Пінсольлё · 22 Пэрын · 23 Джан · 24 Ругані · 30 Бэнтанкур · 33 Бэрнардэскі · 37 Сьпінацоля · Трэнэр: Алегры |