Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Масква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў
Заснаваны 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён РЖД-Арэна
Умяшчальнасьць: 27 320
Прэзыдэнт Уладзімер Лявончанка[d]
КіраўнікРасейская чыгунка
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fclm.ru (рас.) (анг.)

«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Дата заснаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[2]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[3].

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Антон Матрушкін Edit this on Wikidata (капітан) 1996
2 Сьцяг Эквадору Аб Крыстыян Рамірэс Edit this on Wikidata 1994
3 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Фасон Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Францыі Аб Жэрзыно Ньямсі Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Расеі Нап Зэлімхан Бакаеў Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Расеі Нап Уладзіслаў Сарвелі Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Расеі Нап Сяргей Піняеў Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Вараб’ёў Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Салтыкоў Edit this on Wikidata 2004
16 Сьцяг Расеі Бр Данііл Весялоў 2005
19 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Рудзенка Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Расеі Бр Ільля Лантратаў Edit this on Wikidata 1995
23 Сьцяг Мэксыкі Аб Сэсар Монтэс Edit this on Wikidata 1997
24 Сьцяг Расеі Аб Максім Ненахаў Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Расеі ПА Даніл Пруцаў Edit this on Wikidata (ар. Спартак) 2000
27 Сьцяг Расеі Нап Мікалай Камлічэнка Edit this on Wikidata 1995
32 Сьцяг Аргентыны ПА Люкас Вэра Edit this on Wikidata 1997
37 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Радзікоўскі Edit this on Wikidata 2005
45 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Сільянаў Edit this on Wikidata 2001
59 Сьцяг Расеі Аб Ягор Пагостнаў Edit this on Wikidata 2004
70 Сьцяг Расеі ПА Вадзім Аруцюнян Edit this on Wikidata 2005
83 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Батракоў Edit this on Wikidata 2005
85 Сьцяг Расеі Аб Яўген Марозаў Edit this on Wikidata 2001
88 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Шчацінін Edit this on Wikidata 2005
90 Сьцяг Расеі ПА Даніла Гадзяеў Edit this on Wikidata 2004
93 Сьцяг Расеі ПА Арцём Карпукас Edit this on Wikidata 2002
94 Сьцяг Расеі ПА Арцём Цімафееў Edit this on Wikidata 1994
99 Сьцяг Беларусі Нап Руслан Мялкоўскі 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]