Перайсьці да зьместу

Барусія Дортмунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барусія Дортмунд
Поўная назва Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны 19 сьнежня 1909
Горад Дортмунд, Нямеччына
Стадыён Сыгнал Ідуна Парк
Умяшчальнасьць: 81 359
Прэзыдэнт Ганс-Ёахім Вацке[d]
КіраўнікРайнгард Раўбаль[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2025—2026 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bvb.de (ням.) (фр.) (кіт.) (яп.) (анг.) (гішп.)

«Барусія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дортмунд. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе футбалістамі з Дортмунду. 8-разовы чэмпіён Нямеччыны і чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі нямецкага футболу[2][3].

З 1974 году Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вэстфаленштадыёне». Стадыён зьяўляецца самым вялікім стадыёнам у Нямеччыне. Чорны й жоўты зьяляюцца традыцыйнымі колерамі клюбу. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клюбам «Шальке-04». Матчы паміж гэтымі двума клюбамі маюць назоў рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Клясыка» (ням. Der Klassiker)[4][5]. З пункту гледжаньня фінансавых прыбыткаў, клюб з Дортмунду зьяўляецца другім па велічыні спартовым клюбам у Нямеччыне й адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клюбам у сьвеце, зарабіўшы ў 2013 годзе 256,2 млн эўра[6]. Дэвізам клюбу ёсьць «Сапраўднае каханьне» (ням. Echte Liebe).

Каманда ў 1913 годзе.

Клюб быў заснаваны 19 сьнежня 1909 году групай сэмінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням. «У стралка дзічыны»)[7]. Яны былі незадаволеныя тым, што іхны настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартовага гуртка. Па іншай вэрсіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню й нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што ягоныя падшэфныя пасьля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлоньне Касьцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі[8]. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі й суседняй браварні[9]. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры зьявіліся ў 1913 годзе. Першыя гады існаваньня каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусьветнай вайны большасьць гульцоў «Барусіі» забралі ў жаўнеры. Вярнуліся не шматлікія й у 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вэстфаліі «Барусія» гуляла зь пераменным посьпехам, вось толькі з «Шальке-04» адносіны не складаліся. Клюб з Гельзэнкірхэну стала абыгрываў дортмундцаў. Тым ня менш, уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вэстфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых гульцоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнэрскую дзейнасьць у варожым лягеры.

Паштоўка з выявай Зыгфрыда Гэльда, які быў аўтарам аднаго з галоў фіналу Кубка ўладальнікаў кубка 1965—1966 гадоў.

Па вайне клюб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, зьвязаныя з Трэцім Райхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клюб з двума іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны посьпех прыйшоў да клюбу ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вэстфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке-04». Адбылася гэтая падзея 18 траўня 1947 году. Матч скончыўся зь лікам 3:2. Тры галявыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідэр «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» зь лікам 0:1. А ў сэзоне 1947—1948 гадоў Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Обэрлігі[10].

Упершыню чэмпіёнам дортмундзкі клюб мог стаць у 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паразу ў дадатковы час ад футбольнага клюбу «Мангайм» зь лікам 3:2. У 1956 годзе дортмундзкі клюб упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны (Обэрлігі). У 1956 годзе ў фінале зь лікам 4:2 быў перайграны «Карльсруэ» (чэмпіянат праходзіў у дзьве групы з матчам плэй-оф паміж пераможцамі груп). У 1957 годзе Барусія абараніла тытул, яна перамагла «Гамбург» зь лікам 4:1. Абедзьве гульні сталі пераможнымі адным і тым жа складам. Пасьля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клюб быў названы найлепшым клюбам году сярод каманд усіх відаў спорту. У апошнім чэмпіянаце Нямеччыны, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клюб з Дортмунду. На эўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх посьпехаў ня здолела, спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілян», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

Матч дортмундзкай «Барусіі» супраць нідэрляндзкага «Аякса».

У 1965 годзе «Барусія» ўпершыню стала ўладальніцай Кубка Нямеччыны. У 1966 годзе дортмундзкі клюб стаў уладальнікам Кубка ўладальнікаў кубкаў, перамогшы зь лікам 2:1 ангельскі «Лівэрпул» у дадатковы час. Галамі вызначыліся Зыгфрыд Гэльд і Райнгард Лібуда. Аднак у тым жа годзе каманда страціла лідэрства ў Бундэсьлізе, зазнаўшы чатыры паразы ў апошніх пяці гульнях лігі і заняўшы другое месца, адстаўшы на ​​тры пункты ад чэмпіёнаў «Мюнхэн-1860», посьпех якога быў дасягнуты дзякуючы гульні Фрыдгэльма Канэцка, які сам трапіў у каманду з дортмундзкай «Барусіі». 1970-я гады характарызаваліся фінансавымі праблемамі, вылетам з Бундэсьлігі ў 1972 годзе і адкрыцьцём Вэстфаленштадыёну, названага ў гонар рэгіёну Вэстфаліі. Адкрыцьцё стадыёна адбылося ў 1974 годзе, а праз два гады клюб вярнуўся ў Бундэсьлігу. Дортмундцы працягвалі мець фінансавыя цяжкасьці ўсьцяж 1980-х гадоў. «Барусія» пазьбегла вылету ў 1986 годзе, здабыўшы перамогу ў трэцім вырашальным матчы плэй-оф супраць «Фартуны» з Кёльну пасьля таго, як заняла ў рэгулярным сэзоне 16-ы радок. Каманда не дамагалася аніякіх значных посьпехаў да перамогі ў Кубку Нямеччыны ў 1989 годзе, сьвяткаваўшы перамогу ў фінале зь лікам 4:1 над «Вэрдэрам». Гэта быў першы трафэй Горста Кёпэля ў якасьці трэнэра. Дортмундцы таксама разжыліся перамогай у Супэркубку Нямеччыны 1989 году, адолеўшы «Баварыю» зь лікам 4:3.

Сыгнал Ідуна Парк (Вэстфаленштадыён). Хатняя арэна «Барусіі»

Стадыён «Барусіі», «Вэстфаленштадыён», у цяперашні час мае назоў «Сыгнал Ідуна Парк». Стадыён зьяўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Нямеччыне й шостым паводле велічыні ў Эўропе. «Вэстфаленштадыён» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседзтве[11], што было зьвязана з ростам папулярнасьці клюбу. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клюбу ад адміністрацыі гораду Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 году.

Паводле спонсарскага пагадненьня стадыён перайменаваны ў «Сыгнал Ідуна Парк»[12].

«Вэстфаленштадыён» зьведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёну, у тым ліку пашырэньне стадыёну да чэмпіянату сьвету 2006 году. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзьверы клюбны музэй. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаваньні для атрыманьня сонечнай энэргіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[13].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Грэгар Кобэль 1997
2 Сьцяг Бразыліі ПА Ян Коўту Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Вальдэмар Антон Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ніка Шлётэрбэк 1999
5 Сьцяг Альжыру Аб Рамі Бэнсэбаіні Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Эзджан Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джоб Бэлінггэм Edit this on Wikidata 2005
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Фэлікс Нмэча Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Гвінэі Нап Сэру Гірасі Edit this on Wikidata 1996
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Брант 1996
14 Сьцяг Нямеччыны Нап Максімілян Баер 2002
17 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кэрні Чуквуэмэка Edit this on Wikidata 2003
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Марсэль Забіцэр 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Партугаліі Нап Фабію Сылва Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Эмрэ Джан (капітан) 1994
24 Сьцяг Швэцыі Аб Даніель Свэнсан Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Нікляс Зюле 1995
26 Сьцяг Нарвэгіі Аб Юліян Руэрсан Edit this on Wikidata 1997
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Карым Адэемі Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Патрык Дрэвэс Edit this on Wikidata 1993
31 Сьцяг Нямеччыны Бр Зыляс Астрынскі Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Маер Edit this on Wikidata 1991
39 Сьцяг Італіі Аб Філіпа Манэ Edit this on Wikidata 2005
42 Сьцяг Нямеччыны Аб Альмугера Кабар Edit this on Wikidata 2006
49 Сьцяг Італіі Аб Люка Рэджані Edit this on Wikidata 2008

Рэзэрвовая каманда

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.bvb.de/de/en/news/news-overview/news.html/2025/1/30/Borussia-Dortmund-appoint-Niko-Kovac.html
  2. «Fußball Deutsche Meister seit 1903 Tabelle Liste Statistik Übersicht deutsche Fußballmeister Fussballmeister DFB». Sport-finden.de
  3. «Alle Sieger des Landesmeister-Cups und der Champions League». Kicker.de.
  4. «Spoils shared in der Klassiker». bundesliga.com
  5. «Der Klassiker: Borussia Dortmund — FC Bayern München». FIFA
  6. All to play for Football Money League. (анг.) Deloitte
  7. Барусія Дортмунд(недаступная спасылка)
  8. Die BVB-Chronik - Das Jahr 1909 (ням.). Offizielle BVB-Webseite | bvb.de. Праверана 28 красавіка 2020 г.
  9. История ФК "Боруссия Дортмунд" (рас.). Еврофутбол.Ру (2006). Архіўная копія ад 5 мая 2007 г.
  10. «Черно-желтые» протестанты (рас.). Сайт расейскіх заўзятараў клюбу. Архіўная копія ад 10 студзеня 2007 г.
  11. «Umbau des Signal Iduna Parks». Westline.de
  12. СИГНАЛ ИДУНА ПАРК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2020); https://web.archive.org/web/20200920125257/https://bigenc.ru/sport/text/5142842 Дата обращения: 28.04.2020
  13. «Q-Cells and German football champion Borussia Dortmund enter into partnership». Q-cells.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]