Клуж-Напока
| Клуж-Напока рум. Cluj-Napoca | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| |||
| Краіна | Румынія | ||
|---|---|---|---|
| Гістарычная вобласьць | Трансыльванія | ||
| Жудзец | Клуж | ||
| Дата заснаваньня | 1213 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| mayor of Cluj-Napoca[d] | Эміль Бок[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 179,5 км² | ||
| Вышыня НУМ | 410 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 46°46′ пн. ш. 23°35′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 324 576 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +(40) | ||
| Паштовы індэкс | 400xxx | ||
| Нумарны знак | CJ-N | ||
| Сайт | Сайт (рум.) | ||
| Клуж-Напока на мапе Румыніі Клуж-Напока | |||
Клуж-Напока (па-румынску: Cluj-Napoca [ˈkluʒ naˈpoka], па-вугорску: Kolozsvár [ˈkoloʒvaːr], па-нямецку: Klausenburg), да 1974 году — Клуж — горад на паўночным захадзе Румыніі. Другі паводле велічыні горад Румыніі. На 2011 год насельніцтва складала 324 576 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар жудэцу Клуж.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пасьля заваёвы Дакіі ў пачатку II стагодзьдзя Рымскай імпэрыяй імпэратар Траян заснаваў базу рымскага легіёну, вядомую як Напока, якая стала адным з асноўных цэнтраў раманізацыі мясцовага дакійскага насельніцтва Рымскай Дакіі. Падчас Вялікага перасяленьня народаў Напока была разбурана. У VI—X стагодзьдзях раманамоўныя валахі інтэнсіўна кантактавалі зь міграваўшымі славянскімі плямёнамі, а пасьля XII стагодзьдзя ядро раманамоўнай Дакіі (Трансыльванія) было на доўгі час парабавана вугорцамі.
Сярэднявечча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэгіён быў заваяваны вугорцамі і ўвайшоў у склад Каралеўства Вугоршчыны. Кароль Іштван V падтрымаў трансыльванскіх саксаў у стварэньні калёніі побач з руінамі рымскай Напокі. У 1270 годзе Клуж атрымаў гарадзкія прывілеі і пачаў хутка расьці.
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў горад стаў найважнейшым цэнтрам мадзьярызацыі. Па стане на 1910 год адсотак вугорцаў у ім дасягнуў 81,6% (51 192 чалавекі). У складзе Аўстра-Вугоршчыны меў нямецкую назву Кляўзэнбург.
Сучасная гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1918 годзе горад перайшоў пад кіраваньне Румыніі, пачылася палітыка румынізацыі. У 1940—1944 гадох горад зноў перайшоў да Вугоршчыны, у ім зноў пачаліся антырумынскія выступленьні. Колькасьць вугорцаў дасягнула ў 1941 годзе 85,7% (98 502 чалавекі). Пасьля 1945 году горад зноў стаў румынскім, колькасьць вугорскага насельніцтва ў ім скарацілася.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 2011 год насельніцтва гораду складала 324 576 чалавек. Нацыянальны склад:
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Гістарычны цэнтар гораду
- Касьцёл Сьвятога Міхаіла
- Касьцёл францішканаў (XIII стагодзьдзе)
- Лютэранская царква
- Праваслаўны сабор
- Ратуша
- Конная статуя Мацея Корвіна
- Палац Банфі (цяпер у ім разьмешчаны Музэй мастацтваў)
- Палац Шэкі
- Нацыянальны музэй гісторыі Сяміградзьдзя
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актавіян Абрудан — футбаліст
- Міклаш Банфі — шляхціч, пісьменьнік і палітык
- Янаш Бояі — матэматык
- Мацей Корвін — кароль Вугоршчыны, герцаг Аўстрыі
- Шандар Вэрэш — кампазытар
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лютэранская царква
- Касьцёл францішканаў і абэліск Караліна
- Палац Шэкі
- Ратуша
- Будынак Румынскай Опэры
- Капіталійская ваўчыца — падарунак ад гораду Рыму
- У Цэнтральным парку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мескае насельніцтва (анг.)