Дрыс Мэртэнс
Дрыс Мэртэнс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1987[1][2][3] (33 гады) Лёвэн, Брабант, Бэльгія | |
Рост | 169 см[4] | |
Вага | 61 кг[4] | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Напалі | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2005—2006 2006—2007 2007—2009 2009—2011 2011—2013 2013— |
Гент → Ээндрахт (арэнда) → АГОВВ Апэльдорн (арэнда) АГОВВ Апэльдорн Утрэхт ПСВ Эйндговэн Напалі |
0 (0) 14 (4) 35 (2) 73 (28) 69 (17) 62 (37) 226 (90) |
Зборныя | ||
2011— | Бэльгія | 90 (18) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дрыс Мэртэнс (па-нідэрляндзку: Dries Mertens; нарадзіўся 6 траўня 1987 году, Лёвэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» й нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэртэнс зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў гульцом «Генту», аднак на працягу двух сэзонаў гулец знаходзіўся ў арэндах у дробнай бэльгійскай і нідэрляндзкай камандах, у апошнюю зь якіх, клюб АГОВВ Апэльдорн, у 2007 годзе перайшоў.
Новым клюбе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрляндзкага футболу, Дрыс зь цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 траўня 2009 году падпісаў кантракт з клюбам «Утрэхт».
28 чэрвеня 2011 году Мэртэнс разам з партнэрам па «Утрэхце» Кевінам Строотманам перайшоў у табар эйндговэнскага ПСВ. За гэтыя трансфэры нідэрляндзкі гранд выдаткаваў у агульнай складанасьці 13 млн эўра[5].
У 2013 годзе гулец перайшоў у італьянскі «Напалі».
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ПСВ
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
Напалі
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014, 2020
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дрыс Мэртэнс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на Goal.com
- Профіль на Transfermarkt