Перайсьці да зьместу

Русэнборг Тронгэйм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Русэнборг
Поўная назва Rosenborg Ballklub
Заснаваны 19 траўня 1917
Горад Тронгэйм, Нарвэгія
Стадыён Леркендаль
Умяшчальнасьць: 21 405
Прэзыдэнт Сэсылія Готаас Юнсэн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2025 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rbk.no (нарв.)

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018
Актуальны на 1 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Леапольд Вальстэт Edit this on Wikidata 1999
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Гокан Рэстэн Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Нарвэгіі Аб Тобіяс Даль Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Нарвэгіі Аб Мікель Конрадсэн Сэйдэ Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Нарвэгіі Аб Гокан Вольдэн Edit this on Wikidata 2007
7 Сьцяг Нарвэгіі Нап Сымэн Нордлі Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Івэр Фосум Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Чарнагорыі Нап Дына Ісламавіч Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Нарвэгіі ПА Уле Сэльнэс Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Даніі Нап Ноа Саса Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг Нарвэгіі Бр Расмус Санбэр Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Нарвэгіі Нап Еспэр Рэйтан-Сундэ Edit this on Wikidata 2006
15 Сьцяг Даніі Аб Ёнас Мортэнсэн Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Нарвэгіі Аб Асьляк Фон Вітры Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Даніі ПА Мадс Бомгальт Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Альжыру Нап Амін Шыяка Edit this on Wikidata (ар. Капэнгаген) 2006
19 Сьцяг Нарвэгіі Аб Адрыян Пэрэйра Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Аляксандар Боргерсэн Edit this on Wikidata 2009
21 Сьцяг Славаччыны Аб Томаш Нэмчык Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ёнас Свэнсан Edit this on Wikidata (капітан) 1993
24 Сьцяг Нарвэгіі Бр Гокан Сёрум 2006
25 Сьцяг Нарвэгіі ПА Юган Баке Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ульрык Гальд-Гэрнэс 2009
28 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эліяс Сьлёрдаль Edit this on Wikidata 2008
29 Сьцяг Славаччыны Нап Давід Дзюрыш Edit this on Wikidata 1999
35 Сьцяг Нарвэгіі Нап Эміль Конрадсэн Сэйдэ Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]