Зрынскі Мостар
| Зрынскі Мостар | |
| Поўная назва | Hrvatski športski klub Zrinjski Mostar |
|---|---|
| Заснаваны | 1905 |
| Горад | Мостар, Босьнія і Герцагавіна |
| Стадыён | Біелы Брыег Умяшчальнасьць: 25 000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
| · 2025—2026 | 2 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Зрынскі» (па-басьнійску: Zrinjski) — басьнійскі футбольны клюб з гораду Мостару. Заснаваны ў 1905 годзе харвацкай моладзьдзю. Такім чынам, клюб стаўся найстарэйшым у Босьніі і Герцагавіне. Па Другой сусьветнай вайне клюб трапіў пад забарону, бо браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Харватыі ў ваенны час[2]. Забарона доўжылася ажно па здабыцьцё незалежнасьці Харватыі. Апошнім часам «Зрынскі» мае значныя посьпехі ў айчынным футболе, стала здабываючы тытулы і выступаючы ў эўрапейскіх спаборніцтвах. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў клюб прасунуўся да раўнду плэй-оф, выбіўшы альбанскую «Тырану» і казаскі «Табол». Толькі ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступілі славацкаму «Словану». Аркамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць таксама дружыны па баскетболе, гандболе, у тым ліку жаночыя каманды, а таксама па іншых відах спорту.
Тытулы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Босьніі і Герцагавіны: 9
- Уладальнік Кубка Босьніі і Герцагавіны: 4
- 2008, 2023, 2024, 2026
- Уладальнік Супэркубка Босьніі і Герцагавіны: 2
- 2024, 2025