Атлетыка Мадрыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Атлетыка Мадрыд
Atletico Madrid logo.png
Поўная назва Club Atlético de Madrid, S.A.D.
Заснаваны 26 красавіка 1903
Горад Мадрыд, Гішпанія
Стадыён Ванда Мэтрапалітана
Умяшчальнасьць: 67 703
Прэзыдэнт Энрыке Сэрэса
Галоўны трэнэр Дыега Сымэонэ
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2017—2018 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Атлетыка» (па-гішпанску: Club Atlético de Madrid, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Мадрыду, які выступае ў найвышэйшым гішпанскім дывізіёне — Ля Ліга. Клюб ёсьць адным з самых пасьпяховых гішпанскіх клюбаў у гісторыі, не аднойчы перамагаў у Ля Лізе й Кубку Гішпаніі, а ў 1996 годзе зрабіў залаты дубль. У 1962 годзе клюб перамог у Кубку ўладальнікаў кубкаў, у 1974 годзе футбалісты дайшлі да фіналу Кубку чэмпіёнаў, дзе ў перайгроўцы з буйным лікам саступілі «Баварыі» зь Мюнхэну. 2010, 2012 і 2018 гады сталі пераможнымі ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2013/2014 «Атлетыка» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА, дзе саступіў клюбу «Рэал Мадрыд» у дадатковы час (1:4).

Клюб быў заснаваны 26 красавіка 1903 году трыма басконскімі студэнтамі й першападачкова плянаваўся як рэзэрвовая каманда «Атлетыку» (Більбао) у Мадрыдзе, таму ў спаборніцтвах удзел не прымаў. Але праз чатыры гады клюб зарэгістраваўся ў Гішпанскай фэдэрацыі футболу й стаў самастойным, атрымаўшы права гуляць у спаборніцтвах.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі клюб мае мянушку «матрасьнікі» з-за паласовых кашуль у колер старамоднага матрацу. У 1970-я гады за «Атлетыка» ўсталявалася яшчэ адна мянушка — «індзейцы» (па-гішпанску: Los Indios). Як лічыцца гэта зьвязана з падпісаньнем некалькіх гульцоў з Паўднёвай Амэрыкі. Але ёсьць меркаваньні, што мянушка зьявілася з-за таго, што клюб базаваўся на беразе ракі альбо з-за супрацьпастаўленьня індзейцам «белых» (па-гішпанску: Los Blancos), як называюць «Рэал Мадрыд» — іхных галоўных праціўнікаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1903—1947[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка» зьяўляецца адным з найбольш пасьпяховых і папулярных гішпанскіх клюбаў. Ён быў заснаваны 26 красавіка 1903 году трыма басконскімі студэнтамі, якія навучаліся ў Мадрыдзе. Гэты клюб не задумваўся ад самага пачатку як самастойны і незалежны, і лічыўся чымсьці накшталт філіялу «Атлетыка» зь Більбао, таму ўдзелу ў спаборніцтвах не прымаў. Але ў таварыскіх сустрэчах на лякальным узроўні паказаў сябе вельмі баяздольнай камандай. І толькі 20 лютага 1907 году, зарэгістраваўшыся ў Гішпанскай фэдэрацыі футболу пад назвай «Атлетык» Мадрыд, клюб стаў цалкам самастойным і атрымаў правы выступаць у афіцыйных турнірах.

Ад самага пачатку колеры клюбу паўтаралі колеры «Атлетыку» зь Більбао, то бок сіне-белую расфарбоўку. Але ў 1911 годзе былі апрабаваныя чырвона-белыя ў вэртыкальную палоску футболкі. Гэтая камбінацыя колераў ужывалася тады ў масавым парадку на гішпанскіх мануфактурах для вытворчасьці матрацаў. А паколькі чырвона-белую паласатую матэрыю можна было купіць за бесцань, то многія клюбы падхапілі тады гэтую ідэю, у тым ліку й басконскі «Атлетык» . Носьбітаў такіх футболак празвалі «матрацнікамі», але з тае прычыны, што мадрыдцы ў гэтым пачынаньні былі першымі, то мянушка замацавалася менавіта за імі.

Спачатку каманда ня мела ўласнай пляцоўкі. Неўзабаве сытуацыя зьмянілася, дзякуючы намаганьням прэзыдэнта клюбу Хуліяна Руэтэ. 9 лютага 1913 году стадыён «О’Донэл» прыняў дэбютны паядынак.

У 1923 годзе «Атлетык» перабраўся на новую арэну «Эстадыё мэтрапалітэна дэ Мадрыд», які быў здольны зьмясьціць 35,8 тысячы гледачоў. Адкрыцьцё адбылося 13 траўня, з удзелам клюбу «Рэал Сасьедад», які быў перайграны зь лікам 2:1. У першай палове 1920-х гадоў клюб здолеў тройчы атрымаць перамогу ў рэгіянальных турнірам, а ў 1926 годзе «Атлетык» быў блізкі да заваёвы Кубка Гішпаніі. У фінале яны трывалі паразу ад «Барсэлёны» (2:3), прапусьціўшы вырашальны гол у дадатковы час.

Паводле вынікаў сваіх выступаў мадрыдзкі «Атлетык» быў запрошаны ў першы чэмпіянат Гішпаніі, які адбыўся ў 1928—1929 гадох, у якім клюб заняў шосты радок. Аднак ужо ў наступным клюб заняў апошняе месца й вылецеў зь лігі. У элітную лігу ён вярнуўся ў 1934 годзе дзякуючы ейнаму пашырэньню да 12 камандаў. Неўзабаве клюб зноўку падлягаў адпраўцы ў другі дывізіён, але гэтаму перашкодзіла Грамадзянская вайна. Пасьля аднаўленьня чэмпіянату шанец застацца ў эліце гішпанскага футболу «Атлетыку» даў «Рэал Аўеда», які папрасіў фэдэрацыю аб гадавой паўзе, патрэбную для аднаўленьня разбуранага стадыёну. Але й у «Атлетыка» меліся праблемы. Страціўшы на вайне загінулымі восем чалавек, клюб быў вымушаны аб’яднацца з камандай ваенна-паветраных войскаў. Атрымаўшы 4 кастрычніка 1939 году новую назву «Атлетык Авіясьён», клюб павінен быў правесьці стыкавы матч зь іншым прэтэндэнтам на месца ў эліце — памплёнскай «Асасунай». 26 лістапада ў Валенсіі гэтая гульня была выйграная мадрыдцамі зь лікам 3:1.

Два першыя сэзоны пасьля аднаўленьня чэмпіянату «Атлетык Авіясьён» скончыў на першым месцы, што сталася сэнсацыйнымі вынікамі. Варта адзначыць Рыкарда Замору, былога найлепшага брамніка сьвету, які трэніраваў каманду ў абедзьвюх пераможных кампаніях. У сувязі з пастановай генэралісімуса Франка аб перайменаваньні іншамоўных назваў на гішпанскі лад назва клюбу ў 1941 годзе была трохі пераўтворана ў «Атлетыка Авіясьён», а ў 1947 годзе кіраўніцтва клюбу вырашыла выключыць з назвы вайсковы складнік і вярнуцца да зыходнага — «Атлетыка», якое захоўваецца й дагэтуль. У тым жа годзе «матрацнікі» дамагліся самай вялікай за ўсю гісторыю перамогі ў дэрбі супраць «Рэалу» (5:0).

1947—1950[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе клюб узначаліў Аленіё Эрэра. У сэзоне 1949/1950 «Атлетыка» стаў чэмпіёнам Гішпаніі ў трэці раз. «Матрацнікі» апярэдзілі «Дэпартыва» ўсяго на адно ачко. У гэтым жа сэзоне мадрыдцы згулялі фэерычны матч супраць клюбу «Атлетык Більбао», які закончыўся зь лікам 6:6.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанскія спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 12 жніўня 2018 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Антоніё Адан 1987
2 Сьцяг Уругваю Аб Дыега Гадын 1986
3 Сьцяг Бразыліі Аб Філіпэ Луіс 1985
4 Сьцяг Калюмбіі Аб Сант’яга Арыяс 1992
5 Сьцяг Ганы ПА Томас Партэй 1993
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Коке 1992
7 Сьцяг Францыі Нап Антуан Грызман 1991
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Сауль Ньігес 1994
9 Сьцяг Харватыі Нап Нікола Калініч 1988
10 Сьцяг Аргентыны Нап Анхэль Карэа 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
11 Сьцяг Францыі ПА Тама Лемар 1995
13 Сьцяг Славеніі Бр Ян Облак 1993
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Родры 1996
15 Сьцяг Чарнагорыі Аб Стэфан Савіч 1991
18 Сьцяг Партугаліі ПА Жэлсан Мартынш 1995
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Дыегу Коста 1988
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуанфран Торэс 1985
21 Сьцяг Францыі Аб Люкас Эрнандэс 1996
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Вітолё 1989
24 Сьцяг Уругваю Аб Хасэ Хімэнэс 1995

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Атлетыка Мадрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў