Марсэлу Віейра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марсэла
Марсэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 1988 (30 гадоў)
Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
Рост 174 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2007—
Флумінэнсэ
Рэал Мадрыд
30 (6)
320 (23)
Зборныя
2006— Бразылія 53 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2018.

Марсэла Віейра да Сылва Жуніёр (па-партугальску: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нарадзіўся 12 траўня 1988 году, Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марсэла пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клюбу «Флумінэнсэ», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.

Марсэла далучыўся да складу мадрыдзкага «Рэалу» падчас студзеньскага трансфэрнага вакна ў 2007 годзе. Па прыбыцьці прэзыдэнт каралеўскага клюбу Рамон Кальдэрон сказаў, што малады гулец вельмі важны для клюбу. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Рабэрта Карласа на левым флянзе абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сьметанковыя» трывалі паразу зь лікам 0:2[2]. 14 красавіка 2007 году трэнэр мадрыдцаў Фабіё Капэльлё ўпершыню выпусьціў гульца ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінгу», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паразу зь лікам 1:2.

У сэзоне 2007—2008 гадоў Марсэла правёў амаль усе матчы клюбу пад кіраўніцтвам Бэрнда Шустэра. Ягоныя здольнасьці, хуткасьць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным гульцом для «Рэалу». Аднак ужо 2009 год стаў для гульца няўдалым, бо новы трэнэр клюбу Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргентынцу Габрыелю Гайнцэ. Аднак пасьля сыходу трэнэра, Марсэла зноўку пачаў праходзіць у склад клюбу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марсэла забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Ўэйлзу, матч скончыўся перамогаў зборнай Бразыліі зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэал»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марсэлу Віейрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў