Перайсьці да зьместу

Люк Шоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люк Шоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1995(1995-07-12)[1][2] (30 гадоў)
Рост 178 см[3]
Вага 75 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2014 Саўтгэмптан 60 (0)
2014— Манчэстэр Юнайтэд 211 (3)
Зборныя
2011 Ангельшчына (да 16)[d] 6 (1)
2011—2012 Ангельшчына (да 17)[d] 8 (1)
2013—2014 Ангельшчына (да 21)[d] 5 (0)
2014— Ангельшчына 34 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 ліпеня 2024.

Люк Пол Го́ар Шоў (па-ангельску: Luke Paul Hoare Shaw; нар. 12 ліпеня 1995 году[4], Кінгстан-на-Тэмзе, Вялікабрытанія) — ангельскі футбольны левы абаронца, гулец клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Ангельшчыны.

У васьмігадовым узросьце Люк Шоў пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгэмптану», у веку 15-ці гадоў стаўшы гульцом моладзевага складу клюбу[4]. Дэбют за дарослы клюб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасьля выхаду «Саўтгэмптану» ў найвышэйшы дывізіён Шоў зь яшчэ трыма маладымі гульцамі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт[5]. У першым сэзоне Прэм’ер-лігі Шоў згуляў за «Саўтгэмптан» 28 матчаў, зь іх 25 у чэмпіянаце[4].

27 чэрвеня 2014 Шоў падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сэзону ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц[6][7]. Дэбют гульца ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасьня 2014 ў затнім матчы з «Ўэст Гэм Юнайтэд»[8].

Упершыню Люк Шоў згуляў на міжнародным узроўні у 2011 року ў складзе зборнай да 16 гадоў[9]. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў[9].

У студзені 2013 Шоў быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, ня здолеў выступіць[10]. Аправіўшыся ад пашкоджаньня, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Эўропы 2015 году са зборнай Малдовы 5 верасьня[11] і зь Фінляндыяй 9 верасьня[12].

27 лютага 2014 Шоў быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі[13][14][15]. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасьля перапынку.

Люк Шоў выцясьніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце сьвету 2014 року[16], пасьля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру[17]. Шоў стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату[18], паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі[19].

«Манчэстэр Юнайтэд»:

  1. Luke Shaw // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Luke Shaw // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.premierleague.com/players/4608/Luke-Shaw/overview
  4. 1 2 3 Luke Shaw (анг.) saintsfc.co.uk. Southampton FC. Праверана 10 September 2013 г.
  5. Southampton promote academy quartet to first team squad (анг.) // BBC Sport, 23 May 2012 г. Праверана 10 September 2013 г.
  6. Daniel Taylor. Manchester United’s Luke Shaw out for a month with hamstring injury (анг.) // The Guardian, 13 August 2014 г. Праверана 13 August 2014 г.
  7. James Orr. Luke Shaw: Hamstring injury to £30m left-back could accelerate Manchester United moves for Marcos Rojo or Daley Blind (анг.) // The Independent, 13 August 2014 г. Праверана 13 August 2014 г.
  8. Mandeep Sanghera. Man Utd 2-1 West Ham (анг.) // BBC Sport, =27 September 2014 г. Праверана 27 September 2014 г.
  9. 1 2 Luke Shaw (анг.) TheFA.com. The Football Association. Праверана 10 верасьня 2013 г.
  10. Southampton left-back returns to St Mary’s and will miss the meeting with Sweden (анг.) // The Football Association, 4 лютага 2013 г. Праверана 10 верасьня 2013 г.
  11. Berahino pushes England past Moldova (анг.) // Union of European Football Associations, 5 September 2013 г. Праверана 10 September 2013 г.
  12. Berahino rescues ten-man England in Finland (анг.) // Union of European Football Associations, 9 September 2013 г. Праверана 10 September 2013 г.
  13. England call up Southampton’s Luke Shaw for Denmark game (анг.). BBC Sport (27 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014 г.
  14. Luke Shaw: Southampton full-back revels in England call-up (анг.). BBC Sport (27 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014 г.
  15. World Cup 2014: Southampton left-back Luke Shaw’s reaction to his England call brings a breath of fresh air (анг.). Daily Telegraph. Праверана 28 лютага 2014 г.
  16. World Cup 2014: England name Ross Barkley in squad (анг.) // BBC Sport, 12 траўня 2014 г. Праверана 13 траўня 2014 г.
  17. Ashley Cole quits England duty after World Cup omission (анг.) // BBC Sport, 11 траўня 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  18. Jose Mourinho: Signing Luke Shaw would have «killed» Chelsea (анг.). BBC Sport (26 ліпеня 2014). Праверана 26 ліпеня 2014 г.
  19. Daniel Taylor. England end disappointing World Cup with barren draw against Costa Rica (анг.) // The Guardian, 24 чэрвеня 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]