Мілян (футбольны клюб)
Мілян | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Associazione Calcio Milan S.p.A. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 16 сьнежня 1899 | ||||
Горад | Мілян, Італія | ||||
Стадыён |
Сан-Сыра Умяшчальнасьць: 80 018 | ||||
Галоўны трэнэр | Джэнара Гатуза | ||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2017—2018 | 6 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Мілян» (па-італьянску: Milan) — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Заснаваны ў 1899 годзе. 18-разовы чэмпіён Італіі, пяціразовы ўладальнік кубка Італіі. Сяміразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў, двухразовы Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Мілян» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых італьянскіх клюбаў па колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю й самым пасьпяховым клюбам сьвету па колькасьці міжнародных кубкаў (18 трафэеў). У 1963 годзе «Мілян» стаў першым італьянскім клюбам, які выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Акрамя таго, «Мілян» зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці пераможаных Супэркубкаў УЭФА (5 перамог). Таксама «Мілян» зьяўляецца адной зь пяці эўрапейскіх камандаў, якія заслужылі права захоўваць у сябе трафэй Лігі чэмпіёнаў, які клюб заваёўваў сем разоў.
Хатнія матчы «Мілян» праводзіць на «Сан-Сыра», таксама вядомага як стадыён Джузэпэ Мэаццы. Стадыён, які знаходзіцца ў сумесным валоданьні зь «Інтэрам», зьяўляецца найбуйнейшым у італьянскім футболе, і ў цэлым здольны ўмясьціць 80 018 чалавек[1]. Інтэр лічыцца галоўным супернікам клюбу, і матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Дэрбі дэля Мадоны, якое таксама зьяўляецца адным з найстарэйшых дэрбі ў гісторыі футболу[2]. На 2010 год, «Мілян» зьяўляецца трэцім самым падтрымліваемым клюбам у Італіі[3], і сёмым найбольш падтрымліваемым у Эўропе[4].
Уладальнікам клюбу зьяўляецца былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, і віцэ-прэзыдэнт Адрыяна Гальліяні. На дадзены момант клюб уваходзіць у дзясятку футбольных клюбаў з самым высокім прыбыткам[5]. У красавіку 2011 году часопіс Forbes ацаніў клюб у $ 838 млн[6]. Клюб быў адным з заснавальнікаў ня дзейнай цяпер групы G-14, арганізацыі вядучых футбольных клюбаў Эўропы, а таксама ягонай замены, Эўрапейскай клюбнай асацыяцыі[7].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Крыкетны й футбольны клюб Мілян» (анг. Milan Cricket and Foot-Ball Club) быў заснаваны 16 сьнежня 1899 году ў піўной на вуліцы Бэрке ў Міляне. Ягонымі заснавальнікамі былі ангельцы Альфрэд Эдўардс і Гэрбэрт Кілпін, аматары футболу, які ў той час быў галоўным па папулярнасьці на іхняй радзіме ў Ангельшчыне. Аб заснаваньні клюбу грамадзкасьць была апавешчана двума днямі пазьней: у панядзелак 18 сьнежня 1899 году ў газэце «La Gazzetta Dello Sport». Эдўардс, у той час быў брытанскім віцэ-консулам у Міляне й вядомай асобай у мясцовым найвышэйшым сьвеце, стаў першым прэзыдэнтам клюбу. Першапачаткова клюб складаўся з сэкцыі крыкету, якую ўзначаліў Эдўард Бэры, і сэкцыі футболу, якой кіраваў Дэйвід Элісан.
У студзені 1900 году «Мілян» уступіў у Італьянскую фэдэрацыю футболу. З гэтага моманту каманда пачала набываць шырокую папулярнасьць і прэстыж. Ужо ў красавіку таго ж году клюб перамог Каралеўскі мэдаль, абыграўшы «Ювэнтус» зь лікам 2:0. Узнагарода, якую прымацаваў да сьцяга клюбу сам кароль Італіі Умбэрта Савойскі, стала першым трафэем, які заваяваў клюб. У наступным годзе «Мілян» паўтарыў гэты посьпех. «Чырвона-чорныя» хутка прагрэсавалі й ужо ў 1901 годзе атрымалі свой першы тытул чэмпіёнаў краіны, у фінале зь лікам 3:0 яны абыгралі генуэскі «Джэноа», перапыніўшы ягоную працяглую сэрыю перамог. Праз год мілянская каманда пад кіраўніцтвам Кілпіна ў фінале саступіла той жа «Джэноа». Другі чэмпіёнскі тытул мілянцам атрымалася здабыць толькі ў 1906 годзе. Гульня праходзіла ў Турыне на стадыёне «Ювэнтусу» — гэтую прывілегію ён атрымаў дзякуючы лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў, але асноўны й дадатковы час матчу скончыліся нулявой нічыёй. У 1936 годзе адбываецца зьмена назвы каманды з «Футбольны клюб „Мілян“» на «Спартовая асацыяцыя „Мілян“». У кіраўніцтве клюбу ў гэты ж час адбываюцца шматлікія зьмены, у выніку якіх прэзыдэнтам «Міляну» стаў Умбэрта Трабатоні, які кіраваў камандай з 1940 па 1954 гады. Чэмпіянат Італіі для «Міляну» складваўся ня лепшым чынам — каманда перажывала пэрыяд нестабільнасьці. «Расанэры» курсавалі ўверх-уніз па турнірнай табліцы, традыцыйна фінішуючы ў сярэдзіне, і вельмі рэдка займаючы месца ў чацьвёрцы найлепшых камандаў.
1946—1961[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першая цаглінка ў мур супэрклюбу была пакладзена ў 1940 годзе, калі прэзыдэнтам клюбу стаў Умбэрта Трабатоні. Пад ягоным кіраўніцтвам і з дапамогай паплечніка Антоніё Бузіні «Мілян» да канца саракавых ўшчыльную падабраўся да вяршыні. Пасьля трагедыі 4 траўня 1949 году, якая забрала жыцьці футбалістаў вялікага «Тарына», клюб разам зь «Інтэрам» і «Ювэнтусам» распачаў спробу заняць апусьцелы трон. Шлях да «скудэта» пралягаў праз Швэцыю, там «Мілян» падпісаў магутнага форварда Гунара Нордаля. А праз год дадаў у склад клюбу яшчэ дваіх швэдаў: Гунара Грэна й Нільса Лідгольма. На трэнэрскую пасаду быў прызначаны вугорац Лаяш Шчайзьлер, які зрабіў зь сьціплага «Нарчэпінгу» добры клюб.
Заўзятары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Мілян» зьяўляецца адным з добра падтрымоўваных футбольных клюбаў у Італіі, паводле зьвестак дасьледаваньняў, праведзеных італьянскай газэтай La Repubblica[8]. Гістарычна склалася так, што «Мілян» падтрымліваецца гарадзкой працоўнай клясай і прафзьвязамі[9]. Зь іншага боку, асноўныя супернікі клюбу «Інтэр», у асноўным, падтрымліваецца больш квітнеючай клясай, як правіла мілянскай сярэдняй клясай.
Паводле зьвестак дасьледаваньняў, з 2010 году «Мілян» зьяўляецца самым падтрымліваемым італьянскім клюбам у Эўропе й сёмым у цэлым па сьвеце, маючы больш чым 18,4 млн прыхільнікаў. «Мілян» мае высокую сярэднюю наведвальнасьць сярод эўрапейскіх футбольных клюбаў, саступаючы толькі «Барусіі» (Дортмунд), «Барсэлёне», «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэалу», «Баварыі», «Шальке», «Арсэналу» й «Гамбургу»[10].
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 31 жніўня 2018 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Struttura». sansiro.net. (італ.)
- ^ «Is this the greatest derby in world sports?». Theroar.com.au. (анг.)
- ^ «Italia, il paese nel pallone» (PDF). demos.it. (італ.)
- ^ «Calcio, Barcellona club con più tifosi in Europa, Inter 8/a». la Repubblica. (італ.)
- ^ Manchester United fall behind Barcelona on Deloitte rich list. Guardian.co.uk (анг.)
- ^ Forbes: 10 самых дорогих футбольных клубов мира. Forbes.ru (рас.)
- ^ «ECA Members». ecaeurope.com. European Club Association. (анг.)
- ^ «Research: Supporters of football clubs in Italy». La Repubblica
- ^ «AC Milan vs. Inter Milan». FootballDerbies.com
- ^ «Italian Serie A Stats: Team Attendance - 2010-11». ESPNsoccernet.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мілян (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў