Перайсьці да зьместу

ПСВ Эйндговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ПСВ
Поўная назва Philips Sport Vereniging NV
Заснаваны 31 жніўня 1913
Горад Эйндговэн, Нідэрлянды
Стадыён Філіпс
Умяшчальнасьць: 35 186
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2025—2026 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
psv.nl (нід.) (анг.) (гішп.)

ПСВ (па-нідэрляндзку: PSV; поўная назва: Philips Sport Vereniging) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Эйндговэн. Заснаваны ў 1913 годзе. 27-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 11-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1988), уладальнік Кубка УЭФА (1978). Клюб зьяўляецца адным з трох нідэрляндзкіх клюбаў, якія валодалі Эўрапейскім кубкам, побач з «Аяксам» і «Фэеноордам». Перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў ПСВ атрымаў у 1988 годзе ў гульні супраць «Бэнфікі», што зрабіла яго другім нідэрляндзкім клюбам, які дасягнуў Залатога хет-трыку.

Клюб мае мянушку «буры» (нід. boeren — «фэрмэры») у сувязі зь іхным паходжаньнем, як правінцыйны клюб. Хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Філіпс», які месьціцца ў эйндговэнскім раёне Стрэйп.

Клюб у 1929 годзе.

Пасьля таго, як Герард і Антон Філіпсы стварылі сваё прадпрыемства электронікі, 31 жніўня 1913 году быў створаны на базе завода футбольны клюб з нагоды стагодзьдзя паразы французаў у вайне з Напалеонам. Хатні стадыён, «Філіпс», які быў вядомы тады пад назовам «Philips Sportpark», быў пабудаваны ў часы стварэньня клюбу, хоць рамонты й паляпшэньне пляцоўкі праводзіліся на працягу многіх гадоў. З-за сваіх цесныя сувязяў з кампаніяй Phillips, ПСВ носіць на футболцы назоў прадпрымства бесьперапынна з 1982 году, што зьяўляецца рэкордам для нідэрляндзкага футболу.

У сэзоне 1962—1963 гадоў, адзначаючы клюбнае 50-годзьдзе, на пасаду галоўнага трэнэра быў прызначаны Брам Апэль. Першыя вынікі былі катастрафічнымі, то бок за стартавыя шэсьць гульняў клюб здолеў зарабіць толькі шэсьць пунктаў. Тым ня менш, у наступным вынікі значна палепшыліся, што прывяло да першага месца на час зімовага перапынку. Перамога над «Аяксам» зь лікам 5:2 у чэрвені азначала, што ПСВ здолеў зарабіць свой чарговы нацыянальны тытул, а П’ер Керкгофс узначаліў рэйтынг бамбардзіраў з 22 галамі[2]. У наступным годзе ПСВ заняў толькі другое месца ў лізе, але істотна прасунуўся ў эўракубках, упершыню дасягнуўшы чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе, аднак, быў выбіты швайцарскім «Цюрыхам». Апэль заставаўся трэнэрам на працягу пяці гадоў, а пазьней быў зьменены на гэтае пасадзе Міланам Нікалічам і Вімам Блёкляндам[3]. Вілі ван дэр Кёйлен быў падпісаны клюбам у 1964 годзе, а ў 1966 годзе, зарабіўшы 23 галы на свой рахунак у розыгрышу лігі, стаў найлепшым бамбардзірам лігі толькі ў 20 гадоў[4]. У наступныя гады клюб двойчы дасягаў фіналу кубка краіны й прасоўваўся да паўфіналу эўрапейскіх кубкаў, але на пачатак 1970-х гадоў галоўнымі сіламі ў Нідэрляндах былі «Аякс» і «Фэеноорд».

У сярэдзіне й канцы 1970-х гадоў ПСВ атрымаў неверагодны росквіт. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як Вілі ван дэр Кёйлен, браты ван дэ Керкгофы, Ян ван Бэвэрэн, Ян Пуртфліт, Гары Любсэ й Гуўб Стэвэнс. Разам зь імі клюб перамог у двух розыгрышах Кубка Нідэрляндаў і трох айчынных чэмпіянатах. ПСВ таксама перамог у розыгрышу Кубка УЭФА, перамогшы ў фінале 1978 году францускі клюб «Бастыя» зь лікам 3:0 у матчы ў адказ, калі першы матч скончыўся нулявой нічыёй[5].

У 1988 годзе, калі галоўным трэнэрам клюбу быў Гуўс Гідынк, а за каманду выступалі такія гульцы як Рональд Куман, Эрык Герэтс, Сёрэн Лербі й Вім Кіфт, ПСВ перамог у розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у першы й пакуль адзіны раз у сваёй гісторыі, абыграўшы па пэнальці «Бэнфіку» пасьля асноўнага часу, які скончыўся ўнічыю 0:0[6]. Вырашальны пэнальці адбіў галкіпэр эйндговэнскага клюбу Ганс ван Брокелен. Цікава, што ПСВ узяў трафэй, нягледзячы на тое, што ў апошніх пяці матчаў у турніры клюб ня зьведваў перамогаў, ПСВ пакрочыў у фінал згуляўшы ўнічыю ў абодвух матчах як з «Бардо», гэтак і з «Рэалам», апынуўшыся мацней толькі паводле большай колькасьці галоў на чужым полі.

Стадыён «Філіпс»

Хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Філіпс» у Эйндговэне. Стадыён быў пабудаваны ў 1913 годзе, і з часу заснаваньня клюб не пакідаў сваю арэну. Умяшчальнасьць стадыёну складае 35 тысячаў месцаў, аднак разглядаецца далейшае павелічэньне ёмістасьці стадыёну да 45 тысячаў. Улетку 2005 году савет дырэктараў клюбу прыняў рашэньне прыбраць высокія рашоткі вакол поля, замяніўшы іх 90-сантымэтровай агароджай, якая адлучае гледачоў ад газона. Пакараньне за несанкцыянаваны выхад на поле складае 15 тысячаў эўра й дзесяцігадовую забарону на наведваньне арэны.

На стадыёне праводзіліся матчы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, а таксама праводзіла свае міжнародныя хатнія сустрэчы зборная Нідэрляндаў. У 2000 годзе на стадыёне прайшлі тры матчы чэмпіянату Эўропы, а ў 2006 годзе на стадыёне прайшоў фінал Кубка УЭФА.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Нік Олей Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Анас Саляг-Эдын Edit this on Wikidata (ар. Рома) 2002
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Ярак Гасяроўскі Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Арманда Абіспа Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Харватыі Нап Іван Пэрышыч 1989
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Раян Флямінга Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Рубэн ван Бомэль Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг ЗША Аб Сэржыньнё Дэст Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг ЗША Нап Рыкарда Пэпі Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Паўль Ванэр Edit this on Wikidata 2005
11 Сьцяг Марока Нап Кугаіб Дрыюш Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Францыі Нап Алясан Плеа Edit this on Wikidata 1993
17 Сьцяг Бразыліі Аб Маўру Жуніяр Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Эсьмір Байрактаравіч Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Гуўс Тыль Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Майран Бааду Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ердзі Схаўтэн Edit this on Wikidata (капітан) 1997
23 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джоўі Вээрман 1998
24 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Нік Схікс Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Францыі Аб Кіліян Сыльдылія Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Румыніі Нап Дэніс Ман 1998
31 Сьцяг Бэльгіі ПА Ноа Фэрнандэс Edit this on Wikidata 2008
32 Сьцяг Чэхіі Бр Мацей Коварж Edit this on Wikidata (ар. Баер) 2000
34 Сьцяг Марока ПА Ісмаэль Сайбары Edit this on Wikidata 2001
35 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ёэль ван дэн Бэрг 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]