Перайсьці да зьместу

Мальмё (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальмё
Поўная назва Malmö Fotbollförening
Заснаваны 24 лютага 1910
Горад Мальмё, Швэцыя
Стадыён Свэдбанк
Умяшчальнасьць: 24 000
Прэзыдэнт Андэрс Польсан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2025 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
mff.se (швэд.)​ (анг.)

«Мальмё» (па-швэдзку: Malmö FF) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Мальмё. Заснаваны ў 1910 годзе. 27-разовы чэмпіён Швэцыі і 16-разовы ўладальнік Кубка Швэцыі.

Клюб узьнік з ініцыятывы гарадзкіх уладаў 1905 году, калі яны спрабавалі заахвоціць маладых людзей у Мальмё гуляць у футбол. Адной з такіх моладзевых арганізацыяў быў клюб «Ідрот», які і лічыцца папярэднікам «Мальмё». У 1909 годзе «Ідрот» далучыўся да новастворанай футбольнай сэкцыі спартовага клюбу ІФК, але неўзабаве праз разнагалосьсі каманда выйшла з складу спартовага клюбу. 24 лютага 1910 году 19 сябраў «Ідроту» заснавалі клюб «Мальмё». Першым старшынём клюбу быў Вэрнэр Мортэнсан[2][3].

Уваходная брама на першы стадыён «Мальмё».

У першыя дзесяць гадоў клюб выступаў у мясцовых і рэгіянальных дывізіёнах, бо афіцыйнага нацыянальнага лігавага турніру не існавала, і большасьць матчаў ладзіліся ў гарадзкой лізе. Каманда таксама брала ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах у Сконэ і гуляла матчы супраць дацкіх клюбаў. У 1916 годзе «Мальмё» ўпершыню дасягнуў фіналу рэгіянальнага турніру ў Сконэ, дзе сустракаўся з «Гэльсынгборгам», але зазнаў паразу зь лікам 3:4[4]. Клюб тройчы перамог мясцовага суперніка ІФК цягам сэзону і такім чынам атрымаў неафіцыйны, але вельмі пажаданы тытул найлепшага футбольнага клюбу Мальмё[5]. У 1917 годзе «Мальмё» ўпершыню ўдзельнічаў у кубкавым турніры за тытул чэмпіёна Швэцыі, але саступіў у другім кваліфікацыйным раўндзе суседзям зь ІФК зь лікам 1:4. Клюб працягваў браць удзел у кубку да 1922 году, дасягнуўшы чвэрцьфіналу ў 1920 годзе. Урэшце кубак быў скасаваны, і тытул чэмпіёна Швэцыі пачалі прысуджаць пераможцу Альсвэнскану, створанай у сэзоне 1924—1925 гадоў[6]. У 1920 годзе Швэдзкая футбольная асацыяцыя запрасіла футбольныя клюбы краіны да ўдзелу ў афіцыйных нацыянальных спаборніцтвах. «Мальмё» атрымаў месца ў Другім дывізіёне. У першым жа сэзоне клюб стаў пераможцам гэтага дывізіён і быў павышаны ў найвышэйшы дывізіён. Аднак праз сэзон каманда была паніжаная ў рангу і вярнулася ніжэй амаль на дзесяць гадоў, пакуль у 1931 годзе зноў не ўзьнялася ў Альсвэнскан[7].

Каманда сэзону 1943—1944 гадоў.

Клюб займаў сярэднія пазыцыі ў лізе два сэзоны, але страціў месца ў эліце ў 1934 годзе як пакараньне за парушэньне аматарскіх правілаў. Клюб выплачваў сваім гульцам невялікія сумы за кожны матч. Хоць гэта было супраць правілаў, такая практыка была звычайнай у той час. Наўпрост «Мальмё» быў адзіным клюбам, які адлюстраваў гэта ў бухгальтарскіх запісах. Акрамя паніжэньня ў Другі дывізіён, клюб атрымаў забарону на футбольную дзейнасьць як для ўсяго кіраўніцтва, гэтак і для дваццаці шасьці гульцоў. Паводле вэрсіі як самога клюбу «Мальмё», гэтак і мясцовай прэсы, сьцьвярджала, што менавіта канкуруючы клюб ІФК паведаміў пра гэтае парушэньне Швэдзкай футбольнай асацыяцыі. Такое перакананьне спрыяла доўгатэрміновай канкурэнтнай напружанасьці паміж клюбамі[8][9][10]. Клюб вярнуўся ў Альсвэнскан у 1937 годзе пасьля двух сэзонаў у другой лізе. У тым жа годзе Эрык Пэрсан быў абраны старшынём пасьля таго, як з 1929 году займаў пасаду сакратара, і ўтрымліваў гэтую пасаду ажно да 1974 году. Пэрсан лічыцца кіраўнікамі і заўзятарамі найважнейшай асобай у гісторыі клюбу, бо менавіта ён зрабіў клюб прафэсійным у 1970-х. За ягоным часам клюб прайшоў шлях ад браку тытулаў у 1937 годзе да дзесяці чэмпіёнскіх званьняў да канца сэзону 1974 году[11]. У 1939 годзе клюб дасягнуў найвышэйшай на той час пазыцыі, якой стаў трэці радок. Першы чэмпіёнскі тытул «Мальмё» здабыў у 1944 годзе. У апошнім матчы таго сэзону быў разгромлены клюб «Гальмстад» зь лікам 7:0[12].

  • Уладальнік Кубка Швэцыі:
    • 1944, 1946, 1947, 1951, 1953, 1967, 1973, 1974, 1975, 1978,
    • 1980, 1984, 1986, 1989, 2022, 2024
Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Робін Ульсэн Edit this on Wikidata 1990
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Стыян Грэгерсэн Edit this on Wikidata 1995
4 Сьцяг Швэцыі Аб Блеон Куртулюс Edit this on Wikidata 2007
5 Сьцяг Чарнагорыі Аб Андрэй Джурыч Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Баўгарыі ПА Яніс Карабеляў Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Швэцыі ПА Ута Русэнгрэн Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Дыега Гарсія Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Даніі ПА Андэрс Крыстыянсэн Edit this on Wikidata (капітан) 1990
11 Сьцяг Швэцыі Нап Эмануэль Эконг Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Нарвэгіі Аб Варэн Каманзі Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Швэцыі Нап Майкель Лягда Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Даніі Аб Енс Стругер Лярсэн Edit this on Wikidata 1991
18 Сьцяг Швэцыі Аб Понтус Янсан Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Швэцыі Аб Ноа Остранд Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Швэцыі Нап Оскар Шэстранд Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Бусанэльлю Edit this on Wikidata 1998
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Швэцыі Бр Юган Далін Edit this on Wikidata 1986
28 Сьцяг Сэрбіі ПА Ёван Міласаўлевіч Edit this on Wikidata 2007
29 Сьцяг Швэцыі Нап Сэад Гакшабанавіч Edit this on Wikidata 1999
32 Сьцяг Ісьляндыі Нап Даніель Гуд’ёнсэн Edit this on Wikidata 2006
33 Сьцяг Чарнагорыі Нап Амар Краіна 2007
37 Сьцяг Швэцыі ПА Адрыян Скугмар Edit this on Wikidata 2005
39 Сьцяг Ганы Нап Айзэк Асыбу Edit this on Wikidata 2008
40 Сьцяг Швэцыі ПА Кенан Бусуладжыч Edit this on Wikidata 2007
42 Сьцяг Швэцыі ПА Віга Епсан 2006
43 Сьцяг Швэцыі ПА Гентыян Ляйкі 2007
44 Сьцяг Швэцыі Аб Мальтэ Фрэйд Edit this on Wikidata 2006
45 Сьцяг Швэцыі ПА Антон Гёог Edit this on Wikidata 2007
46 Сьцяг Харватыі ПА Антоніё Палац 2007
47 Сьцяг Швэцыі ПА Тэадор Люндбэрг Edit this on Wikidata 2008
50 Сьцяг Швэцыі Бр Віліям Ніерат Edit this on Wikidata 2006
  1. ↑ https://www.aftonbladet.se/sportbladet/fotboll/a/j0m2j9/gaute-helstrup-klar-som-ny-tranare-for-malmo-ff
  2. ↑ Smitt 2009. С. 14—16.
  3. ↑ «1910–1939». Malmö FF.
  4. ↑ Smitt 2009. С. 17.
  5. ↑ Smitt 2009. С. 16—17.
  6. ↑ Smitt 2009. С. 258.
  7. ↑ Smitt 2009. С. 20—21.
  8. ↑ Smitt 2009. С. 25—26.
  9. ↑ Malmö FF. Malmö Stad. Архіўная копія ад 05.06.2011 г.
  10. ↑ Historia po himmaplan. Sydsvenskan (31.12.2011).
  11. ↑ Smitt 2009. С. 165.
  12. ↑ Smitt 2009. С. 27—35.
  •  Smitt, Rikard Ända sen gamla dagar… (швэд.). — Project Management, 2009. — ISBN 978-91-633-5767-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]