Перайсьці да зьместу

Кукес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кукес
альб. Kukës, Kukësi
Населены пункт
Герб
Краіна Альбанія
Геаграфія
Вышыня НУМ 358 м
Часавы пас ЦЭЛЧ[d] і цэнтральнаэўрапейскі час[d]
Каардынаты 42°04′36″ пн. ш. 20°25′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 16 315 чал. (2003)
Нацыянальны склад насельніцтва альбанцы
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +355 (0) 24
Паштовы індэкс 8501-8503
Нумарны знак KU
Сайт kukesi.gov.al
Кукес на мапе Альбаніі
Кукес
Кукес
Кукес

Ку́кес (па-альбанску: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Альбаніі, у аднайменнай вобласьці Кукес, непадалёк ад граніцы з аўтаномным краем Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам альбанцы, другая па колькасьці насельніцтва этнічная група — гаранцы.

Горад разьмешчаны ў месца зьліцьця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза, якое ўтварылася пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі, а новы выбудаваны зноў непадалёк на плято ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік. З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (па-альбанску: Kukësi i Ri).

На ўскраіне гораду цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад гораду, за некалькі кілямэтраў на поўдзень, ёсьць аэрапорт.

15 красавіка 1939 году навакольлі гораду сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанту італьянскіх войскаў — завяршальнай апэрацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Альбаніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]