Перайсьці да зьместу

Крыштыяну Раналду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштыяну Раналду
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1985(1985-02-05)[1][2][3][…] (41 год)
Рост 185 см[4]
Вага 85 кг[4]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Наср
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 Спортынг Лісабон 25 (3)
2003—2009 Манчэстэр Юнайтэд 196 (84)
2009—2018 Рэал Мадрыд 292 (311)
2018—2021 Ювэнтус 98 (81)
2021—2022 Манчэстэр Юнайтэд 40 (19)
2023—4 Аль-Наср 86 (84)
Зборныя
2001 Партугалія (да 15)[d] 9 (7)
2001—2002 Партугалія (да 17)[d] 7 (5)
2002—2003 Партугалія (да 21)[d] 10 (3)
2003—4 Партугалія 226 (143)
2003 Партугалія (да 20)[d] 5 (1)
2004 Партугалія (да 23)[d] 3 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 лістапада 2025.

Раналду і Мэсі.

Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985 году ў Фуншале, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой ёсьць. Футбаліст стаў самым дарагім у сьвеце на той час, калі адбыўся ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал». Гэты трансфэр абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасьці[5][6][7].

Раналду быў прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну ёсьць чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-Лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА і найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Эўропы й узнагароду «Гулец году ФІФА» як найлепшы футбаліст сьвету. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорыш душ Сантуш Авэйру й Жузэ Дыніша Авэйру, ён быў чацьвертым дзіцём у сям’і пасьля старэйшага брата Угу (нар. 1975), і дзьвюх сясьцёр, Элмы (нар. 1974) і Ліліяны Каці (нар. 1976). Ліліян Каця — сьпявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэньні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Роналда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амэрыканскага прэзыдэнта.

У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бэнфіка». У васьмігадовым узросьце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў ягоны бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт зь мясцовым клубам «Насьёнал». Пасьля пераможнай кампаніі ў «Насьёнале» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт зь лісабонскім клюбам[8][9].

У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынгу». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клюбу, які згуляў за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзэрвовую й асноўную каманды — на працягу аднаго сэзону[10]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 году ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме й адзначыўшыся забітым мячом[11]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы для футбалістаў да 17 гадоў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У футболцы «Манчэстэр Юнайтэд»

Раналду стаў першым партугальскім гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клюбам пасьля заканчэньня сэзону 2002—2003 гадоў. Сума трансфэру склала 12,24 млн фунтаў[12]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, зьвязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным гульцам «Юнайтэд», як то Джордж Бэст, Браян Робсан, Эрык Кантана й Дэйвід Бэкгэм.

Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клюбам «Болтан Ўандэрэрз» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 году, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў зь лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 году ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся зь лікам 3:0.

У лістападзе й сьнежні 2006 году Раналду атрымаў званьне гульца месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзьве ўзнагароды запар, пасьля Дэніса Бэргкампа ў 1997 годзе й Робі Фаўлера ў 1996 годзе[13][14]. 5 траўня 2007 году Раналду забіў свой 50-ы гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасьля якога клюб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сэзону 2006—2007 гадоў. Нягледзячы на чуткі, што зьявіліся ў сакавіку 2007 году, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн эўра (54 млн фунтаў)[15], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам, які прадугледжваў таксама павелічэньне зарплаты да 120 тысячаў фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[16][17].

Летам 2009 году Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыду». У ходзе перамоваў Флярантына Пэрэс і Дэйвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн эўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім гульцом у гісторыі сусьветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зыдана, які перайшоў з турынскага «Ювэнтуса» ў мадрыдзкі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн эўра.

Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у таварыскім матчы з эквадорскім ЛДУ, адзначыўшыся з пэнальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 году ў сустрэчы з «Дэпартыва», адзначыўшыся на 35-й хвіліне з пэнальці, той матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасьня ў матчы з «Эспанёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Эўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў у якасьці аўтараў галоў і галявых перадачаў, выйшаўшы разам з камандаў у фінал, але атрымаўшы паразу ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету 2006 году найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расеі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крыстыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы партугальцы дайшлі толькі да паўфіналу й у выніку занялі чацьвертае месца.

На Эўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сэзон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галявы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганьні Раналду, партугальцы саступілі немцам зь лікам 2:3. На чэмпіянаце сьвету 2010 году Крыштыяну таксама быў адным зь лідэраў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паразу ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Гішпаніі.

  • Уладальнік «Залатога мяча» ФІФА: 2013, 2014
  • Уладальнік Залатога мяча: 2008, 2016, 2017
  • «Гулец году ФІФА»: 2008
  • Найлепшы футбаліст сьвету паводле вэрсіі FIFAPro: 2008
  • Найлепшы клюбны футбаліст паводле вэрсіі УЭФА: 2008
  • Найлепшы футбаліст Эўропы (Onze d’Or): 2008

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Рэал» Мадрыд:

«Ювэнтус»:

Партугалія:

  1. Cristiano Ronaldo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Cristiano Ronaldo // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. Cristiano Ronaldo // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  4. 1 2 https://www.fpf.pt/Jogadores/Cristiano-Ronaldo
  5. Ronaldo best in world, says Terry (анг.). BBC Sport (16 красавіка 2007).
  6. He’s got the world at his feet (анг.). The Guardian (8 чэрвеня 2008).
  7. Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы - Кака (рас.). РИА Новости (12 чэрвеня 2009).
  8. Profile of Ronaldo (анг.). About.com. Архіўная копія ад 12 мая 2011 г.
  9. Stewart Coggin (14 лютага 2019) Cristiano Ronaldo Biography (анг.). LiveAbout.
  10. Clash of the titans (анг.). ManchesterEveningNews.com (18 красавіка 2010).
  11. Пратакол сустрэчы"Спортынг" — «Атлетыка» (парт.) Архіўная копія ад 14 студзеня 2014 г.
  12. Cristiano Ronaldo (анг.). Sky Sports. Архіўная копія ад 8 студзеня 2007 г.
  13. Ronaldo lands back-to-back accolades (анг.). Inthenews.com. Архіўная копія
  14. Ronaldo wins monthly award again (анг.). BBC Sport (11 студзеня 2007).
  15. Sid Lowe (12 красавіка 2007) Real ready to offer £54m to secure Ronaldo (анг.). The Guardian.
  16. Oliver Kay (14 красавіка 2007) Ferguson lets rip at Madrid after Ronaldo signs £31m deal (анг.). The Times.
  17. Ronaldo signs new deal at Man Utd (анг.). BBC Sport (13 красавіка 2007).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]