Сэкешфэхэрвар
| Сэкешфэхэрвар | |||||
| Населены пункт | |||||
Цэнтральная частка места | |||||
| |||||
| Краіна | Вугоршчына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Мэд’е | Фэер | ||||
| Першыя згадкі | 1009 | ||||
| Дата заснаваньня | 972 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | András Cser-Palkovics[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 170,89 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 118 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°11′20″ пн. ш. 18°24′50″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 101 973 чал. (2010) | ||||
| Афіцыйная мова | вугорская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +36 22 | ||||
| Паштовы індэкс | 8000 | ||||
| Сайт | szekesfehervar.hu | ||||
| Сэкешфэхэрвар на мапе Вугоршчыны Сэкешфэхэрвар | |||||
Сэкешфэхэрвар (па-вугорску: Székesfehérvár) — места ў Вугоршчыне, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Фэер. Насельніцтва на 2010 год — 101 973 чалавекі. У сярэднявеччы места было каралеўскай рэзыдэнцыяй і адным з найбуйнейшых местаў краіны. Тут былі каранаваныя 37 каралёў і 39 каралеў, у 15 Сэкешфэхэрвары пахаваны 15 манархаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вугорскае «Szek» аналагічна нашаму, беларускаму — «пасад». Якое, у сваю чаргу, тое ж самае, што й трон — знак царскай славы й магутнасьці. А яшчэ — месца знаходжаньня кіравальнага васпана. «Feher» у перакладзе з вугорскага — «белы». І апошні складнік — «Var», што азначае «места».
Усё разам атрымліваецца «Белае пасадніцкае (каралеўскае) места». Сэкешфэхэрвар — першая вугорская сталіца, якую ў 972 году сярод цяжкапраходных балот і багны заклаў князь Гёза. Толькі тады места звалася на лацінскі манер — «Альба Рэгія». Што, зрэшты, значыць практычна тое ж самае, што і вугорскі варыянт — «белае каралеўскае места».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт места (вуг.)
- Энцыкляпэдыя, у тым ліку Вугоршчыны (рас.)