Перайсьці да зьместу

Карабах Агдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карабах
Поўная назва па-азэрбайджанску: Qarabağ Futbol Klubu
Заснаваны 1951
Горад Агдам, Азэрбайджан
Стадыён імя Тофіка Бахрамава
Умяшчальнасьць: 31 200
Прэзыдэнт Тахір Гэзал[d]
КіраўнікAzərsun Holdinq[d]
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2025—2026 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Карабах» (па-азэрбайджанску: Qarabağ) — азэрбайджанскі футбольны клюб з гораду Агдаму. Заснаваны ў 1951 годзе. 12-разовы чэмпіён Азэрбайджану (1993, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024, 2025) і васьміразовы ўладальнік Кубка Азэрбайджану (1993, 2006, 2009, 2015, 2016, 2017, 2022, 2024).

«Карабах» быў першым клюбам, які выйграў Кубак Азэрбайджану і не разьмяшчаўся ў Баку. Адзін з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх клюбаў, якія выступалі ў эўрапейскіх спаборніцтвах (3 перамогі адна за адной). Дабраліся да плэй-офф Лігі Эўропы ў 2009 ды 2010 гадох. Адзін з трох клюбаў, якія ўдзельнічалі ва ўсіх розыгрышах азэрбайджанскай прэм’ер-лігі (разам з «Нэфтчы»).

Клюб створаны ў 1951 пасьля пабудовы гарадзкога стадыёну ў Агдаме. Шмат працы было зроблена для стварэньня прафэсійнай каманды. Першапачатковая назва была «Мэхшул». Упершыню клюб прыняў удзел у чэмпіянаце Азэрбайджану ў 1966 годзе. У 1993 годзе падчас Нагорна-Карабаскай вайны горад быў заняты Армэніяй, а клюб быў эвакуяваны ў Баку. Галоўны трэнер клюбу Алавэрдзі Багіраў загінуў у гэтай вайне. У 2001 годзе клюб пачаў атрымліваць спонсарскую падтрымку самага буйнога холдынгу Азэрбайджану Azersun Holding.

У 2008 годзе былая зорка азэрбайджанскага футболу Гурбан Гурбанаў быў прызначаны галоўны трэнэрам пасьля нечаканага сыходу Расіма Кары ў ленкаранскі «Хазар» за тыдзень да пачатку сэзону 2008—2009 гадоў. Ачоленыя Гурбанам Гурбанавым, «Карабах» адмовіўся ад звыклай на той час азэрбайджанскай стратэгіі, якая палягала на прыцягненьне замежнікаў у каманду, і пераключыўся на карысьць выхаваньня мясцовых талентаў[1]. Гурбанаў спрабаваў укараніць стыль гульні вядомы як тыкі-така, які характарызуецца кароткімі перадачамі, працяглымі пэрыядамі падрыхтоўкі нападу і гульцамі, якія мяняюцца пазыцыямі[2]. Пры Гурбанаве «Карабах» стаў адным з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх футбольных клубаў у Эўропе. Гэтак у розыгрышы Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў «Карабах» спачатку выгуляў у нарвэскага «Русэнборгу», а потым выбіў з турніру фінскую «Хонкі», толькі ў раўндзе плэй-оф азэрбайджанскі атрымалі паразу ад нідэрляндзкага «Твэнтэ» і скончылі свой эўрапейскі шлях у тым сэзоне. У наступным сэзонах «Карабах» зноў браў удзел у Лізе Эўропы і спыняўся ў тым жа раўндзе.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Шагрудын Магамэдаліеў Edit this on Wikidata 1994
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Сылва Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Самі Маэ Edit this on Wikidata (ар. Дынама З.) 1996
6 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Крыс Куаку Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Чарнагорыі ПА Марка Янкавіч Edit this on Wikidata 1995
9 Сьцяг Гішпаніі ПА Хоні Мантыель Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Францыі Нап Абдэля Зубір Edit this on Wikidata (капітан) 1991
11 Сьцяг Ганы Нап Эмануэль Адаі Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Азэрбайджану Аб Баглул Мустафазадэ Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Леандру Андрадзі Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Калюмбіі Нап Камілё Дуран 2002
18 Сьцяг Бразыліі Аб Дані Болт Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Бразыліі ПА Кадзі Боржэс Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Украіны Нап Аляксей Кашчук Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Азэрбайджану Нап Муса Гурбанлы Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Гналі 2002
27 Сьцяг Азэрбайджану Аб Турал Байрамаў Edit this on Wikidata 2001
30 Сьцяг Азэрбайджану Аб Абас Гусэйнаў Edit this on Wikidata 1995
32 Сьцяг Азэрбайджану ПА Гікмэт Джабраілзадэ 2007
35 Сьцяг Бразыліі ПА Пэдру Бікальлю Edit this on Wikidata 2001
44 Сьцяг Азэрбайджану Аб Элвін Джафаргуліеў Edit this on Wikidata 2000
55 Сьцяг Азэрбайджану Аб Бадаві Гусэйнаў Edit this on Wikidata 1991
77 Сьцяг Азэрбайджану Нап Раміл Шэйдаеў Edit this on Wikidata 1996
81 Сьцяг Калюмбіі Аб Кевін Мэдына Edit this on Wikidata 1993
89 Сьцяг Азэрбайджану Бр Амін Рамазанаў Edit this on Wikidata 2003
97 Сьцяг Харватыі Бр Фабіян Бунтыч Edit this on Wikidata 1997
99 Сьцяг Польшчы Бр Матэвуш Кахальскі Edit this on Wikidata 2000
  1. Ibrahimov, Erkin (27.07.2011). «Qarabağ back and hoping for more». UEFA.
  2. Atayev, Oqtay (31.07.2014). «Who are Qarabağ FK?». UEFA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]