Хаві Мартынэс
Хаві Мартынэс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 верасьня 1988[1][2] (32 гады) Эстэльля, Навара, Гішпанія | |
Рост | 189 см[3] | |
Вага | 89 кг[3] | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца і цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2012 2012— |
Асасуна Прамэсас Атлетык Більбао Баварыя |
32 (3) 201 (21) 142 (9) |
Зборныя | ||
2010— | Гішпанія | 18 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хавіер «Хаві» Мартынэс Агінага (па-басконску: Javier «Javi» Martínez Aguinaga; нарадзіўся 2 верасьня 1988 году, Эстэльля, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца нямецкага клюбу «Баварыя» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Адзін з двух гульцоў у гісторыі сусьветнага футболу, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце сьвету, а затым на моладзевым чэмпіянаце Эўропы[4].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мартынэс зьяўляецца выхаванцам памплёнскай «Асасуны». Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у дублюючай камандзе. Трэнэр «Асасуны» Хасэ Зыганда лічыў юніёра вельмі пэрспэктыўным, параўноўваючы яго з францускім паўабаронцам Патрыкам Віера.
Улетку 2006 году 17-гадовы Мартынэс перайшоў у «Атлетык». Сума трансфэру склала 6 млн эўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. Ягоная гульня й хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражаньне на спэцыялістаў. У наступных сэзонах Мартынэс працягнуў прагрэсаваць, праводзячы ня менш за трыццаць матчаў за чэмпіянат.
Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Мартынэса ў больш прэстыжны клюб. У якасьці пакупнікоў зваліся «Лівэрпул»[5], «Чэлсі»[6] й «Фіярэнтына»[7]. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансфэру суму ў 30 млн эўра. У 2010 годзе Мартынэс быў прызнаны найлепшым маладым гульцом году паводле вэрсіі часопіса «Don Balón».
У жніўні 2012 году Мартынэс перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю».
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Мартынэса ў заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году[8]. 29 траўня Хавіер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Чаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны (7): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (4): 2013, 2014, 2016, 2019
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны (3): 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в г https://fcbayern.com/us/teams/professionals/javi-martinez
- ^ Мата и Хавьер Мартинес добились исторического достижения. championat.com
- ^ «Ливерпулю» Хави Мартинес не нужен. ua-football.com
- ^ Хави Мартинесом интересуется «Челси». kulichki.net
- ^ Хави Мартинес обойдется желающим в 30 миллионов евро. Советский спорт
- ^ Lista de los veintitrés jugadores convocados para el Mundial de Sudáfrica 2010. rfef.es
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хаві Мартынэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Атлетыка» Більбао
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
---|
1 Ноер · 2 Вагнэр · 4 Зюле · 5 Гумэльс · 6 Тыяга · 7 Рыбэры · 8 Мартынэс · 9 Левандоўскі · 10 Робэн · 11 Радрыгес · 13 Рафіньня · 17 Баатэнг · 18 Гарэцка · 22 Гнабры · 24 Талісо · 25 Мюлер · 26 Ульрайх · 27 Аляба · 29 Каман · 32 Кіміх · 35 Саншыш · 36 Фрухтль · 39 Гофман · Трэнэр: Ковач |
- Нарадзіліся 2 верасьня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Атлетык» Більбао
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Чэмпіёны Эўропы па футболе