Перайсьці да зьместу

Кіліян Мбапэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіліян Мбапэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1998(1998-12-20)[1][2][3][…] (27 гадоў)
Рост 178 см[6]
Вага 75 кг[7][8]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Манака 41 (16)
2017—2018 Пары Сэн-Жэрмэн 27 (13)
2018—2024 Пары Сэн-Жэрмэн 178 (162)
2024—4 Рэал Мадрыд 65 (56)
Зборныя
2017—4 Францыя 106 (66)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 чэрвеня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 ліпеня 2026.

Кілія́н Мбапэ́ (па-француску: Kylian Mbappé; нар. 20 сьнежня 1998 году) — францускі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году. Уважаецца адным з найлепшых гульцоў у сьвеце, ён вядомы сваімі бамбардзірскімі здольнасьцямі, дрыблінгам і хуткасьцю. Мбапэ рэкордныя пяць разоў быў названы найлепшым гульцом Лігі 1 і рэкордныя шэсьць сэзонаў быў найлепшым бамбардзірам лігі. У сэзоне 2021—2022 гадоў ён стаў першым футбалістам, які адначасна быў і найлепшым бамбардзірам, і найлепшым асыстэнтам францускага чэмпіянату. У 2023 годзе Мбапэ быў названы адным з 100 самых уплывовых людзей у сьвеце паводле вэрсіі часопіса Time.

Мбапэ нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і футбольнага трэнэра Вільфрэда, камэрунскага паходжаньня, і былой гандбалісткі кабільскага паходжаньня Файзы Лямары. Выхоўваўся наведваючы каталіцкую школу ў Бандзі. Футболам пачаў займацца 6-гадовым веку ў мясцовым футбольным клюбам, дзе яго выхоўваў бацька. Празь нейкі час хлопец перабраўся ў акадэмію Францускай фэдэрацыі футболу ў «Клерфантэне». Дзякуючы ўражваючым выступам зацікавіў супэрклюбы, як то мадрыдзкі «Рэал», «Чэлсі», «Лівэрпул», «Манчэстэр Сіці» і «Баварыя», але ў выніку абраў «Манака»[9].

Далучыўшыся да табару манэгаскаў Мбапэ ў хуткім часе прыцягнуў увагу галоўнага трэнэра клюбу Леанарду Жардыма, які прасунуў футбаліста ў галоўную дружыну ўсяго толькі праз тры тыдня пасьля далучэньня да рэзэрвовага складу[10]. У колерах «Манака» дэбютаваў 2 сьнежня 2015 году, зьмяніўшы Фабію Куэнтрана на 88-й хвіліне матчу супраць «Кану» (1:1)[11]. Такім чынам, ён стаў самым маладым дэбютантам у гісторыі клюбу, пераадолеўшы рэкорд, усталяваны Т’еры Анры[11]. 20 лютага 2016 году адзначыўся першым голам за клюб, калі трапна пацэліў спартовы ладунак у браму футбольнага клюбу «Труа» ў пераможным зь лікам 3:1 матчы[12]. Гэтым ён яшчэ раз перасягнуў рэкорд Т’еры Анры, які быў да гэтага часу самым маладым бамбардзірам у гісторыі «Манака»[12]. У сэзоне 2016—2017 гадоў сапраўды стаў асноўным нападнікам клюбу, разам зь якім здабыў тытул чэмпіёна Францыі.

Мбапэ (зьлева) складаў атакуючае трыё поруч зь Ліянэлем Мэсі (у цэнтры) і Нэймарам (справа).

Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу «Пары Сэн-Жэрмэн», які, аднак, празь перасьцярогу аб парушэньні правілаў фінансавага фэйр-плэй, не адразу выкупіў правы на футбаліста, а спачатку арэндаваў яго 31 жніўня 2017 году. Толькі 1 ліпеня 2018 году гулец стаў паўнапраўным футбалістам парыжанаў. За маладога гелеадора сталічны клюбы выдаткаваў 180 млн эўра. Такім чынам, Мбапэ стаў другім самым дарагім футбалістам у гісторыі футбола, за выняткам свайго новага клюбнага партнэра Нэймара. Ён згуляў адразу пачаў гуляць ключавую ролю ў камандзе. Паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў у Лізе 1 ён зарабіў на свой рахунак 13 галоў і 8 асыстэнцкіх пунктаў у 28 матчах. У ліпені 2018 году пасьля сыходу Лукаса Моўры скарыстаў нумер 7 і ўжо ў першым сваім матчы чэмпіёнату супраць «Генгаму» двойчы трапна пацэліў у браму супернікаў, здабыўшы для клюбу перамогу зь лікам 3:1[13]. Сэзон 2018—2019 гадоў скончыў на першым радку сьпісу найлейпшых бамбардзіраў францускага першынства, настраляўшы 33 галы.

3 чэрвеня 2024 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў, што Мбапэ склаў з камандай пяцігадовы кантракт ужо праз два дні пасьля здабыцьця «сьметанковымі» чарговага тытулу пераможцаў Лігі чэмпіёнаў[14]. Пераход француза ў «Рэал» спарадзіў інтэнсіўныя спэкуляцыі і перамоваў, якія адлюстроўваюць ягоны статус аднаго з самых запатрабаваных футбалістаў[15]. 10 ліпеня «Рэал» абвясьціў, што прэзэнтацыя Мбапэ адбудзецца на Сант’яга Бэрнабэў 16 ліпеня[16]. Пазьней у той жа дзень ён атрымаў кашулю з нумарам 9, стаўшы першым гульцом «Рэалу», які апрануў кашулю з гэтым нумарам пасьля свайго суайчыньніка Карыма Бэнзэма[17][18]. Прэзэнтацыю футбаліста наведалі 80 тысячаў гледачоў, то бок столькі ж, колькі і прэзэнтацыю Крыштыяну Раналду ў 2009 годзе[19]. Свой першы матч у складзе новага клюбу Мбапэ згуляў 14 жніўня ў матчы Супэркубка УЭФА, спрычыніўшыся голам да перамогі гішпанскай каманды над італьянскай «Аталянтай».

17 верасьня Мбапэ правёў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў за «Рэал», адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Штутгарту»[20][21]. 25 студзеня 2025 году француз зрабіў свой першы хет-трык у кашулі «сьметанковых», трэці зь якіх быў праведзены з пэнальці, дапамогшы камандзе атрымаць перамогу зь лікам 3:0 над «Рэал Вальядалідам»[22]. Адзначыўшыся пяцьцю галамі ў студзені, ён быў названы гульцом месяца Ля Лігі[23]. 19 лютага Мбапэ аформіў свой першы хет-трык за мадрыдзкі клюб у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (3:1)[24]. 11 траўня нападнік улучыў гол у браму «Барсэлёны», што стала ягоным 39 голам ува ўсіх турнірах, чым ён абнавіў 32-гадовы рэкорд Івана Самараны паводле колькасьці галоў, праведзеных гульцом мадрыдзкага «Рэалу» ў дэбютным сэзоне[25]. У наступным матчы ён ураўнаў лік у матчы супраць «Мальёркі» і стаў першым гульцом, які пацэліў 40 галоў за мадрыдзкі клюб у дэбютным сэзоне. Гэта таксама быў ягоны 28-ы гол у лізе ў сэзоне, чым ён таксама абнавіў 71-гадовы рэкорд Альфрэда Дзі Стэфана паводле колькасьці галоў за гэтую мадрыдзкую каманду ў дэбютным сэзоне ў Ля Лізе[26]. Перад сэзонам 2025—2026 гадоў Мбапэ зьмяніў свой нумар на дзясятку, які застаўся вакантным пасьля сыходу Лукі Модрыча[27].

У складзе зборнай у сакавіку 2018 году.

Футбаліст прайшоў празь юнацкія зборныя Францыі, а свой першы выклік у нацыянальную зборную Францыі атрымаў на матчы супраць зборных Люксэмбургу і Гішпаніі ў сакавіку 2017 году[28]. Запачаткаваў выступы ў складзе галоўнай дружыны 25 сакавіка ў матчы супраць люксэмбуржцаў, зьявіўшыся на замену Дымітры Паету на 78-й хвіліне[29]. 31 жніўня Мбапэ правёў свой першы гол за зборную ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Нідэрляндаў[30]. Пазьней ён двойчы ўлучыў мяч у браму зборнай Расеі ў таварыскім матчы ў сакавіку 2018 году[31].

Мбапэ на чэмпіянаце сьвету 2022 году.

Нападнік трапіў у заяўку французаў на чэмпіянат сьвету 2018 году. 21 чэрвеня ён пацэліў першы гол на чэмпіянтах сьвету, засмуціўшы паразай зборную Пэру. 30 чэрвеня ён быў названы найлепшым гульцом матчу ў сустрэчы супраць зборнай Аргентыны ў 1/8 фінале. У тым матчы, які скончыўся зь лікам 4:3 на карысьць эўрапейцаў, Мбапэ зарабіў для сваёй каманды пэнальці і двойчы ўлучыў мяч у браму паўднёваамэрыканцаў[32]. 15 ліпеня ён правёў гол у браму зборнай Харватыі ў фінале, пры гэтым Францыя здабыла перамогу зь лікам 4:2[33]. На чэмпіянат Эўропы 2020 году, які праз пандэмію каранавірусу ладзіўся ў 2021 годзе, француз ехаў зь вялікімі спадзевамі, аднак зборная была выбітая ў 1/8 фінале, а сам нападнік за свае чатыры матчы на турніры ня даў рады ў справе здабыцьця галоў. Аднак, у канцы году Мбапэ ў фінале чатырох Лігі нацыяў адзначыўся голам як у паўфінале, гэтак і ў пераможнам фінале. 13 лістапада 2021 году Мбапэ правёў чатыры галы ў браму зборнай Казахстану ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году[34]. Гэты быў ягоны першы хет-трык у складзе зборнай і першы хет-трык зборнай Францыі з часоў Дамініка Рашэто, які адзначыўся ім у 1985 годзе[35].

На самім чэмпіянаце сьвету 2022 году гулец на сталай аснове адзначаўся ў матчах да фіналу. У вырашальнай сустрэчы турніру Мбапэ ўчыніў свой чарговы хет-трык, стаўшы толькі другім футбалістам у гісторыі, які аформіў хет-трык у фінале чэмпіянату сьвету[36]. Маючы восем галоў на сваім рахунку француз атрымаў «Залатую буцу» турніру[37]. 21 сакавіка 2023 году па завяршэньні міжнароднай кар’еры Юго Лярыса трэнэр Дыд’е Дэшам прызначыў Мбапэ новым капітанам зборнай перад пачаткам адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2024 году[38]. У фінальным турніры гулец атрымаў пашкоджаньне носа ў першай сустрэчы, а голам адзначыўся ў матчы супраць зборнай Польшчы. У паўфінале Мбапэ паўдзельнічаў у стварэньні гола, але французы ўсё адно зазналі паразу ад зборнай Гішпаніі. Па выбыцьці з турніру ў паматчавым інтэрвію футбаліст ахарактарызаваў сваю гульню на чэмпіянаце як «правальную»[39].

«Манака»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Рэал»:

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018
  1. K. Mbappe // Soccerway (мн.)
  2. KYLIAN MBAPPE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Kylian Mbappe-Lottin // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  5. J.E. Luebering, Hollar S. Kylian Mbappé // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. https://www.realmadrid.com/en-US/football/first-team/players/kylian-mbappe
  7. https://web.archive.org/web/20250419094446/https://www.realmadrid.com/
  8. https://en.psg.fr/teams/first-team/squad/kylian-mbappe
  9. «Kylian Mbappe: the Monaco teen who might be Europe’s most wanted youngster». FourFourTwo.
  10. «Mbappe: Made in Manchester». Sky Sports.
  11. 1 2 «Kylian Mbappe-Lottin becomes the club’s youngest player». AS Monaco.
  12. 1 2 «Kylian Mbappe offered Monaco contract amid Arsenal, Liverpool links». ESPN
  13. «Mbappe scores twice in Lique 1 return to seal PSG fight-back». BBC Sport.
  14. «Official Announcement: Mbappé». Real Madrid CF.
  15. «Kylian Mbappé completes Real Madrid transfer after PSG exit». ESPN.
  16. «Official Announcement: Kylian Mbappé’s presentation». Real Madrid CF.
  17. «Squad number changes». Real Madrid CF.
  18. Cortegana, Mario; Rai, Guillermo (10.07.2024). «Kylian Mbappe to wear No. 9 shirt at Real Madrid». The Athletic.
  19. Cortegana, Mario; Corrigan, Dermot (16.07.2024). «Kylian Mbappe and the story of Real Madrid’s decade-long 'obsession' to sign him». The New York Times.
  20. Real Madrid 3–1 Stuttgart: UEFA Champions League 2024/25 League phase. UEFA (17.09.2024).
  21. Corrigan, Dermot. Real Madrid 3 Stuttgart 1: Mbappe scores on big night but issues remain for Ancelotti // The New York Times, 17.09.2024 г.
  22. Thomas, Marissa (25.01.2025) Real Valladolid 0–3 Real Madrid: Kylian Mbappé hits hat-trick to send Real four points clear. BBC. Архіўная копія ад 25.01.2025 г.
  23. Kylian Mbappé, LALIGA EA SPORTS Player of the Month for January // La Liga, 31.01.2025 г. Архіўная копія ад 31.01.2025 г.
  24. Lowe, Sid. Mbappé hat-trick rips apart Manchester City to send Real Madrid racing through // The Guardian, 19.02.2025 г.
  25. Kylian Mbappe makes Real Madrid history! France star bags brace against Barcelona in El Clasico to beat longstanding Ivan Zamorano record // Goal, 11.05.2025 г.
  26. Langell, Amanda Kylian Mbappe Smashes 71-Year Real Madrid, La Liga Record With 40th Goal // Sports Illustrated. — 14.05.2025.
  27. Hunter, Graham (26.08.2025) Getting Real Madrid's No. 10 jersey is taking Mbappé to the next level. ESPN.com.
  28. Monaco star Mbappé given maiden France call-up // Perform Group, 16.03.2017 г. Архіўная копія ад 17.03.2017 г.
  29. Sánchez-Infante, Esther. Kylian Mbappé becomes France's second youngest debutant // 26.03.2017 г.
  30. New PSG signing Mbappe scores first goal for France // 31.08.2017 г.
  31. Russia 1–3 France // BBC, 27.03.2018 г.
  32. France 4–3 Argentina. FIFA (30.06.2018). Архіўная копія ад 30.06.2018 г.
  33. McNulty, Phil. France 4–2 Croatia // 15.07.2018 г. Архіўная копія ад 25.03.2019 г.
  34. France 8–0 Kazakhstan: Kylian Mbappe scores four times for world champions to book Qatar place. Eurosport (13.11.2021). Архіўная копія ад 27.10.2023 г.
  35. Kylian Mbappe nets blistering first-half hat-trick for France against Kazakhstan. GiveMeSport (13.11.2021). Архіўная копія ад 29.07.2022 г.
  36. France's Mbappé Scores Hat Trick Архіўная копія ад 21.02.2023 г.
  37. Lionel Messi And Kylian Mbappe Shoot Up The List Of All-Time Top World Cup Goalscorers. Si.com (18.12.2022). Архіўная копія ад 27.12.2022 г.
  38. Didier Deschamps has chosen Kylian Mbappé as the new captain of the Blues. L'Équipe (21.03.2023). Архіўная копія ад 20.03.2023 г.
  39. Jones, Rhys (10.07.2024) Euro 2024: Kylian Mbappe laments own displays after France suffer semi-final loss — 'My Euro was a failure'. TNT Sports.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]