Джарджыніё Вэйнальдум
Джарджыніё Вэйнальдум | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лістапада 1990[1][2] (30 гадоў) Ратэрдам, Паўднёвая Галяндыя, Нідэрлянды, Каралеўства Нідэрляндаў | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2011 2011—2015 2015—2016 2016— |
Фэеноорд ПСВ Эйндговэн Ньюкасл Юнайтэд Лівэрпул |
113 (23) 109 (40) 38 (11) 133 (13) |
Зборныя | ||
2011— | Нідэрлянды | 61 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джарджыніё Вэйнальдум (па-нідэрляндзку: Georginio Wijnaldum; нарадзіўся 11 лістапада 1990 году, Ратэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Спарта» й «Фэеноорд», за апошні зь якіх дэбютаваў 8 красавіка 2007 году ў матчы супраць «Гронінгену». 2 сьнежня 2007 году Вэйнальдум забіў свой першы гол за «Фэеноорд» у хатнім матчы супраць «Гэраклесу», ратэрдамцы тады атрымалі перамогу зь лікам 6:0[3]. 6 сакавіка 2009 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да лета 2012 году[4]. Аднак 29 чэрвеня 2011 году тэхнічны дырэктар «Фэеноорду» абвесьціў пра пераход таленавітага юнака ў склад клюбу ПСВ. За гульца эйндговэнцы выклалі 5 млн эўра. Улетку 2013 году, пасьля сыходу Марка ван Бомэля й Кевіна Строотмана, Вэйнальдум быў абраны капітанам клюбу.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2011 годзе гулец дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2008
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2015
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
«Лівэрпул»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джарджыніё Вэйнальдум — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на Soccerway
- Статыстыка на National Football Teams
Лівэрпул — цяперашні склад
|
---|
3 Фабіньню · 4 ван Дэйк · 5 Вэйнальдум · 6 Лоўрэн · 7 Мілнэр · 8 Кейта · 9 Фірміну · 10 Манэ · 11 Саляг · 12 Гомэс · 13 Алісан · 14 Гэндэрсан · 15 Старыдж · 18 Марэна · 20 Лалана · 21 Окслэйд-Чэмбэрлен · 22 Міньяле · 23 Шакіры · 24 Брустэр · 26 Робэртсан · 27 Арыгі · 32 Матып · 47 Філіпс · 48 Джонз · 58 Ўудбэрн · 62 Келегэр · 64 Камашу · 66 Аляксандар-Арнальд · Трэнэр: Клёп |