Грац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грац
ням. Graz
Герб Грацу
Першыя згадкі: 881
Горад з: 1281
Краіна: Аўстрыя
Фэдэральная зямля: Штырыя
Кіраўнік: Эльке Кар[d][1]
Плошча: 127,6 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 280 200 чал.
шчыльнасьць: 2195,92 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +43 316
Паштовыя індэксы: A-801x, A-802x, A-803x, A-804x, A-805x
Нумарны знак: G
Геаграфічныя каардынаты: 47°4′15″ пн. ш. 15°26′19″ у. д. / 47.07083° пн. ш. 15.43861° у. д. / 47.07083; 15.43861Каардынаты: 47°4′15″ пн. ш. 15°26′19″ у. д. / 47.07083° пн. ш. 15.43861° у. д. / 47.07083; 15.43861
Грац на мапе Аўстрыі
Грац
Грац
Грац
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.graz.at/

Грац (па-нямецку: Graz) — горад у паўднёва-ўсходняй Аўстрыі, сталіца Штырыі. Горад знаходзіцца на рацэ Муры каля падножжа Штырскіх Альпаў. Насельніцтва налічвае каля 250 тыс. чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта другі па велічыні горад Аўстрыі.

Назва гораду пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узьнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 году, які ў гэты час быў уласнасьцю уладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадзкія правы ад Рудальфа І Габсбурга. Зь першай паловы ХV стагодзьдзя і да XVII стагодзьдзя Грац быў сталіцай штырыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае разьвіцьцё, у XVI стагодзьдзі на гары Шлёсбэрг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзьнік першы ўнівэрсытэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але ня ўзяты напалеонаўскімі войскамі.

У нашы дні Грац зьяўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца чатыры ўнівэрсытэты і дзьве вышэйшыя школы ў якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. У 2003 годзе Грац быў культурнай сталіцай Эўропы. У горадзе атрымалі разьвіцьцё броварная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасьці. Міжнародны кірмаш Грацу зьяўляецца важнай камэрцыйнай і прамысловай падзеяй паўднёва-ўсходняй Эўропы. У 1999 годзе цэнтар старога гораду быў аб’яўлены ЮНЭСКО сусьветнай культурнай спадчынай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]