Ліянэль Мэсі
Ліянэль Мэсі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1987[1][2][3][4][5][6] (33 гады) Расарыё, Санта-Фэ, Аргентына[1] | |
Рост | 170 см[7] | |
Вага | 72 кг[7] | |
Пазыцыя | нападнік і паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна |
22 (6) 478 (440) |
Зборныя | ||
2005— | Аргентына | 138 (70) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ліянэ́ль Андрэ́с Мэ́сі (па-гішпанску: Lionel Andrés Messi; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 году ў Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мэсі — Алімпійскі чэмпіён 2008 году, чэмпіён сьвету сярод моладзі 2005 году, чэмпіён клюбнага кубка сьвету 2009 году, шматразовы ўладальнік «Залатога мяча».
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 году ў Расарыё, Аргентына. Ягоны бацька Хорхэ Мэсі працаваў на фабрыцы, а маці Сэсылія Мэсі (Кусытыні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага гораду Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэлё Мэсі эміграваў у Аргентыну ў 1883 годзе. Ліянэль мае двух старэйшых братоў — Радрыга й Матыяса, а таксама сястру Марыю Соль. Мэсі стаў займацца футболам ува ўзросьце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клюб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянэля футбалістам[8]. Пасьля «Грандолі» Ліянэль перайшоў у «Ньюэлз Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыё. Ува ўзросьце дзесяці гадоў у Ліянэля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывэр Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але ня меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэньне. Калі Ліянэлю было 13 гадоў, адзін з акцыянэраў «Барсэлёны» даведаўся пра маладога гульца. Пасьля прагляду футбаліста спартовы дырэктар клюбу Карляс Рэксача здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Мэсі ў Эўропу й ягонае лячэньне.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 13 гадоў Ліянэль гуляў у моладзевым складзе «Барсэлёны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад гішпанскага клюбу Мэсі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 году ў таварыскай сустэчы з партугальскім «Порту». Пасьля матчу газэта «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасьць Кройфа й пас Раналдыньню».
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргентыны Мэсі атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Гішпаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 году ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны ў матчы супраць Парагваю.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэрсанальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Залатога мяча: 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019
Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (10): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Гішпаніі па футболе (6): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе (8): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету (3): 2009, 2011, 2015
Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аргентына:
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2008
- Пераможца моладзевага чэмпіянату сьвету: 2005
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2007, 2015
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2014
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137928408 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б FBref.com
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в г https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/messi
- ^ «Блоха», championat.ru (рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ліянэль Мэсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(гішп.)(кат.)(анг.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»(анг.)
Барсэлёна — цяперашні склад
|
---|
1 тэр Штэгэн · 2 Сэмэду · 3 Піке · 4 Ракіціч · 5 Бускетс · 6 Д. Суарэс · 7 Каўтыньню · 8 Артур · 9 Л. Суарэс · 10 Мэсі · 11 Дэмбэле · 12 Рафіньня · 13 Сылесэн · 14 Малкам · 15 Лянгле · 16 Сампэр · 18 Альба · 19 Мунір · 20 Рабэрта · 22 Відаль · 23 Юмтыці · 24 Вэрмален · Трэнэр: Вальвэрдэ |