Нікаляс Тальяфіка
| Нікаляс Тальяфіка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 жніўня 1992[1][2][3] (33 гады) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Алімпік Ліён | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2015 | Банфільд[d] | 90 (2) |
| 2012—2013 | → Рэал Мурсія[d] | 27 (0) |
| 2015—2017 | Індэпэнд’ентэ | 85 (2) |
| 2018—2022 | Аякс | 115 (9) |
| 2022— | Алімпік Ліён | 100 (7) |
| Зборныя | ||
| 2011 | Аргентына (да 20)[d] | 12 (1) |
| 2017— | Аргентына | 81 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Нікаля́с Тальяфі́ка (па-гішпанску: Nicolás Tagliafico; нар. 31 жніўня 1992 году) — аргентынскі футбаліст, левы абаронца францускага клюбу «Ліён» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мае калябрыйскае паходжаньне, а таксама італьянскае грамадзянства. Пачынаў кар’еру ў клюбе «Банфільд», пасьля чаго некалькі гадоў правёў у складзе «Індэпэнд’ентэ», дзе быў капітанам каманды. Узімку 2018 году пераехаў у Эўропу, дзе спачатку абараняў колеры нідэрляндзкага «Аякса», а потым з 2022 году ліёнскага «Алімпіку».
Вылучаецца цягавітасьцю, выдатнай тэхнікай і бесьперапыннай прадпрымальнасьцю. У выніку навычкаў гульца, а таксама ягонай гульнявой пазыцыі, клюбаў, нацыянальнасьці і дзіўнага візуальнага падабенства Тальяфіка часам параўноўваюць з былым абаронцам «Інтэрнацыянале» і зборнай Аргентыны Хавіерам Санэцьці[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Індэпэнд’ентэ»:
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2017
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2019, 2021
Аргентына:
- Чэмпіён сьвету: 2022
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nicolás Tagliafico // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Nicolás Tagliafico // FBref (анг.)
- ↑ Nicolás Alejandro Tagliafico // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.eldiariosur.com/alte-brown/2021/11/9/nicolas-tagliafico-con-el-diario-sur-siempre-espero-la-vuelta-mi-barrio-50445.html
- ↑ «Nicolás Tagliafico: the New Javier Zanetti?». Mediolana.