Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэсалёнікі/Салунь
грэц. Θεσσαλονίκη
Тэсалёнікі/Салунь
Thessaloniki Municipal Flag.png
Сьцяг Тэсалёнікоў/Салуні
Дата заснаваньня: 315 да н. е.
Краіна: Грэцыя
Пэрыфэрыя: Цэнтральная Македонія
Ном: Тэсалёнікі/Салунь
Кіраўнік: Яніс Бутарыс
Плошча: 17,832 км²
Вышыня: 0-20 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 315 196 чал.
шчыльнасьць: 17 675,86 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: +30231x
Паштовы індэкс: 53x xx, 54x xx, 55x xx, 56x xx
Нумарны знак: MM, NA, NB, NE, NH, NI, NK, NM, NN, NO, NP, NT, NY, NX, NZ
Геаграфічныя каардынаты: 40°38′ пн. ш. 22°57′ у. д. / 40.633° пн. ш. 22.95° у. д. / 40.633; 22.95Каардынаты: 40°38′ пн. ш. 22°57′ у. д. / 40.633° пн. ш. 22.95° у. д. / 40.633; 22.95
Тэсалёнікі/Салунь на мапе Грэцыі
Тэсалёнікі/Салунь
Тэсалёнікі/Салунь
Тэсалёнікі/Салунь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.thessalonikicity.gr/

Тэсалёнікі ці Салунь (па-грэцку: Θεσσαλονίκη) — горад на поўначы Грэцыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Цэнтральная Македонія і гістарычны цэнтар грэцкай Македоніі. Салунь зьяўляецца буйным эканамічным, прамысловым, камэрцыйным і палітычным цэнтрам Грэцыі і буйным транспартным вузлом для астатняй частцы паўднёва-ўсходняй Эўропы[1]. Горад славіцца сваімі фэстывалямі, падзеямі і яскравым культурным жыцьцём у цэлым, і лічыцца культурнай сталіцай Грэцыі[2].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салунь зьяўляецца другім паводле колькасьці і эканамічным значэньні горадам Грэцыі, гэта буйны прамысловы і гандлёвы цэнтар. На тэрыторыі Вялікіх Тэсалёнікаў сканцэнтраваныя прадпрыемствы нафтахіміі, мэталюргіі, мэталаапрацоўкі і машынабудаваньня, у тым ліку электратэхнічная, суднабудаўнічая і суднарамонтная прамысловасьць. Горад ёсьць галоўным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці краіны, таксама тут працуюць шматлікія прадпрыемствы фармацэўтычнай, тытунёвай і харчовай прамысловасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nicholas Konsolas, Athanassios Papadaskalopoulos, Ilias Plaskovitis (2002). Regional development in Greece.
  2. ^ Introducing Thessaloniki. Lonely Planet travel guides

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тэсалёнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў