Франк Рыбэры
| Франк Рыбэры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 красавіка 1983[1][2][3][…] (43 гады) | |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2002 | Булёнь[d] | 28 (6) |
| 2002—2003 | Алімпік Алес[d] | 19 (1) |
| 2003—2004 | Брэст | 35 (3) |
| 2004—2005 | Мэц | 20 (1) |
| 2005 | Галатасарай | 14 (0) |
| 2005—2007 | Алімпік Марсэль | 60 (11) |
| 2007—2019 | Баварыя | 273 (86) |
| 2019—2021 | Фіярэнтына | 50 (5) |
| 2021—2022 | Салернітана | 24 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2014 | Францыя | 81 (16) |
Франк Рыбэры́ (па-француску: Franck Ribéry; нар. 7 красавіка 1983 году, Булёнь-сюр-Мэр, Францыя) — былы францускі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі.
Клубная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Францускія клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булёнь», якая гуляла ў 2-й францускай лізе. У наступным сэзоне перайшоў у клюб клясам ніжэйшым у «Алімпік» з Алезу. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблемаў, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У 2003—2004 гадах выступаў за «Брэст», у 2004 годзе перайшоў у «Мэц».
«Галатасарай»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2005 годзе Франк перайшоў у «Галатасарай», які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку. У складзе «Галатасараю» стаў пераможцам кубку Турэччыны.
«Алімпік»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Франк перайшоў на правах вольнага агента ў «Алімпік Марсэль» у 2005 годзе. У 2006 годзе са зборнай Францыяй стаў фіналістам чэмпіянату сьвету.
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]7 чэрвеня 2007 году перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клюбу 25 мільёнаў эўра. Рыбэры атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэньні кар’еры Мэхмэта Шоля, легенды клюбу, у канцы сэзону 2006—2007 гадоў. Рыбэры паказаў сябе як шматбаковы й хуткі паўабаронца, які забясьпечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клюбу: Міраслава Клёзэ і Люку Тоні.
Кар’ера ў зборнай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У нацыянальнай зборнай Францыі дэбютаваў у траўні 2006 году ў матчы супраць Мэксыкі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2005
«Марсэль»:
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 2005
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008, 2010, 2013, 2014, 2016, 2019
- Уладальнік Кубка Лігі Нямеччыны: 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012, 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Францыя:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2006
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калі Рыбэры было 2 гады, ён і ягоная сям’я патрапілі ў сур’ёзную аўтакатастрофу ў Булёні-сюр-Мэр. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з грузавіком, і Франк стукнуўся тварам аб ветравое шкло. Пасьля гэтай падзеі на правай частцы твару ў яго засталіся два доўгіх шнары. Рыбэры прапаноўвалі правесьці плястычную апэрацыю, якая б цалкам выдаліла гэтыя шнары, але ён адмовіўся, матывуючы гэта тым, што яны робяць яго мацней[4].
Франк прыняў іслам і жанаты на альжырцы па імені Вагіба й мае зь ёй двух дачок. Малодшая дачка нарадзілася 9 студзеня 2008 году ў Парыжы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Franck Ribéry // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ FRANCK RIBERY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Рибери: молюсь, чтобы не получить травму. germanyru.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Футбалісты клюбу «Булёнь»
- Футбалісты клюбу «Брэст»
- Футбалісты клюбу «Мэц»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Салернітана» Салерна
- Футбалісты зборнай Францыі
- Францускія футбалісты