Перайсьці да зьместу

Сэлтык Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэлтык
Заснаваны 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк
Умяшчальнасьць: 60 355
КіраўнікДэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
celticfc.com (анг.)
celticfc.com/japa… (яп.)

«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 55 разоў, і 42 раз перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[3]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[4]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[5].

Заснаваньне й гісторыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны з імігрантаў ірляндзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[6].

У 2004 годзе клюб запусьціў уласны лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабэльнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая фірма й сэктанства

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

«Сэлтык» мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанцкага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але ў апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

  • Чэмпіён Шатляндыі: 55
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
    • 2020, 2022, 2023, 2024, 2025
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 42
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019, 2020,
    • 2023, 2024
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 22
    • 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
    • 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022,
    • 2023, 2025
Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Каспэр Шмэйхэль 1986
2 Сьцяг Канады Аб Алістэр Джонстан Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Ірляндыі Аб Ліям Скейлз Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг ЗША Аб Остан Трасьці Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Партугаліі Нап Жота Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Швэцыі Нап Бэньямін Нюгрэн Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Аўстрыі Нап Чуквубуіке Адаму Edit this on Wikidata (ар. Фрайбург) 2001
10 Сьцяг Бэльгіі Нап Мішэль-Анж Баліквіша Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Чванчара Edit this on Wikidata (ар. Барусія М.) 2000
12 Сьцяг Фінляндыі Бр Вільямі Сінісала Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Рэспублікі Карэя Нап Ян Хён-Чун Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Шатляндыі ПА Люк Макаўэн Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Нарвэгіі ПА Одын Т’ягу Гольм Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Нігерыі Нап Келечы Ігэанача Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Ўэйлзу Нап Калам Османд Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг ЗША Аб Кэмэран Картэр-Вікерз Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Мэксыкі Аб Хуліян Араўха Edit this on Wikidata (ар. Борнмут) 2001
23 Сьцяг Тунісу Нап Сэбастыян Тунэкці Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Арнэ Энгельс Edit this on Wikidata 2003
28 Сьцяг Партугаліі ПА Паўлу Бэрнарду Edit this on Wikidata 2002
31 Сьцяг Шатляндыі Бр Рос Дуган Edit this on Wikidata 1998
32 Сьцяг Нарвэгіі ПА Ёэль Мвука Edit this on Wikidata (ар. Ляр’ен) 2002
36 Сьцяг Уругваю Аб Марсэлё Сараччы Edit this on Wikidata (ар. Бока Хуніёрс) 1998
37 Сьцяг Шатляндыі Аб Адам Мантгомэры Edit this on Wikidata 2002
38 Сьцяг Японіі Нап Дайдзэн Маэда Edit this on Wikidata 1997
41 Сьцяг Японіі ПА Рэо Хататэ Edit this on Wikidata 1997
42 Сьцяг Шатляндыі ПА Калум Макгрэгар Edit this on Wikidata (капітан) 1993
43 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэнджамін Артур Edit this on Wikidata (ар. Брэнтфард) 2005
47 Сьцяг Шатляндыі Аб Дэйн Мюрэй Edit this on Wikidata 2003
49 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Форэст Edit this on Wikidata 1991
51 Сьцяг Шатляндыі Аб Колбі Донаван Edit this on Wikidata 2006
56 Сьцяг Шатляндыі Аб Энтані Ралстан Edit this on Wikidata 1998
63 Сьцяг Шатляндыі Аб Кіран Тырні Edit this on Wikidata 1997

Індывідуальныя клюбныя рэкорды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1Сьцяг Шатляндыі Джымі Макгроры1922—1937550
2Сьцяг Шатляндыі Бобі Ленакс1961—1978
1979—1980
273
3Сьцяг Швэцыі Гэнрык Лярсан1997—2004242
4Сьцяг Шатляндыі Стыві Чалмэрз1958—1971231
5Сьцяг Шатляндыі Джымі Кўін1990—1917217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1Сьцяг Шатляндыі Білі Макнэйл1957—1975790
2Сьцяг Шатляндыі Пол Макстэй1981—1997678
3Сьцяг Шатляндыі Рой Эйткен1976—1990669
4Сьцяг Шатляндыі Дэні Макгрэйн1970—1987661
5Сьцяг Ірляндыі Пэкі Бонэр1978—1995642

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]