Перайсьці да зьместу

Црвена Зьвезда Бялград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Црвена Зьвезда
Поўная назва Fudbalski Klub Crvena Zvezda
Заснаваны 4 сакавіка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Црвена Зьвезда
Умяшчальнасьць: 55 538
Прэзыдэнт Драган Джаіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
crvenazvezdafk.com (сэрб.) (анг.) (рас.)

«Црвена Зьвезда» (па-сэрбску: Црвена звезда) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 19-разовы чэмпіён Югаславіі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 11-разовы чэмпіён Сэрбіі. 12-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1991).

Паводле апытаньня, праведзенага ў 2008 годзе, «Црвена Зьвезда» зьяўляецца самым папулярным футбольным клюбам Сэрбіі, маючы падтрымку ў 48,2% апытаных[2]. Клюб таксама мае шмат прыхільнікаў у іншых былых югаслаўскіх рэспубліках і ў сэрбскіх дыяспарах за мяжой. Галоўнымі супернікамі клюбу зьяўляецца бялградзкі «Партызан». Матчы чэмпіянату паміж гэтымі двума клюбамі вядомыя як «Адвечнае дэрбі». Згодна са сьпісам Міжнароднай фэдэрацыі гісторыі футболу і статыстыкі «Црвена Зьвезда» ўваходзіць у лік лепшых 200 эўрапейскіх клюбаў XX стагодзьдзя, маючы самы высокі рэйтынг сярод сэрбскіх клюбаў і клюбаў былой Югаславіі, займаючы 27-ы радок у сьпісе разам зь нідэрляндзкім клюбам «Фэеноорд».

Матч люблянскай «Алімпіі» і «Црвены Зьвезды» на стадыёне ў Бялградзе ў 1966 годзе.

У лютым 1945 году, падчас Другой сусьветнай вайны, група маладых людзей, актыўных гульцоў, студэнтаў і чальцоў Сэрбскай аб’яднанай антыфашысцкай моладзевай лігі прыняла рашэньне стварыць Моладзевае таварыства фізычнае культуры, якое паўстала 4 красавіка таго ж году ў Бялградзе. Раней, са сьнежня 1944 году, усе даваенныя сэрбскія клюбы былі распушчаныя, а 5 траўня 1945 году сакратар спорту паводле камуністычных пытаньняў Мітра Мітравіч падпісаў пастанову аб афіцыйным скачаваньні ўсіх даваенных клюбаў на тэрыторыі Сацыялістычнай Рэспублікі Сэрбія. Клюбы былі распушчаныя праз тое, што за часам нямецкае акупацыі была спроба арганізаваць лігу з удзелам існых клюбаў, таму ўсе гэтыя клюбы былі прызнаныя праціўнікамі камуністычнага рэжыму Ёсіпа Броза Ціта.

Двума найбольш папулярнымі клюбамі Бялграду на той час былі «Югаславія» і БСК. «Црвена Зьвезда» была сфарміраваная на рэштках клюбу «Югаславія», то бок новы клюб успадкаваў стадыён «Югаславіі», офіс, шэраг гульцоў і нават іхныя чырвона-белыя колеры, а таксама лягатып, на які дадалі чырвоную зорку. Назва клюбу «Црвена Зьвезда» (бел. Чырвоная зорка) была прынятая пасьля доўгіх дыскусіяў. Іншымі прапанаванымі назовамі былі «Народная зорка», «Сіняя зорка», «Пралетэр», «Сталін», «Ленін» і іншыя[3]. Чырвоная зорка неўзабаве была прынятая як сымбаль сэрбскага нацыяналізму ў Югаславіі і далучаная на сьцяг СФРЮ.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс Edit this on Wikidata 1992
4 Сьцяг Сэрбіі ПА Мірка Іваніч Edit this on Wikidata (капітан) 1993
5 Сьцяг Бразыліі Аб Радрыган Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Гамбіі ПА Магмуду Баджа Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Аляксандар Катаі Edit this on Wikidata 1991
13 Сьцяг Швайцарыі Аб Мілаш Велькавіч Edit this on Wikidata 1995
17 Сьцяг Бразыліі Нап Бруну Дуартэ Edit this on Wikidata 1996
18 Сьцяг Ізраілю Бр Амры Глазэр Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Сэрбіі Нап Алекса Дам’янавіч Edit this on Wikidata 2008
20 Сьцяг Партугаліі ПА Тамаш Гэндэл Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Славеніі ПА Тымі Макс Элшнік Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Сэрбіі ПА Васіліе Костаў Edit this on Wikidata 2008
23 Сьцяг Расеі Аб Наір Тыкнізян Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Станкавіч Edit this on Wikidata 2003
25 Сьцяг Сэрбіі Аб Страхіня Эракавіч Edit this on Wikidata (ар. Зэніт) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Сьцяг Сэрбіі Бр Вук Драшкіч Edit this on Wikidata 2007
30 Сьцяг Нігерыі Аб Франклін Тэба Edit this on Wikidata 2000
33 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Радэ Круніч Edit this on Wikidata 1993
35 Сьцяг Ганы Нап Дуглас Авусу Edit this on Wikidata 2006
37 Сьцяг Сэрбіі Нап Уладзімер Лучыч Edit this on Wikidata 2002
40 Сьцяг Сэрбіі Нап Лука Зарыч Edit this on Wikidata 2008
42 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Джэй Энэм Edit this on Wikidata (ар. ОФК) 2003
45 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Стэфан Гудэль Edit this on Wikidata 2006
49 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Раданіч Edit this on Wikidata 1996
50 Сьцяг Сэрбіі Бр Сава Раданавіч Edit this on Wikidata 2009
66 Сьцяг Рэспублікі Карэя Аб Соль Ён-У Edit this on Wikidata 1998
71 Сьцяг Сэрбіі Аб Адэм Аўдыч Edit this on Wikidata 2007
77 Сьцяг Сэрбіі Бр Іван Гутэша Edit this on Wikidata 2002
89 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Арнаутавіч Edit this on Wikidata 1989

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]