Маўра Ікардзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маўра Ікардзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1993(1993-02-19)[1][2][3][…] (31 год)
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Галатасарай
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013
2013—
2019—2020
2020—2023
2022—2023
2023—
Сампдорыя
Інтэрнацыянале
Пары Сэн-Жэрмэн (арэнда)
Пары Сэн-Жэрмэн
Галатасарай (арэнда)
Галатасарай
33 (11)
188 (111)
20 (12)
44 (11)
24 (22)
25 (15)
Зборныя
2013— Аргентына 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2018.

Ма́ўра Эмануэ́ль Іка́рдзі (па-гішпанску: Mauro Emanuel Icardi; нарадзіўся 19 лютага 1993 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Галатасарай» (у арэндзе з францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн») і нацыянальнай Аргентыны Італіі. Акрамя таго, Маўра быў капітанам мілянскага клюбу з 2015 да 2019 году. У цяперашні час ён зьяўляецца восьмым бамбардзірам «Інтэра» ўсіх часоў. Ікардзі стаўся лепшы бамбардзірам Сэрыі А ў сэзонах 2014—2015 і 2017—2018 гадоў.

Не зважаючы на свае дасягненьні Маўра вельмі рэдка прыцягваецца да матчаў нацыянальнай зборнай Аргентыны. Ягоны супярэчлівы шлюб прынёс шмат варожасьці супраць яго ў ягонай роднай краіны, што прынята лічыць галоўнай прычынай ягоных вельмі рэдкіх зьяўленьняў у нацыянальнай камандзе[4]. Да чэмпіянату сьвету 2018 году Ікардзі з спрэчкамі пакінуў стан аргентынскае каманды і не быў уключаны ў фінальны сьпіс з 23 гульцоў зборнай, якія прынялі ўдзел у сусьветным першынстве[5].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маўра нарадзіўся ў аргентынскім горадзе Расарыё, аднак калі яму было 9 гадоў разам з бацькамі зьехаў на Канарскія астравы, дзе і пачаў займацца футболам. Атрымаўшы першыя посьпехі ў дзіцячым футболам, гулец быў заўважаны скаўтамі шэрагу вядомых клюбаў, як то «Барсэлёна», «Рэал», «Валенсія», «Сэвільля», «Арсэнал», «Лівэрпул» і іншых, аднак Маўра абраў «Барсэлёну», да акадэміі якой і далучыўся ў 2007 годзе. У 2011 годзе вырашыў пераехаць у Італію ў клюб «Сампдорыя». Пазьней Ікардзі выступіў з заявай, што ягоны сыход з «Барсэлёны» ня быў дрэнным рашэньнем, і ён перакананы, што ягонае жаданьне рухацца далей было слушным[6].

11 студзеня 2011 году «Сампдорыя» пацьвердзіла пераход аргентынскага гульца на правох арэнды да сканчэньня сэзону. Пасьля выдатнага пачатку, калі Маўра забіў 13 гадоў у 19 матчах Прымавэры, італьянскі клюб вырашыў выкупіць кантракт гульца за 400 тысяч эўра ў ліпені 2011 году. З гульцом быў складзены кантракт на тры гады. 12 траўня 2012 году Маўра дэбютаваў у прафэсійным футболе, калі выйшаў на зьмену ў матчы супраць «Ювэ Стабія» ў Сэрыі Б. Правёўшы на пляцоўцы толькі 10 хвілінаў, Маўра адзначыўся за «Сампдорыю» і ўсталяваў, такім чынам, канчатковы лік 1:2 на карысьць сваёй каманды. 26 верасьня 2012 году гулец дэбютаваў з клюбам у Сэрыі А, калі замяніў на 46 хвіліне матча парагвайца Марсэлё Эстыгарыбія. 12 лістапада Ікардзі забіў першы гол у найвышэйшай лізе італьянскага першынства ў браму прынцыповых супернікаў клюбу «Джэноа».

У канцы красавіка было абвешчана, што Ікардзі далучыцца да «Інтэрнацыянале» перад пачаткам сэзону 2013—2014 гадоў[7]. Дамова была пацьверджана кіраўніцтвам «Сампдорыі»[8]. Кошт трансфэру склаў 6,5 млн эўра за 50% правоў на гульца. 16 ліпеня Маўра быў афіцыйфна прэзэнтаваны ў якасьці нападніка мілянцаў, атрымаўшы 9 нумар[9]. Гулец зазначыў, што пераход у склад «Інтэру» быў ягонай марай[9], дадаючы, што ён меў шмат іншых прапановаў, але абраў толькі свой улюбёны клюб[10].

5 жніўня 2013 году нападнік дэбютаваў за новы клюб, выйшаўшы на другую палову матчу супраць «Джэноа», трапіўшы ў ашэстак брамы супернікаў у канцы гульняў[11]. Свой першы гол за «нэрадзуры» Маўра забіў 14 верасьня ў матчы супраць «Ювэнтуса», які скончыўся зь лікам 1:1. З-за траўмы Ікардзі прапусьціў большую частку гульняў першай паловы сэзону[12], вярнуўшыся ў склад толькі ў лютым. 14 лютага 2014 году падчас выязнога матчу супраць «Фіярэнтыны» Маўра пасьля чатырох месяцаў бяз матчаў забіў пераможны гол пасьля таго, як выйшаў на пляцоўку усяго за дзесяць хвілінаў да таго. 10 чэрвеня 2014 году «Інтэр» і «Сампдорыя» дамовіліся на новае пагадненьне і мілянскі клюб атрымаў усе правы на нападніка, сплаціўшы генуэскаму клюбу яшчэ 6,5 млн эўра. Паводле вынікаў сэзону 2014—2015 году Маўра стаў лепшым бамбардзірам Сэрыі А разам з Люка Тоні.

Перад пачаткам сэзону 2015—2016 гадоў Маўра быў абраны новым капітанам клюба замест Андрэа Ранок’я, які страціў свой статус праз дрэнную гульну ў папярэднім сэзоне. Ікардзі працягнуў забіваць і ў новым сэзоне.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 кастрычніка 2013 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Уругваю Маўра дэбютаваў за нацыянальную каманду. У канцы 2016 году Ліянэль Мэсі[13] і Дыега Марадона[14] выказаліся супраць выкліку Маўра ў зборную, з-за ягонага канфлікту з Максі Лёпэсам. Маўра быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат сьвету, але ў канчатковую заяўку не патрапіў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Галатасарай»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]