Аксэль Вітсэль
| Аксэль Вітсэль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 студзеня 1989[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца, цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Жырона | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2011 | Стандард Льеж | 148 (34) |
| 2011—2012 | Бэнфіка | 32 (1) |
| 2012—2016 | Зэніт | 121 (16) |
| 2017—2018 | Цяньцзінь Цюаньцзянь[d] | 36 (5) |
| 2018—2022 | Барусія Дортмунд | 105 (10) |
| 2022—2025 | Атлетыка Мадрыд | 82 (2) |
| 2025— | Жырона | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Бэльгія (да 15)[d] | 1 (0) |
| 2005 | Бэльгія (да 16)[d] | 2 (0) |
| 2005—2006 | Бэльгія (да 17)[d] | 19 (0) |
| 2006 | Бэльгія (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2006—2007 | Бэльгія (да 18)[d] | 5 (0) |
| 2007—2009 | Бэльгія (да 21)[d] | 10 (0) |
| 2008— | Бэльгія | 132 (12) |
Аксэ́ль Вітсэ́ль (па-француску: Axel Witsel; нар. 12 студзеня 1989 году, Льеж, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Жырона». На сваім рахунку мае гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Асноўная пазыцыя гульца — цэнтар пляцоўкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вітсэль зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы льескага «Стандарду», за які дэбютаваў 17 верасьня 2006 году, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывэна Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2007—2008 гадоў, склаўшы разам са Стывэнам Дэфурам і Маруанам Фэляйні зьвязку ў цэнтры паўабароны клюбу. Паводле вынікаў сэзону атрымаў прыз футбаліста году. У наступным сэзоне ягоны гол з 11-мэтровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіяну краіны.
13 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна нязьменным гульцом асноўнага складу. 3 верасьня 2012 году Аксэль падпісаў 5-гадовы кантракт зь піцерскім «Зэнітам» за 40 млн эўра[4]. Вітсэль дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе 14 верасьня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Цераку», які скончыўся паразай піцерцаў зь лікам 0:2.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2008 году ў матчы супраць зборнай Марока гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі і забіў гол. У адборачным цыклі да чэмпіянату сьвету 2014 году правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Стандард»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2008, 2009
«Бэнфіка»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2015
- Уладальнік Кубка Расеі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2015
«Барусія»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Зэніт»
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Валёніі
- Футбалісты клюбу «Жырона»
- Футбалісты клюбу «Стандард» Льеж
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты зборнай Бэльгіі
- Бэльгійскія футбалісты