Порту
| Порту | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Дэвіз | Antiga, Mui Nobre, Sempre Leal e Invicta cidade do Porto | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Партугалія | ||||
| Рэгіён | Паўночны | ||||
| Акруга | Порту | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Руй Марэйра[d] | ||||
| Выканаўчая ўлада | Porto City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 104 м | ||||
| Часавы пас | UTC+0 | ||||
| Каардынаты | 41°09′ пн. ш. 8°36′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | portuense, portuense, Portuan[3] і Portuane[3] | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | cm-porto.pt (парт.) | ||||
| Порту на мапе Партугаліі Порту | |||||
Порту (па-партугальску: o Porto) — другі паводле велічыні, пасьля Лісабону, горад у Партугаліі, цэнтар аднайменнай акругі й муніцыпалітэту. Зьяўляецца цэнтрам буйной гарадзкой аглямэрацыі Вялікі Порту.
Колькасьць насельніцтва складае 227,8 тыс. жыхароў, у аглямэрацыі Вялікі Порту налічваецца 1,3 млн чалавек. Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Паўночны рэгіён і субрэгіён Вялікі Порту. Паводле старога адміністрацыйнага падзелу ўваходзіў у правінцыю Дору-Літарал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Селішча ў раёне сучаснага Порту існавала задаўга да прыходу рымлянаў. Рымляне назвалі горад Portus Cale. Гэтая назва пазьней пераўтварылася ў Portucale, ад чаго паходзіць назва графства Condado Portucalense, пасьля якая пераўтварылася ў назоў для ўсёй краіны. Часам горад мянуюць паўночнай сталіцай Партугаліі. Муніцыпалітэт заснаваны ў 1123 годзе.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмешчаны ў 270 км на поўнач ад сталіцы Партугаліі гораду Лісабон. Гістарычны цэнтар Порту месьціцца на правым беразе ракі Дору, за некалькі кілямэтраў ад месца ейнага ўпадзеньня ў Атлянтычны акіян. Цэнтар гораду абвешчаны ЮНЭСКО Сусьветнай культурнай спадчынай.
Муніцыпалітэт мяжуе на поўначы з муніцыпалітэтам Матызыньнюш, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Гандамар, на поўдні з муніцыпалітэтам Віла-Новая-дэ-Гая, на захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад мастоў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Порту — традыцыйна найболей разьвіты ў прамысловым стаўленьні горад Партугаліі. Прамысловая рэвалюцыя XVIII—XIX стагодзьдзяў спрыяла ягонаму бурнаму разьвіцьцю. Тут упершыню ў краіне атрымалі ўвасабленьне шматлікія інжынэрныя навінкі свайго часу. Напрыклад, Порту быў першым горадам на Ібэрыйскім паўвостраве, у якім быў арганізаваны трамвайны рух (1872).
Праз Дору перакінута мноства мастоў, якія злучаюць Порту з горадам-спадарожнікам Віла-Нова-дэ-Гая. Некаторыя з іх зьяўляюцца ўнікальнымі для свайго часу тэхналягічнымі рашэньнямі. Напрыклад, чыгуначны мост Дона Марыя Пія быў збудаваны ў 1876—1877 гадох паводле праекту Гюстава Эйфэля. Гэта быў адзін зь першых праектаў, якія прынеслі ягонаму аўтару сусьветную славу. Пазьней тыя ж тэхналягічныя рашэньні былі выкарыстаныя Эйфэлем пры будаўніцтве Статуі Свабоды (1884—1886) і Эйфэлевай вежы (1889). Яшчэ адным унікальным для свайго часу будынкам стаў двухузроўневы мэталічны мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш, збудаваны ў 1881—1886 гадох паводле праекту вучня й кампаньёна Эйфэля Тэафіля Сэйрыга.
Адной з самых яркіх славутасьцяў Порту зьяўляецца барочная вежа Клерыгуш — самая высокая ў Партугаліі, то бо ейная вышыня складае 76 мэтраў. Будаўніцтва пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Нікаляса Назоні было пачата ў 1754 годзе й скончана ў 1763 годзе. З сучасных будынкаў вылучаецца сваёй незвычайнай формай Дом музыкі архітэктара Рэма Коолгааса, які будаваўся ў 2001—2005 гады.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Порту ёсьць другім горадам у краіне, дзе быў пабудаваны мэтрапалітэн, якое зьяўляецца фактычна — лёгкім мэтро.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.ine.pt/xportal/xmain?xpid=INE&xpgid=ine_indicadores&indOcorrCod=0008350&selTab=tab0 — National Institute of Statistics.
- ↑ http://mapas.ine.pt/download/index2021.phtml — National Institute of Statistics.
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf