Перайсьці да зьместу

АПОЭЛ Нікасія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АПОЭЛ
Поўная назва Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας
Заснаваны 8 лістапада 1926
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Продрамас Пэтрыдэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2024—2025 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

АПОЭЛ (па-грэцку: ΑΠΟΕΛ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1926 годзе. 29-разовы чэмпіён Кіпру, 21-разовы ўладальнік Кубка Кіпру, 14-разовы ўладальнік Супэркубка Кіпру. АПОЭЛ ёсьць часткай мультыспартовага аб’яднаньня, заснаванага ў 1926 годзе, і ўтрымлівае аддзелы некалькіх відаў спорту, як то футбол, баскетбол, валейбол, футзал, настольны тэніс, боўлінг, роварны спорт, стральба з лука, плаваньне і воднае пола.

Найвялікшым дасягненьнем АПОЭЛа ў эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у Лізе чэмпіёнаў сэзону 2011—2012 гадоў, калі клюб праз кваліфікацыю трапіў у групавы этап, выступаючы ў адной групе з «Порту», данецкім «Шахтарам» і расейскім «Зэнітам». Нечакана, АПОЭЛ узначаліў групу і нават выбіў у 1/8 фіналу францускі «Ліён», але саступіў у 1/4 фіналу гішпанскаму «Рэалу»[1]. Акрамя таго, былі даволі пасьпяховыя сэзоны ў наступным як у Лізе чэмпіёнаў, гэтак і ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына ўзначаліла табліцу групы Лігі Эўропы, апярэдзіўшы грэцкі «Алімпіякос», швайцарскі «Янг Бойз» і казаскую «Астану». У 1/8 фіналу кіпрскія футбалісты выгулялі ў гішпанскага «Атлетыка», але выбылі з турніру ў наступным раўндзе, саступіўшы бэльгійскаму «Андэрлехту»[2][3]. АПОЭЛ ёсьць адзіным кіпрскім клюбам, які калі-небудзь дасягаў групавога этапу абодвух буйных спаборніцтваў УЭФА. У сэзоне 2016—2017 сярэдняя наведвальнасьць матчаў дружыны складала 7126 чалавек на хатнім матчах, а найвышэйшая наведвальнасьць у сэзоне скалала 15 462 чалавекі на адным матчы.

  • Чэмпіён Кіпру: (29)
    • 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1947, 1948, 1949, 1952, 1965,
    • 1973, 1980, 1986, 1990, 1992, 1996, 2002, 2004, 2007, 2009,
    • 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2024
  • Уладальнікі Кубка Кіпру: (21)
    • 1937, 1941, 1947, 1951, 1963, 1968, 1969, 1973, 1976, 1978,
    • 1979, 1984, 1993, 1995, 1996, 1997, 1999, 2006, 2008, 2014,
    • 2015
Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Пэрэйра 2002
2 Сьцяг Кіпру Аб Эвагарас Антанію Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Грэцыі Аб Костас Стафылідыс Edit this on Wikidata 1993
5 Сьцяг Аўстраліі Аб Мілаш Дэгенэк Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Мээр 2004
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Макс Маер 1995
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Стэфан Дражыч Edit this on Wikidata 1992
10 Сьцяг Бразыліі Нап Маркіньюс Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Маюлі 2003
14 Сьцяг Бразыліі Аб Нану Edit this on Wikidata 1994
15 Сьцяг Уругваю ПА Матыяс Тамас Edit this on Wikidata (ар. Тун) 2001
17 Сьцяг Ганы ПА Дэйвід Абагна Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Грэцыі Нап Дымітрыс Дыямантакас Edit this on Wikidata 1993
20 Сьцяг Гвінэі-Бісаў ПА Далсію Гоміш Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Кіпру Аб Канстантынас Пурсайтыдыс 2006
22 Сьцяг Кіпру Бр Андрэас Хрыстадулю Edit this on Wikidata 1997
23 Сьцяг Кіпру ПА Панаётыс Катырдзіс 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Грэцыі ПА Хрыстас Каранацыяс 2004
27 Сьцяг Славеніі Бр Від Бэлец Edit this on Wikidata 1990
29 Сьцяг Бразыліі ПА Дыегу Роса Edit this on Wikidata 2002
31 Сьцяг Швэцыі Аб Франц Брорсан Edit this on Wikidata 1996
33 Сьцяг Кіпру Аб Ніколяс Лісандру 2007
34 Сьцяг Кіпру Аб Канстантынас Ляйфіс Edit this on Wikidata (капітан) 1993
36 Сьцяг Ганы Нап Чарлз Яў Апія 2006
38 Сьцяг Бразыліі ПА Жавані Мэўрэр (ар. Курытыба) 2002
39 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Атаідэ 2005
45 Сьцяг Кіпру Аб Канстантынас Янаку 2005
77 Сьцяг Аргентыны Нап Даніель Мансыні Edit this on Wikidata 1996
78 Сьцяг Кіпру Бр Сабас Міхас 2007
79 Сьцяг Кіпру Нап П’ерас Сатырыю Edit this on Wikidata 1993
89 Сьцяг Кіпру Нап Ніколяс Коўцакас Edit this on Wikidata 2003
99 Сьцяг Нігерыі Нап Пітэр Алаінка Edit this on Wikidata 1995
Сьцяг Кіпру Аб Андрэас Ангелідыс 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]