Разград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Разград
Razgrad Bulgaria 1864 clock tower.jpg
Emblem of Razgrad.png Razgrad flag.png
Герб Разграду Сьцяг Разграду


Краіна: Баўгарыя
Плошча: 92,845 км²
Насельніцтва: 41 909,33705 чал.
Тэлефонны код: 084
Паштовы індэкс: 7200
Геаграфічныя каардынаты: 43°32′ пн. ш. 26°31′ у. д. / 43.533° пн. ш. 26.517° у. д. / 43.533; 26.517Каардынаты: 43°32′ пн. ш. 26°31′ у. д. / 43.533° пн. ш. 26.517° у. д. / 43.533; 26.517
Разград на мапе Баўгарыі
Разград
Разград
Разград
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.razgrad.bg

Ра́зград (па-баўгарску: Разград) — горад на паўночным усходзе Баўгарыі, які месьціцца ў даліне ракі Русэнскі Лом. Уваходзіць у гісторыка-геаграфічны рэгіён Лудагор’е. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Разградзкай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны горад быў пабудаваны на парэштках старажытнарымскага гораду Абрыт на беразе ракі Русэнскі Лом. У сваю чаргу Абрыт быў пабудаваны на тракійскім паселішчы IV—V стагодзьдзя да н. э. невядомай назвы. У рэгіёне былі знойдзеныя некалькі бронзавых манэтаў тракійскага караля Сэўта III і керамікі, а таксама артэфакты іншых кіраўнікоў і ахвярны алтар Гэраклу.

Славутасьці Разграду ўключаюць архітэктурны комплекс Варошы XIX стагодзьдзя, этнаграфічны музэй і некалькі іншых музэяў, характэрную вежу з гадзіньнікам у цэнтры, пабудаваную ў 1864 годзе, царкву Сьвятога Мікалая 1860 года, скульптуру «Моміна», маўзалей вызваліцеляў і мячэт Ібрагіма-пашы, які стаіць у месцы з 1530 году.

У асманскі пэрыяд горад называўся Хэзарградам. У працяг расейка-турэцкіх войнаў пры Кацярыне II, Аляксандры I і Мікалаі I Хэзарград быў неаднаразова захоплены расейскім войскам. У вайну 1877—1878 гадоў уяўляў сабой цэнтральны апэрацыйны пункт турэцкага войска, якое дзейнічала зь лініі РусэШумэн. Блізу горада быў уладкаваны ўмацаваны лягер, адкуль турэцкі галоўнакамандуючы Мэхмэд Алі-паша прадпрымаў наступу супраць войскаў расейскага атраду, разьмешчанага на рацэ Чэрні-Лом.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]