Карым Бэнзэма
Карым Бэнзэма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1987[1][2][3] (33 гады) Ліён | |
Рост | 185 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2009 2009— |
Алімпік Ліён Рэал Мадрыд |
112 (43) 338 (162) |
Зборныя | ||
2007— | Францыя | 81 (27) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Карым Бэнзэма (па-француску: Karim Benzema; нарадзіўся 19 сьнежня 1987 году, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст альжырскага паходжаньня, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным Карым гуляе ў якасьці нападніка, аднак можа згуляць і на пазыцыі ўскрайняга ўінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі[4].
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэнзэма ёсьць сынам эмігрантаў зь беднай альжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёну. У ягоных бацькоў, Гафіда й Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бэнзэма жыла даволі сьціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросьце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клюб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы ягоным здольнасьцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ліён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сыстэму падрыхтоўкі «Ліёну», і ўсяго 17, калі ён стаў адным з найлепшых гульцоў рэзэрву гэтай каманды, забіваючы па тры дзясяткі галоў за сэзон. У сьнежні 2004 году Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёну», 15 студзеня 2005 году на хатнім стадыёне «Жэрлян» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.
У самым пачатку кар’еры Бэнзэма любілі параўноўваць з Давыдам Трэзэге за здольнасьць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зынэдынам Зыданам, адным з найлепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжаньне. У сэзоне 2005—2006 гадоў Бэнзэма адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, то бок на апошняй хвіліне матчу ён засмуціў брамніка «Аячча». У сэзоне 2006—2007 гадоў Бэнзэма стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.
На наступны сэзоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі й стаў найлепшым бамбардзірам, і адным зь лідэраў сваёй каманды. У прэсе зьявілася інфармацыя пра цікавасьць да Бэнзэмы з боку вядучых клюбаў Эўропы, як то «Рэал», «Ювэнтус», «Лівэрпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданьне пакідаць «Ліён», зь якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА[5][6]. У сэзоне 2008—2009 гадоў форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бэнзэма забіў 66 галоў.
«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аднак 1 ліпеня 2009 году за € 35 млн Бэнзэма перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасьцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн эўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24% атрымліваецца 5 мільёнаў эўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту гульца Карыму Джазыры 10% камісіі ад сумы трансфэру. Гэта максымальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў эўрапейскім футболе.
9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага гульца «Рэалу». Прэзэнтацыя нападніка на «Сант’яга Бэрнабэў» сабрала каля 15—20 тысячаў гледачоў. Карым Бэнзэма стаў пятнаццатым францускім гульцом у гісторыі мадрыдзкага клюбу.
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2004 годзе Бэнзэма быў гульцом зборнай Францыі да 17 гадоў, зь якой перамог у чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бэнзэма забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі ў групавым этапе. Пазьней гуляў за зборную да 18 гадоў. У 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мэрыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці ягоным галам Францыя выйграла турнір.
У сьнежні 2006 году атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не зьявіўся. Бэнзэма меў права выступаць за зборную Альжыру, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Альжыру, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю»[7]. Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бэнзэма, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэрсанальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Найлепшы бамбардзір Лігі 1: 2008
- Уладальнік трафэю Брава: 2008
Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ліён
- Чэмпіён Францыі: 2005, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі па футболе: 2006, 2007
Рэал
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012, 2017
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ «Karim Benzema: Overview». ESPN.
- ^ Benzema veut gagner la Ligue des Champions avec l’OL. Lyon Capitale.
- ^ Бензема остаётся в «Лионе». Soccer.ru.
- ^ Бензема предпочел Францию Алжиру. Спорт-Экспресс.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карым Бэнзэма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(фр.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд»(анг.)(гішп.)
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Навас · 2 Карвахаль · 3 Вальеха · 4 Рамас · 5 Варан · 6 Нача · 7 Марыяна · 8 Кроос · 9 Бэнзэма · 10 Модрыч · 11 Бэйл · 12 Марсэлу · 13 Касыльля · 14 Казэміру · 15 Вальвэрдэ · 17 Васкес · 18 Льярэнтэ · 19 Адрыясоля · 20 Асэнсіё · 22 Іска · 23 Рэгілён · 24 Сэбальяс · 25 Куртуа · 28 Вінісіюс · 30 Зыдан · Трэнэр: Ляпэтэгі |