Перайсьці да зьместу

ПАОК Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ПАОК
Поўная назва па-грэцку: Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 20 красавіка 1926
Горад Тэсалёнікі, Грэцыя
Стадыён Тумба
Умяшчальнасьць: 28 703
Прэзыдэнт Іван Савідзі[d]
КіраўнікІван Савідзі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
paokfc.gr (грэцк.) (анг.) (рас.)

ПАОК (па-грэцку: Π.Α.Ο.Κ.) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1926 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Грэцыі, васьміразовы ўладальнік Кубка Грэцыі. Паводле апошніх апытаньняў і дасьледаваньняў, ПАОК ёсьць адным зь вядучых айчынных клюбаў, які найбольш шырока падтрымліваецца ў Паўночнае Грэцыі і мае трэцюю паводле велічыні колькасьць прыхільнікаў у краіне[1][2][3][4]. Паводле дасьледаваньня гішпанскае газэты «Marca», якое было праведзенае ў жніўні 2018 году, паведамляецца, што ПАОК ёсьць самым папулярным грэцкім футбольным клюбам ў сацыяльных сетках[5][6][7].

ПАОК быў заснаваны ў 1926 годзе грэцкімі перасяленцамі з Канстантынопалю, пасьля грэка-турэцкага абмену насельніцтвам. Хатнім стадыёнам з 1960-х гадоў зьяўляецца арэна «Тумба». Афіцыйным спонсарам футбольнага клюбу выступае кампанія DEPA, якая займаецца разьмеркаваньнем прыроднага газу ў Грэцыі. Клюбная назва, а таксама эмблема клюбу, якая ўяўляе сабой выяву дзьвюхгаловага арла бізантыйскага стылю з прыбранымі крыламі, ушаноўваюць памяць людзей і мясьцінаў, пераважна Канстантынопалю, якія калісьці належалі да Бізантыйскае імпэрыі[8][9].

Каманда некалькі разоў выступала ў Лізе Эўропы, але ніколі не дасягала групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Найлепшым выступам у эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у сэзоне 1973-1974 гадоў, калі ПАОК дайшоў да чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў. ПАОК ёсьць адзіным грэцкім клюбам, які ў эўрапейскіх спаборніцтвах мае на сваім рахунку перамог больш чым паразаў. 16 верасьня 1999 году ПАОК перамог у Тбілісі мясцовы «Лякаматыў» зь лікам 7:0, што зьяўляецца самай буйной перамогаў грэцкіх клюбаў у спаборніцтвах пад эгідай УЭФА[10].

ПАОК у 1926 годзе.

ПАОК зьяўляецца найстарэйшым падразьдзяленьнем спартовага клюбу ПАОК, які зьяўляецца спадчыньнікам клюбу «Гэрмэс» (грэц. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэцкай камуне Пэра, у адным з раёнаў Стамбулу[11]. Аднак пасьля сканчэньня грэка-турэцкай вайны й абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасьць гульцоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму пасяліліся ў Тэсалёніках, дзе яны заснавалі клюб ПАОК, аднак першапачаткова клюб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Частка гульцоў зьехала з Канстантынопалю ў Атэны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны атэнскі клюб АЕК. Стварэньнем клюбу афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 году, калі кіраўніцтва клюбу атрымала адпаведныя дакумэнты, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасьля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клюб правёў таварыскія гульні зь іншымі клюбамі Тэсалёнікаў. Гэтак 26 ліпеня 1925 году ПАОК правёў матч супраць клюбу «Іракліс», які скончыўся перамогай навастворанай каманды зь лікам 2:1. Праз два тыдні ПАОК трываў паразу ад «Арысу» зь лікам 5:2.

У сэзоне 1926—1927 гадоў ПАОК узяў удзел у другой лізе чэмпіянату Асацыяцыі футбольных клюбаў Македоніі. Першы афіцыйны матч клюбу адбыўся 12 сьнежня 1926 году супраць клюбу «Нэа-Генэа Калямарыя», у якой тэсалёніскі клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1. Не зважаючы на тое, што паводле вынікаў ПАОК фінішаваў першым ў другім дывізіёне, аргкамітэт чэмпіянату палічыў, што ПАОК быць дапушчаны да першай лігі мясцовага чэмпіянату толькі калі клюб здолее атрымаць перамогі ў матчах супраць уміх клюбаў першай лігі. У рэшце рэшт ПАОК здабыў усе чатыры перамогі ў матчах супраць «Тэрмаікосу» зь лікам 4:1, «Арысу» зь лікам 2:1, «Атлясу Іпадромію» дь лікам 1:0 і «Іраклісу» зь лікам 1:0. У 1927—1928 гадох ПАОК упершыню ўдзельнічаў у першай лізе чэмпіянату Асацыяцыі футбольных клюбаў Македоніі[12].

Першы прафэсійны кантракт клюб падпісаў 5 верасьня 1928 году з францускім футбалістам Раймонам Эт’енам, які меў габрэйскае паходжаньне. Заробак легіянэра складаў 4 тысячы драхмаў у месяц. У сакавіку 1929 году тэсалёніскі АЕК быў распушчаны й іхныя чальцы ўступілі ў ПАОК. Пасьля гэтага ПАОК зьмяніў сваю эмблему, дадаўшы дзьвюхгаловага арла як сымбал бізантыйскае й канстантынопальскае спадчыны клюбу. ПАОК таксама набыў спартовыя аб’екты AEKу, разьмешчаныя каля плошчы Сынтрывані, побач з Фондам дзіцячай спадчыны, дзе сёньня месьціцца тэалягічны факультэт Арыстотэльскага ўнівэрсытэту ў Тэсалёніках.

У сэзоне 1930—1931 гадоў ПАОК дэбютаваў у чэмпіянаце Грэцыі, правёўшы свой першы матч 1 лютага 1931 году супраць пірэйскага «Алімпіякосу» ў гасьцёх, дзе трывалі паразу зь лікам 3:1. Сэзон клюб скончыў на 5-м месцы. Першым замежным трэнэрам у гісторыі каманды быў аўстрыец Рудольф Гаснэр, які працаваў у клюбе ў сэзоне 1931—1932 гадоў[13]. 5 чэрвеня 1932 году стадыён «Сынтрывані» быў урачыста адкрыты перамогай над клюбам «Іракліс» зь лікам 3:2. Новы стадыён стаў хатняй арэнай ПАОКу на працягу наступных 27 гадоў[14][15].

У 1937 годзе ПАОК здабыў свой першы тытул, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Асацыяцыі футбольных клюбаў Македоніі. У тым жа сэзоне ў чэмпіянаце Грэцыі клюб фінішаваў на другім месцы. 28 траўня 1939 году ПАОК упершыню выйшаў у фінал Кубка Грэцыі, але ў вырашальным матчы трываў паразу ад атэнскага АЕКу зь лікам 2:1 на стадыёне «Апосталяс Нікаляідыс» у грэцкае сталіцы[16]. У наступным сэзоне ПАОК атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Паўночнае Грэцыі й выйшаў у фінал чэмпіянату Грэцыі, дзе зноўку саступіў клюбу АЕК[17].

Брама 4 ёсьць сэктарам, дзе месьцяцца на матчах прыхільнікі клюбу. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клюбу ПАОК і носяць адзеньне ў традыцыйных чорна-белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны з заўзятарамі сэрбскага клюбу «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клюбу ОФІ. Сяброўства з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасфэрай на матчах паміж клюбамі.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Іржы Паўленка Edit this on Wikidata 1992
2 Сьцяг Гвінэі ПА Мадзі Камара Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джонджа Кені Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Вальяка Edit this on Wikidata (ар. Джэноа) 1998
5 Сьцяг Грэцыі Аб Яніс Міхайлідыс Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Харватыі Аб Дэян Лоўрэн 1989
7 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Якумакіс Edit this on Wikidata (ар. Крус Асуль) 1994
8 Сьцяг Францыі ПА Суаліё Мэйтэ Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Расеі Нап Фёдар Чалаў Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Грэцыі ПА Дымітрыс Пэлькас Edit this on Wikidata 1993
11 Сьцяг Бразыліі Нап Тайсан Edit this on Wikidata 1988
14 Сьцяг Сэрбіі Нап Андрыя Жыўкавіч (капітан) 1996
16 Сьцяг Польшчы Аб Томаш Кендзёра Edit this on Wikidata 1994
18 Сьцяг Харватыі ПА Лука Іванушац Edit this on Wikidata (ар. Фэеноорд) 1998
21 Сьцяг Ганы Аб Баба Рагман Edit this on Wikidata 1994
22 Сьцяг Італіі ПА Алесандра Б’янка Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаан Састрэ Edit this on Wikidata 1997
25 Сьцяг Грэцыі ПА Канстантынас Тыміяніс Edit this on Wikidata 2001
27 Сьцяг Расеі ПА Магамэд Аздоеў Edit this on Wikidata 1992
32 Сьцяг Шатляндыі Аб Грэг Тэйлар Edit this on Wikidata 1997
33 Сьцяг Грэцыі ПА Дымітрыс Цапураглю 2002
39 Сьцяг Грэцыі Нап Дымітрыс Бэрдас 2008
41 Сьцяг Грэцыі Бр Дымітрыс Манастырліс 2004
43 Сьцяг Гішпаніі Нап Маамаду Бальдэ 2007
52 Сьцяг Грэцыі Нап Дымітрыс Хацыдыс 2006
56 Сьцяг Грэцыі Нап Анэстыс Мыту 2007
65 Сьцяг Грэцыі ПА Яніс Канстантэліяс Edit this on Wikidata 2003
77 Сьцяг Баўгарыі Нап Кірыл Дэспадаў Edit this on Wikidata 1996
88 Сьцяг Грузіі Бр Лука Гугешашвілі Edit this on Wikidata 1999
90 Сьцяг Грэцыі Аб Дымітрас Катас 2005
97 Сьцяг Грэцыі Аб Дымітрыс Батауляс 2007
99 Сьцяг Грэцыі Бр Антоніс Цыфцыс Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]