Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў | |
![]() Стадыён «Эштадыю ду Драган» у Порту стаў месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2020—2021 |
Даты | Кваліфікацыя: 8 жніўня 2020 — 30 верасьня 2020 Асноўная частка: 20 кастрычніка 2020 — 29 траўня 2021 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Усяго: 79 (зь 54 асацыяцыяў) |
Пераможца | Чэлсі |
Фіналіст | Манчэстэр Сіці |
Гледачоў на стадыёнах | 180,049 (1,440 штоматч у сярэднім) |
Згуляных матчаў | 125 (без уліку кваліфікацыі) |
Забітых галоў | 366 (без уліку кваліфікацыі) — 2.93 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Эрлінг Голян (Барусія Дортмунд, 10 галоў) |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў — 66-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 29-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Фінал адбыўся на стадыёне «Эштадыю ду Драган» у горадзе Порту, Партугалія. Алімпійскі стадыён імя Атацюрка ў Стамбуле, Турэччына, першапачаткова быў прызначаны для правядзеньня фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 году, але праз пандэмію ковід-19 у Эўропе ён быў перанесены на стадыён «Эштадыю да Луш», Лісабон, Партугалія. Стамбул зноў быў прызначаны для правядзеньня фіналу 2021 году, але ў рэшце рэшт быў перанесены на «Эштадыю ду Драган» пасьля таго, як Турэччына была ўнесеная ў Чырвоны сьпіс Злучанага Каралеўства для турыстаў, а разьмяшчэньне ў Ангельшчыне было гэтаксама выключана.
Мюнхэнская «Баварыя» была дзеючым чэмпіёнам, але выбыла ў чвэрцьфінале ад «Пары Сэн-Жэрмэн», якіх яны перамаглі ў фінале летась. У якасьці пераможцаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў «Чэлсі» згуляў супраць «Вільярэала», пераможцаў Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў, у Супэркубку УЭФА 2021 году. Яны таксама сталі эўрапейскімі ўдзельнікамі ды пераможцамі клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе 2021 году. Паколькі яны ўжо прайшлі кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў праз выступленьне ў лізе, месца, першапачаткова зарэзэрваванае для ўладальнікаў тытулу Лігі чэмпіёнаў, было перададзена чэмпіёнам турэцкай Супэрлігі 2020—2021 гадоў, «Бэшыкташу», 11-й асацыяцыі, паводле сьпісу доступу да наступнага сэзону.
Сэзон 2020—2021 гадоў быў апошнім сэзонам эўрапейскіх клюбных спаборніцтваў УЭФА, дзе захоўвалася правіла выязнога голу.
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяго 79 камандаў ад 54 з 55 асацыяцый чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Першыя 4 асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
- 5—6 асацыяцыі кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцый 7—15 месцаў кваліфікуюць па дзьве каманды.
- Усе асатнія асацыяцыі з 16 па 55 (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі чэмпіёнаў 2019—2020 гадоў і Лігі Эўропы 2019—2020 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (напрыклад, «Баварыя» адабралася ў Лігу чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў праз Бундэсьлігу, але як пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019—2020 гадоў будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе трэцяй камандзе 5-й асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркваньнях). А «Сэвільля» перамагла ў Лізе Эўропы 2019—2020 гадоў, адабраўшыся ў Ля Лізе, заняўшы там чацьвёртае месца, значыць «Сэвільля» зойме слот пераможцы Лігі Эўропы, а дадатковае месца ў групавым этапе Лізе чэмпіёнаў атрымае іншая каманда зь «ніжэйшых» лігаў.
Рэйтынг асацыяцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў асацыяцыям разьмяркоўваюцца месцы ў адпаведнасьці зь іх каэфіцыентамі УЭФА за 2019 год, якія ўлічваюць іх вынікі ў эўрапейскіх спаборніцтвах зь 2014—2015 па 2018—2019 гады.
Акрамя разьмеркаваньня на аснове каэфіцыентаў краіны, асацыяцыі могуць мець дадатковыя каманды, якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў, як пазначана ніжэй:
- (УЭЛ) — Дадатковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
- (УЧЛ) — Дадатковае месца для пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
- (АУС) — Адсутнасьць унутранага спаборніцтва для адбору.
|
|
|
Разьмеркаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьпіс допуску па змаўчаньні былі ўнесеныя зьмены, паколькі ўладальнікі тытулу Лігі чэмпіёнаў, «Баварыя», і ўладальнікі тытулу Лігі Эўропы, «Севільля», якім было гарантавана месца ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, ужо кваліфікаваліся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў праз свае ўнутраныя лігі. Аднак у выніку затрымкі раскладу ў эўрапейскіх сэзонах 2019—2020 і 2020—2021 гадоў праз пандэмію ковід-19 эўрапейскі сэзон 2020—2021 гадоў распачаўся да завяршэньня эўрапейскага сэзону 2019—2020 гадоў. Такім чынам, зьмены ў сьпісе допуску, якія меліся быць унесеныя на аснове месцаў уладальнікаў чэмпіёнаў ЛЧ і Лігі Эўропы, не маглі быць гарантаванымі, пакуль не былі згуляныя матчы папярэдніх кваліфікацыйных раўндаў і/або іх лёсаваньне. УЭФА выкарыстаў «адаптыўную рэбалянсіроўку» для зьмены сьпісу допуску пасьля таго, як былі вызначаныя месцы для ўладальнікаў чэмпіёнаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, і раўнды, якія ўжо былі разыграныя да моманту вызначэньня ўладальнікаў тытулу, на гэта не паўплывалі (Правілы артыкулу 3.04 рэглямэнта правядзеньня турніру). Адпаведна былі ўнесеныя наступныя зьмены:
- У той час, калі 9 й 10 жніўня 2020 году праводзіліся лёсаваньні першага ды другога кваліфікацыйных раўндаў (чэмпіёнскі шлях), не было ўпэўненасьці, ці будзе вызвалена месца ўладальніка тытулу Лігі чэмпіёнаў, бо «Ліён» не прайшоў кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праз сваю ўнутраную лігу. Такім чынам, гэтыя лёсаваньні праходзілі ў звычайным рэжыме ў адпаведнасьці са сьпісам допуску па змаўчаньні, але пад пытаньнем магчымай зьмены, тым ня менш лёсаваньні, якія прайшлі 18-19 й 25-26 жніўня 2020 году, не былі зьмененыя, бо пасьля паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019―2020 гадоў, якія прайшлі 18—19 жніўня 2020 году, было пацьверджана, што абодва фіналісты, «Баварыя» ды «Пары Сэн-Жэрмен», ужо кваліфікаваліся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праз свае ўнутраныя лігі, што азначае, што месца ўладальніка тытулу Лігі чэмпіёнаў будзе вызваленае. У выніку з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскі шлях), розыгрыш якога праходзіў 31 жніўня 2020 году, пачалося «адаптыўнае перабалянсаваньне», і ў сьпіс допуску былі ўнесеныя наступныя зьмены:
- Чэмпіён асацыяцыі 11 (Нідэрляндаў) «Аякс» увайшоў у групавы этап замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф (чэмпіёнскі шлях).
- Чэмпіёны 13 ды 14 асацыяцый (Чэхіі й Грэцыі адпаведна) «Славія» і «Алімпіякос» выйшлі ў раўнд плэй-оф (чэмпіёнскі шлях) замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскі шлях).
- У той час, калі 10 жніўня 2020 году праводзілася лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду (шлях лігі), не было ўпэўненасьці, ці будзе вызвалена месца ўладальніка тытулу Лігі Эўропы, бо чатыры чвэрцьфіналісты Лігі Эўропы 2019—2020 гадоў: «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», «Баер», «Капэнгаген» і «Базэль» не прайшлі кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праз свае ўнутраныя лігі. Такім чынам, гэтае лёсаваньне праходзіла ў звычайным рэжыме ў адпаведнасьці са сьпісам допуску па змаўчаньні, але пад пытаньнем магчымай зьмены. Расклад матчаў, якія прайшлі 25—26 жніўня 2020 году, ня быў зьменены, бо пасьля матчаў, якія згулялі 10—11 жніўня 2020 году было пацьверджана, што ўсе чатыры паўфіналісты — «Сэвільля», «Манчэстэр Юнайтэд», «Інтэрнацыянале» і данецкі «Шахтар» — ужо кваліфікаваліся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праз свае ўнутраныя лігі, што азначае, што месца ўладальніка чэмпіёна ў Лізе Эўропы было вызваленае. У выніку «адаптыўная рэбалянсіроўка» пачалася з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (шлях прадстаўнікоў лігаў), розыгрыш якога праходзіў 31 жніўня 2020 году, і былі ўнесеныя наступныя зьмены ў сьпіс допуску:
- Каманда асацыяцыі 5 (Францыя), якая заняла трэцяе месца, «Рэн», выйшла ў групавы этап замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (шлях прадстаўнікоў лігаў).
- Каманда асацыяцыі 6 (Расея), якая заняла трэцяе месца, «Краснадар», выйшла ў раўнд плэй-оф (шлях прадстаўнікоў лігаў) замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (шлях прадстаўнікоў лігаў).
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрыш | Каманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду | ||
---|---|---|---|
Папярэдні раўнд
(4 каманды) |
|
||
Першы кваліфікацыйны раўнд
(34 каманды) |
|
| |
Другі кваліфікацыйны раўнд
(26 камандаў) |
Чэмпіёнскі шлях
(20 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(6 камандаў) |
|
||
Трэці кваліфікацыйны раўнд
(16 камандаў) |
Чэмпіёнскі шлях
(10 камандаў) |
| |
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(6 камандаў) |
|
| |
Раўнд кваліфікацыі плэй-оф
(12 камандаў) |
Чэмпіёнскі шлях
(8 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 каманды) |
|
| |
Групавы этап
(32 каманды) |
|
| |
Плэй-оф асноўнай часткі
(16 камандаў) |
|
Каманды-ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку красавіка 2020 году УЭФА абвясьціў, што праз пандэмію ковід-19 у Эўропе тэрмін падачы заявак на турнір быў перанесены да наступнага паведамленьня. УЭФА таксама накіраваў ліст усім асацыяцыям-чальцам аб тым, што ўнутраныя лігі павінны быць завершаны ў поўным аб’ёме без заўчаснага завяршэньня, каб кваліфікавацца на эўрапейскія спаборніцтвы. Пасьля сустрэчы зь 55 сваімі асацыяцыямі 21 красавіка 2020 году УЭФА настойліва рэкамэндаваў ім завяршыць унутраныя спаборніцтвы вышэйшай лігі і кубка, хоць у некаторых асаблівых выпадках, калі гэта немагчыма, УЭФА распрацуе рэкамэндацыі адносна ўдзелу ў сваіх клюбных спаборніцтвах на выпадак адмены лігі (й)або кубка. Пасьля паседжаньня Выканаўчага камітэту УЭФА 23 красавіка 2020 году УЭФА абвясьціў, што калі ўнутраныя спаборніцтвы будуць датэрмінова спынены па законных прычынах у адпаведнасьці з умовамі, зьвязанымі з аховай здароўя або эканамічнымі праблемамі, зацікаўленыя нацыянальныя асацыяцыі павінны выбраць свае каманды-ўдзельніцы на 2020—2021 гады ў клюбныя спаборніцтвы УЭФА, грунтуючыся на спартовых заслугах ва ўнутраных спаборніцтвах 2019—2020 гадоў, і УЭФА пакідае за сабой права адмовіць у іх прыёме, калі УЭФА будзе меркаваць спыненьне спаборніцтваў нелегітымным або працэдуру адбору неаб’ектыўнай, непразрыстай і дыскрымінацыйнай, або каманда будзе ўспрымаецца грамадзкасьцю як несправядлівая. Прыпыненыя ўнутраныя спаборніцтвы таксама могуць быць адноўлены ў іншым фармаце, чым першапачатковы, такім чынам, што па-ранейшаму будзе спрыяць кваліфікацыі па спартовых заслугах. Усе лігі павінны паведаміць УЭФА да 25 траўня 2020 году, ці маюць намер аднавіць свае спаборніцтвы, але пазьней гэты тэрмін быў падоўжаны. 17 чэрвеня 2020 году УЭФА абвясьціў, што асацыяцыі павінны рэглямэнтаваць удзел сваіх камандаў да 3 жніўня 2020 году.
Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
- 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне альбо па іншых прычынах падчас папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Азэрбайджан: Прэм’ер-ліга Азэрбайджана 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Азэрбайджане. Лепшая каманда лігі на момант спыненьня, «Карабах» (якія былі абвешчаныя чэмпіёнамі), была абраная Асацыяцыяй футбольных фэдэрацыяў Азэрбайджана для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Бэльгія: Першы дывізіён А Бэльгіі 2019—2020 гадоў быў спынены праз пандэмію ковід-19 у Бэльгіі. Дзьве найлепшыя каманды лігі на момант спыненьня, клюб «Бруге» (які быў абвешчаны чэмпіёнам) і «Гент», былі абраныя Каралеўскай футбольнай асацыяцыяй Бэльгіі для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў групавы этап і трэці адборачны раўнд адпаведна.
- Босьнія і Герцагавіна: Прэм’ер-ліга Босьніі і Герцагавіны 2019—2020 гадоў была адмененая праз пандэмію ковід-19 у Босьніі і Герцагавіне. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Сараева» (якія былі абвешчаныя чэмпіёнамі), была абраная Футбольнай асацыяцыяй Босьніі й Герцагавіны для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Кіпр: Першы дывізіён Кіпра 2019—2020 гадоў быў спынены праз пандэмію ковід-19 на Кіпры. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Амонія», была абраная футбольнай асацыяцыяй Кіпра для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Ангельшчына: «Манчэстэр Сіці», каманда, якая заняла другое месца ў Прэм’ер-лізе 2019—2020 гадоў, кваліфікавалася ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, але была адхіленая ад усіх клюбных спаборніцтваў УЭФА на сэзоны 2020—2021 і 2021—2022 гадоў. 14 лютага 2020 году ворганам УЭФА па фінансавым кантролі клюбаў з-за меркаваных парушэньняў Правілаў УЭФА аб фінансавай сумленнай гульні. Аднак «Манчэстэр Сіці» абскардзіў рашэньне ў Спартовым арбітражным судзе, і 13 ліпеня 2020 году было абвешчана, што забарона на ўдзел у клюбных спаборніцтвах УЭФА была адмененая, і яны могуць гуляць у Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў.
- Францыя: Ліга 1 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Францыі. Тры найлепшыя каманды лігі на момант адмовы на аснове сярэдняй колькасьці пунктаў за матчы, якія правялі кожная каманда лігі, «Пары Сэн-Жэрмен» (якія былі абвешчаны чэмпіёнамі), «Алімпік» Марсэль і «Рэн», былі абраныя для гульні ў 2020—2020 гадах Лігі чэмпіёнаў УЭФА ад Францускай футбольнай фэдэрацыі выйшлі ў групавы этап.
- Гібральтар: Нацыянальная ліга Гібральтара 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Гібральтары. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Эўропа», была абраная Футбольнай асацыяцыяй Гібральтара для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Люксэмбург: Нацыянальны дывізіён Люксэмбурга ў 2019—2020 гадах быў спынены праз пандэмію ковід-19 у Люксэмбургу. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Фоля», была абраная Фэдэрацыяй футбола Люксэмбурга для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Мальта: Прэм’ер-ліга Мальты 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 на Мальце. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, Фларыяна (якая была абвешчана чэмпіёнам), была абраная Футбольнай асацыяцыяй Мальты для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Чарнагорыя: Першая ліга Чарнагорыі 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Чарнагорыі. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, Будучнаст (Падгорыца) (якая на той момант ужо была забясьпечана тытулам і была абвешчана чэмпіёнам), была абраная Футбольнай асацыяцыяй Чарнагорыі для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Нідэрлянды: Эрдывізія 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Нідэрляндах. Дзьве найлепшыя каманды лігі на момант адмовы, «Аякс» ды АЗ, былі выбраныя Каралеўскай футбольнай асацыяцыяй Нідэрляндаў для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў групавы этап і другі кваліфікацыйны раўнд адпаведна.
- Паўночная Македонія: Першая футбольная ліга Македоніі 2019—2020 гадоў была спыненая праз пандэмію ковід-19 у Паўночнай Македоніі. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Вардар» (якая была абвешчана чэмпіёнам), не змагла атрымаць ліцэнзію УЭФА, і ў выніку каманда, якая заняла другое месца, «Сылекс» была абраная для гульні ў сэзоне 2020/21 Лігі чэмпіёнаў УЭФА ад Фэдэрацыі футболу Паўночнай Македоніі, уваходзячы ў першы кваліфікацыйны раўнд.
- Паўночная Ірляндыя: Прэм’ер-чэмпіянат Паўночнай Ірляндыі 2019—2020 гадоў быў спынены праз пандэмію ковід-19 у Паўночнай Ірляндыі. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Лінфілд» (які быў абвешчаны чэмпіёнам), быў абраны для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў.
- Сан-Марына: Сан-Марынскі 2019—2020 гадоў быў закінуты праз пандэмію ковід-19 у Сан-Марына. Лепшая каманда лігі на момант адмовы, «Трэ Фіёры» (якія былі абвешчаныя чэмпіёнамі), была абраная Фэдэрацыяй футболу Сан-Марына для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў папярэдні кваліфікацыйны раўнд.
- Шатляндыя: Прэм’ер-чэмпіянат Шатляндыі 2019—2020 гадоў быў спынены праз пандэмію ковід-19 у Шатляндыі. Найлепшая каманда лігі на момант адмовы па сярэдняй колькасьці пунктаў за матч, якія правялі кожная каманда лігі, «Сэлтык» (які быў абвешчаны чэмпіёнам), быў абраны Шатляндзкай футбольнай асацыяцыяй для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, увайшоўшы ў першы адборачны раўнд.
- Турэччына: «Трабзанспор», каманда, якая заняла другое месца ў Супэрлізе 2019—2020 гадоў, атрымала бы кваліфікацыю ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў, але была адхіленая ад усіх клюбных спаборніцтваў УЭФА на сэзон 2020—2021 гадоў. Ворган фінансавага кантролю УЭФА 3 чэрвеня 2020 году ў сувязі з парушэньнем Правілаў УЭФА аб фінансавай сумленнай гульні. «Трабзанспор» абскардзіў рашэньне ў Спартовым арбітражным судзе, але 30 ліпеня 2020 году было абвешчана, што забарона на іх удзел у клюбных спаборніцтвах УЭФА пакінутая ў сіле. У выніку каманда, якая заняла трэцяе месца, «Бэшыкташ» кваліфікавалася на гэтае месца.
- Ўэйлз: Прэм’ер Камры 2019—2020 гадоў быў закінуты праз пандэмію ковід-19 ва Ўэйлзе. Лепшая каманда лігі на момант адмовы па сярэдняй колькасьці пунктаў за матч, якія правялі кожная каманда лігі, «Конас-Кій Номадс» (якія былі абвешчаныя чэмпіёнамі), былі абраныя для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў Футбольнай асацыяцыяй Ўэйлзу і выйшлі ў першы кваліфікацыйны раўнд.
Расклад матчаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расклад спаборніцтваў быў наступным (усе лёсаваньні праводзіліся ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, калі не пазначана іншае). Першапачаткова турнір павінен быў пачацца ў чэрвені 2020 году, але быў перанесены на жнівень праз пандэмію ковід-19 у Эўропе. Новы расклад быў абвешчаны Выканаўчым камітэтам УЭФА 17 чэрвеня 2020 году. Усе адборачныя матчы, за выключэньнем раўнду плэй-оф, праводзіліся як адзіночныя матчы, якія прымала адна з каманд па выніках лёсаваньня (за выключэньнем папярэдняга раўнду, які адбыўся на нэўтральным месцы).
Першапачаткова лёсаваньне групавога этапу павінна было праводзіцца ў Культурным цэнтры Фонду Стаўраса Ніарха ў Атэнах, Грэцыя, але 9 верасьня 2020 году УЭФА абвясьціў, што ён будзе перанесены ў Ньён, але ў выніку быў праведзены ў суседняй Жэнэве.
Фаза | Раўнд | Лёсаваньне | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Кваліфікацыя | Папярэдні раўнд | 17 ліпеня 2020 | 8 жніўня 2020 (паўфіналы) | 11 жніўня 2021 (фінал) |
Першы кваліфікацыйны раўнд | 9 жніўня 2020 | 18—19 жніўня 2020 | ||
Другі кваліфікацыйны раўнд | 10 жніўня 2020 | 25—26 жніўня 2020 | ||
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 31 жніўня 2020 | 15—16 верасьня 2020 | ||
Плэй-оф | Кваліфікацыйны плэй-оф | 1 верасьня 2020 | 22—23 верасьня 2020 | 29—30 верасьня 2020 |
Групавы этап | 1 гульнявы дзень | 1 кастрычніка 2020
(Жэнэва) |
20—21 кастрычніка 2020 | |
2 гульнявы дзень | 27—28 кастрычніка 2020 | |||
3 гульнявы дзень | 3—4 лістапада 2020 | |||
4 гульнявы дзень | 24—25 лістапада 2020 | |||
5 гульнявы дзень | 1—2 сьнежня 2020 | |||
6 гульнявы дзень | 8—9 сьнежня 2020 | |||
Гульні на вылет | Раўнд шаснаццаці | 14 сьнежня 2020 | 16—17 і 23—24 лютага 2021 | 9—10 і 16—17 сакавіка 2021 |
Чвэрцьфіналы | 19 сакавіка 2021 | 6—7 красавіка 2021 | 13—14 красавіка 2021 | |
Паўфіналы | 27—28 красавіка 2021 | 4—5 траўня 2021 | ||
Фінал | 29 траўня 2022 году на стадыёне «Эштадыю ду Драган» у горадзе Порту |
Наступствы пандэміі ковід-19
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сувязі з пандэміяй ковід(COVID)-19 у Эўропе ў дачыненьні да спаборніцтваў дзейнічалі наступныя спэцыяльныя правілы:
- Калі існавалі абмежаваньні на паездкі, зьвязаныя з пандэміяй ковід-19, якія не дазволілі гасьцявой камандзе ўехаць у краіну хатняй каманды або вярнуцца ў сваю краіну, матч можна было б згуляць у нэўтральнай краіне або ў краіне гасьцявой каманды, якая дазволіла правесьці матч на іншым месцы.
- Калі каманда адмаўлялася гуляць або лічылася адказнай за тое, што матч не адбыўся, лічылася, што яна прайграла матч. Калі абедзьве каманды адмаўляліся гуляць або лічыліся вінаватымі ў тым, што матч не адбыўся, абедзьве каманды былі дыскваліфікаваныя.
- Калі ў каманды былі гульцы і/або афіцыйныя асобы, якія далі станоўчы вынік на коронавірус SARS-2, што не дазволіла ім згуляць у матчы да ўстаноўленага УЭФА тэрміну, лічылася, што яны прайгралі матч.
24 верасьня 2020 году УЭФА абвясьціў, што з групавога этапу будзе дазволена пяць замен, а шостая — у дадатковы час. Аднак кожнай камандзе было дадзена толькі тры магчымасьці зрабіць замены падчас матчаў, з чацьвёртай магчымасьцю ў дадатковы час, за выключэньнем замен, зробленых у перапынку, перад пачаткам дадатковага часу і ў перапынку ў дадатковы час. Такім чынам, максімум дванаццаць гульцоў маглі быць занесены на лаўку запасных.
Усе адборачныя матчы праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. Пасьля частковага вяртаньня заўзятараў на Супэркубак УЭФА 2020 году, УЭФА 1 кастрычніка 2020 году абвясьціла, што матчы, пачынаючы з групавога этапу, могуць праводзіцца з 30% напаўняльнасьцю, калі гэта дазволяць мясцовыя ўлады.
Першапачаткова фінал павінен быў прайсьці на стадыёне «Крэстоўскі» ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Аднак празь пераносы й перанос фіналу 2020 году ў Лісабон, фінальныя гаспадары былі перанесены на год па раскладзе, таму Алімпійскі стадыён Ататурка ў Стамбуле, Турэччына, плянаваў правесьці фінал у 2021 годзе. Аднак 13 траўня 2021 году УЭФА абвясьціла, што фінал перанесены ў Порту, праз каранавірусныя абмежаваньні ў Турэччыне, каб дазволіць фанатам наведаць матч.
Кваліфікацыйныя раўнды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэдні раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне папярэдняга раўнду адбылося 17 ліпеня 2020 году а 13:00 па менскім часе. Паўфіналы гуляліся 8 жніўня на стадыёне Спартовага цэнтру Колюврэ ў швайцарскім Ньёне. Фінал мусіў гуляцца там жа 11 жніўня, але матч быў адменены праз тое, што гульцы «Дрыты» патрапілі ў каранцін пасьля таго, як два гульцы далі станоўчы вынік на каранавірус SARS-2, а Лінфілд атрымаў тэхнічную перамогу зь лікам 3:0.
Пераможаныя што ў паўфінале, што ў фінале, выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў.
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
Паўфіналы | ||
Трэ Фіёры ![]() |
0:2 | ![]() |
Дрыта ![]() |
2:1 | ![]() |
Фінал | ||
Дрыта ![]() |
0:3[1] | ![]() |
Першы кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду адбылося 9 жніўня 2020 а 13:00 па менскім часе. Матчы гуляліся 18 і 19 жніўня 2020 году. Матч паміж КІ і «Слованам» быў адменены праз тое, што гульцы «Слована» патрапілі на каранцін пасьля таго, як адзін з гульцоў атрымаў станоўчы тэст на каранавірус SARS-2, і КІ атрымалі тэхнічную перамогу зь лікам 3:0.
Пераможаныя выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў.
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
Фэрэнцвараш ![]() |
2:0 | ![]() |
Сэлтык ![]() |
6:0 | ![]() |
Легія Варшава ![]() |
1:0 | ![]() |
Шэрыф Тыраспаль ![]() |
2:0 | ![]() |
Конас-Кій Номадс ![]() |
0:2 | ![]() |
Црвена Зьвезда ![]() |
5:0 | ![]() |
Будучнаст Падгорыца ![]() |
1:3 | ![]() |
Арарат-Армэнія ![]() |
0:1[2] | ![]() |
Фларыяна ![]() |
0:2 | ![]() |
Макабі Тэль-Авіў ![]() |
2:0 | ![]() |
Карабах ![]() |
4:0 | ![]() |
Дынама Тбілісі ![]() |
0:2 | ![]() |
Дынама Берасьце ![]() |
6:3 | ![]() |
Мольдэ ![]() |
5:0 | ![]() |
Флёра Талін ![]() |
1:1[2](2:4)[3] | ![]() |
Цэле ![]() |
3:0 | ![]() |
КІ Кляксвуйк ![]() |
3:0[1] | ![]() |
Другі кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду прайшло 10 жніўня 2020 году а 13:00 па менскім часе. Матчы прайшлі 25 і 26 жніўня 2020 году. Зь дзесяці няўдачнікаў з чэмпіёнскага шляху дзьве каманды, «Тырана» і «Лудагорац», вызначаныя лёсаваньнем 31 жніўня 2020 году пасьля лёсаваньня другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы, выйшлі ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў (чэмпіёнскі шлях), а астатнія восем камандаў выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў (чэмпіёнскі шлях). Пераможаныя са шляху прадстаўнікоў лігаў трапілі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў (асноўны шлях).
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
ЧФР Клуж ![]() |
2:2[2](5:6)[3] | ![]() |
Янг Бойз ![]() |
3:1 | ![]() |
Сэлтык ![]() |
1:2 | ![]() |
Судува Мар’ямпаль ![]() |
0:3 | ![]() |
Легія Варшава ![]() |
0:2[2] | ![]() |
Цэле ![]() |
1:2 | ![]() |
Лудагорац ![]() |
0:1 | ![]() |
Дынама Берасьце ![]() |
2:1 | ![]() |
Карабах ![]() |
2:1 | ![]() |
Тырана ![]() |
0:1 | ![]() |
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
АЗ ![]() |
3:1[2] | ![]() |
ПАОК ![]() |
3:1 | ![]() |
Лякаматыва Загрэб ![]() |
0:1 | ![]() |
Трэці кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 31 жніўня 2020 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Матчы прайшлі 15 і 16 верасьня 2020 году.
Пераможаныя з чэмпіёнскага шляху трапілі ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА 2020—2021 гадоў. Тыя, хто атрымалі паразу на шляху прадстаўнікоў лігаў, выйшлі ў групавы этап Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў.
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
Фэрэнцвараш ![]() |
2:1 | ![]() |
Карабах ![]() |
0:0[2](5:6)[3] | ![]() |
Амонія ![]() |
1:1[2](4:2)[3] | ![]() |
Міт’юлян ![]() |
3:0 | ![]() |
Макабі Тэль-Авіў ![]() |
1:0 | ![]() |
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
ПАОК ![]() |
2:1 | ![]() |
Дынама Кіеў ![]() |
2:0 | ![]() |
Гент ![]() |
2:1 | ![]() |
Раўнд плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне раўнду плэй-оф адбылося 1 верасьня 2020 году а 13:00 па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 22 й 23 верасьня, гасьцёвыя — 24 й 25 верасьня 2020 году.
Пераможцы матчаў выйшлі ў групавы этап. Пераможаныя былі пераведзены ў групавы этап Лігі Эўропы.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Славія Прага ![]() |
1:4 | ![]() |
0:0 | 1:4 |
Макабі Тэль-Авіў ![]() |
2:5 | ![]() |
1:2 | 1:3 |
Алімпіякос ![]() |
2:0 | ![]() |
2:0 | 0:0 |
Мольдэ ![]() |
3:3[4] | ![]() |
3:3 | 0:0 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Краснадар ![]() |
4:2 | ![]() |
2:1 | 2:1 |
Гент ![]() |
1:5 | ![]() |
1:2 | 0:3 |
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне групавога этапу прайшло ў Жэнэве, Швайцарыя 1 кастрычніка 2020 году. 32 каманды былі падзеленыя на восем групаў па чатыры ў кожнай. Для лёсаваньня каманды былі разьмеркаваныя на чатыры кошыкі, кожны з васьмі камандаў, паводля наступных прынцыпаў:
- У кошык 1 трапілі чэмпіёны Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны шасьці найлепшых асацыяцыяў на падставе іх каэфіцыентаў УЭФА 2020 году. Паколькі ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў, мюнхэнская «Баварыя», таксама была чэмпіёнам краіны, чэмпіёны сёмай асацыяцыі, «Порту», таксама быў пасеяны ў 1 кошыку.
- Кошыкі 2, 3 й 4 зьмяшчаюць астатнія каманды, пасеяныя паводля іхных клюбных каэфіцыентаў УЭФА 2020 году.
Каманды з адной асацыяцыі, гэтаксама па палітычных матывах каманды Ўкраіны ды Расеі, не маглі трапіць у адну групу.
Матчы прайшлі 20—21 кастрычніка, 27—28 кастрычніка, 3—4 лістапада 24—25 лістапада, 1—2 сьнежня і 8—9 сьнежня 2020 году. Дзьве найлепшыя каманды кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу. Каманды, якія занялі трэцяе месца, былі пераведзены ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а каманды, якія занялі чацьвёртае месца, выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў у гэтым сэзоне.
«Істанбул Башакшэхір», «Краснадар», «Міт’юлян» і «Рэн» дэбютавалі на групавым этапе. З выхадам «Істанбула Башакшэхіра» на групавы этап Стамбул стаў першым горадам, які быў прадстаўлены на групавым этапе чатырма рознымі камандамі (раней яго прадстаўлялі «Бэшыкташ», «Фэнэрбахчэ» і «Галатасарай»). Гэты сэзон стаў першым у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, у якім на групавым этапе выступалі тры расейскія клюбы.
Каманды, якія выйшлі ў 1/8 фіналу
Каманды, якія перайшлі ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы
Група A
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Баварыя | 6 | 5 | 1 | 0 | 18-5 | 16 |
Атлетыка Мадрыд | 6 | 2 | 3 | 1 | 7-8 | 9 |
Рэд Бул Зальцбург | 6 | 1 | 1 | 4 | 10-17 | 4 |
Лякаматыў Масква | 6 | 0 | 3 | 3 | 5-10 | 3 |
Група B[5]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Рэал Мадрыд | 6 | 3 | 1 | 2 | 11-9 | 10 |
Барусія Мёнхэнглядбах | 6 | 2 | 2 | 2 | 6-9 | 8 |
Шахтар Данецк | 6 | 2 | 2 | 2 | 5-12 | 8 |
Інтэрнацыянале | 6 | 1 | 3 | 2 | 7-9 | 6 |
Група C[6]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Манчэстэр Сіці | 6 | 5 | 1 | 0 | 13-1 | 16 |
Порту | 6 | 4 | 1 | 1 | 10-3 | 13 |
Алімпіякос | 6 | 1 | 0 | 5 | 2-10 | 3 |
Алімпік Марсэль | 6 | 1 | 0 | 5 | 2-13 | 3 |
Група D
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Лівэрпул | 6 | 4 | 1 | 1 | 10-3 | 13 |
Аталянта | 6 | 3 | 2 | 1 | 10-8 | 11 |
Аякс | 6 | 2 | 1 | 3 | 7-7 | 7 |
Міт’юлян | 6 | 0 | 2 | 4 | 4-13 | 2 |
Група E
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Чэлсі | 6 | 4 | 2 | 0 | 14-2 | 14 |
Сэвільля | 6 | 4 | 1 | 1 | 9-8 | 13 |
Краснадар | 6 | 1 | 2 | 3 | 6-11 | 5 |
Рэн | 6 | 0 | 1 | 5 | 3-11 | 1 |
Група F
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Барусія | 6 | 4 | 1 | 1 | 12-5 | 13 |
Ляцыё | 6 | 2 | 4 | 0 | 11-7 | 10 |
Бруге | 6 | 2 | 2 | 2 | 8-10 | 8 |
Зэніт | 6 | 0 | 1 | 5 | 4-13 | 1 |
Група G [7]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ювэнтус | 6 | 5 | 0 | 1 | 14-4 | 15 |
Барсэлёна | 6 | 5 | 0 | 1 | 16-5 | 15 |
Дынама Кіеў | 6 | 1 | 1 | 4 | 4-13 | 4 |
Фэрэнцвараш | 5 | 0 | 0 | 5 | 5-17 | 0 |
Група H[8]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Пары Сэн-Жэрмэн | 6 | 4 | 0 | 2 | 13-6 | 12 |
РБ Ляйпцыг | 6 | 4 | 0 | 2 | 11-12 | 12 |
Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 3 | 0 | 3 | 15-10 | 9 |
Істанбул Башакшэхір | 6 | 1 | 0 | 5 | 7-18 | 3 |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раўндзе асноўнага плэй-оф каманды гулялі паміж сабою ў двух матчах дома і ў гасьцях, за выключэненем аднаматчавага фіналу. Мэханізм лёсаваньняў ды гульняў кожнага раўнду быў наступным:
- У лёсаваньні 1/8 фіналу восем пераможцаў групаў былі пасеянымі, а восем тых, што занялі другое месца, выцягваліся з другога кошыка. Да пасеяных камандаў выцягваліся ў супэрнікі тыя, хто ня быў пасеянымі. Каманды з адной групы або з адной асацыяцыі не маглі трапіць адна супраць адной.
- У лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў не было пасеяў, і каманды з адной групы або з аднаго аб’яднаньня маглі згуляць паміж сабой. Паколькі лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіліся разам да вынікаў чвэрцьфіналаў, асобы пераможцаў чвэрцьфіналу не былі вядомыя на момант лёсаваньня. Таксама было праведзена лёсаваньне, каб вызначыць, які пераможца паўфіналу быў вызначаны ў якасьці «хатняй» каманды для фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі ён праходзіў на нэўтральнай пляцоўцы).
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
![]() |
2:6 | ![]() |
1:4 | 1:2 |
|
![]() |
2:5 | ![]() |
1:4 | 1:1 | |
![]() |
0:4 | ![]() |
0:2 | 0:2 | |
![]() |
4:5 | ![]() |
2:3 | 2:2 | |
![]() |
1:4 | ![]() |
0:1 | 1:3 | |
![]() |
0:4 | ![]() |
0:2 | 0:2 | |
![]() |
4:4[4] | ![]() |
2:1 | 2:3[2] | |
![]() |
0:3 | ![]() |
0:1 | 0:2 |
Чвэрцьфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
![]() |
3:3[4] | ![]() |
2:3 | 1:0 |
|
![]() |
4:2 | ![]() |
2:1 | 2:1 | |
![]() |
3:1 | ![]() |
3:1 | 0:0 | |
![]() |
1:2 | ![]() |
0:2 | 1:0 |
Паўфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
![]() |
1:4 | ![]() |
1:2 | 0:2 | |
![]() |
1:3 | ![]() |
1:1 | 0:2 |
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 траўня 2021 21:00 (Па менскаму часе) |
Манчэстэр Сіці | 0:1 | Чэлсі | Эштадыю ду Драган, Порту Гледачоў: 14,110 Судзьдзя: Антоніё Матэў Ляёс (Гішпанія) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Гавэрц, 42’ | |||
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс найлепшых галеадораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Галы | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Эрлінг Голян | Барусія Дортмунд | 10 | 705 |
2 | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 8 | 900 |
3-9 | Аліўе Жыру | Чэлсі Лёндан | 6 | 257 |
Юсэф Эн-Нэсыры | Сэвільля | 386 | ||
Маркус Рашфард | Манчэстэр Юнайтэд | 416 | ||
Альвара Марата | Ювэнтус Турын | 597 | ||
Нэймар | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 746 | ||
Магамэд Саляг | Лівэрпул | 781 | ||
Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | 842 | ||
10-14 | Чыра Імобіле | Ляцыё Рым | 5 | 417 |
Робэрт Левандоўскі | Баварыя Мюнхэн | 514 | ||
Ліянэль Мэсі | Барсэлёна | 540 | ||
Алясан Плеа | Барусія Мёнхэнглядбах | |||
Сэржыю Алівэйра | Порту | 740 |
Сьпіс найлепшых асістэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Асісты | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Хуан Куадрада | Ювэнтус Турын | 6 | 551 |
2-4 | Ёзуа Кіміх | Баварыя Мюнхэн | 4 | 617 |
Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці | 669 | ||
Анхэль Дзі Марыя | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 697 | ||
5-15 | Джэйдан Санча | Барусія Дортмунд | 3 | 386 |
Алясан Плеа | Барусія Мёнхэнглядбах | 540 | ||
Душан Тадыч | Аякс Амстэрдам | |||
Кінгсьлі Каман | Баварыя Мюнхэн | 579 | ||
Анхэліньнё | РБ Ляйпцыг | 627 | ||
Томас Мюлер | Баварыя Мюнхэн | 632 | ||
Нэймар | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 746 | ||
Кай Гавэрц | Чэлсі Лёндан | 788 | ||
Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 900 | ||
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | 911 | ||
Філ Фодэн | Манчэстэр Сіці | 1066 |
Каманда сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Група тэхнічнага вывучэньня УЭФА выбрала ў якасьці каманды турніру 23 наступных гульцоў.
Гульцы сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За гульцоў сэзону галасавалі трэнеры 32 камандаў групавога этапу, а таксама 55 журналістаў, адабраных групай Эўрапейскіх спартовых СМІ, якія прадстаўляюць кожную з асацыяцый-чальцоў УЭФА. Трэнерам не дазвалялася галасаваць за гульцоў сваёй каманды. Чальцы журы вызначалі тройку лепшых гульцоў: першы атрымаў пяць балаў, другі — тры, трэці — адзін. Вершыня сьпісу з трох найлепшых гульцоў была абвешчаная 13 жніўня 2021 году. Пераможцы былі аб’яўленыя й ушанаваныя прызамі падчас лёсаваньня групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў у Турэччыне 26 жніўня 2021 году.
- Найлепшы брамнік
Месца | Гулец | Каманда | Пункты |
---|---|---|---|
Вяршыня сьпісу трох найлепшых | |||
1 | Эдуар Мэндзі | Чэлсі Лёндан | 286 |
2 | Эдэрсан | Манчэстэр Сіці | 154 |
3 | Тыбо Куртуа | Рэал Мадрыд | 96 |
Гульцы, што замыкаюцья дзясятку | |||
4 | Кейляр Навас | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 50 |
5 | Мануэль Ноер | Баварыя Мюнхэн | 36 |
6 | Ян Облак | Атлетыка Мадрыд | 35 |
7 | Джанлюіджы Данарума | Мілян | 20 |
8 | Марк-Андрэ тэр Штэген | Барсэлёна | 13 |
9 | Алісан | Лівэрпул | 4 |
Агустын Марчэсын | Порту |
- Найлепшы абаронца
Месца | Гулец | Каманда | Пункты |
---|---|---|---|
Вершыня сьпісу трох найлепшых | |||
1 | Рубэн Дыяш | Манчэстэр Сіці | 217 |
2 | Сэсар Асьпілікуэта | Чэлсі Лёндан | 115 |
3 | Антоніё Рудыгер | Чэлсі Лёндан | 78[9] |
Гульцы, што замыкаюцья дзясятку | |||
4 | Маркіньюс | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 78[9] |
5 | Т’ягу Сылва | Чэлсі Лёндан | 59 |
6 | Кайл Ўокер | Манчэстэр Сіці | 35 |
7 | Джорджа К’еліні | Ювэнтус | 18 |
8 | Джон Стоўнз | Манчэстэр Сіці | 15 |
9 | Давід Аляба | Баварыя Мюнхэн | 14 |
Леанарда Бануччы | Ювэнтус |
- Найлепшы паўабаронца
Месца | Гулец | Каманда | Пункты |
---|---|---|---|
Вершыня сьпісу трох найлепшых | |||
1 | Н’Галё Кантэ | Чэлсі Лёндан | 263 |
2 | Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці | 197 |
3 | Жаржыньню | Чэлсі Лёндан | 149 |
Гульцы, што замыкаюцья дзясятку | |||
4 | Ількай Гюндаган | Манчэстэр Сіці | 15 |
Мэйсан Маўнт | Чэлсі Лёндан | ||
6 | Фрэнкі дэ Ёнг | Барсэлёна | 9 |
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | ||
8 | Пэдры | Барсэлёна | 6 |
9 | Кай Гавэрц | Чэлсі Лёндан | 5 |
Джарджыніё Вэйнальдум | Лівэрпул |
- Найлепшы нападнік
Месца | Гулец | Каманда | Пункты |
---|---|---|---|
Вершыня сьпісу трох найлепшых | |||
1 | Эрлінг Голян | Барусія Дортмунд | 202 |
2 | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 154 |
3 | Робэрт Левандоўскі | Баварыя Мюнхэн | 104 |
Гульцы, што замыкаюцья дзясятку | |||
4 | Ліянэль Мэсі | Барсэлёна | 76 |
5 | Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | 70 |
6 | Нэймар | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 23 |
7 | Кай Гавэрц | Чэлсі Лёндан | 16 |
Рагім Стэрлінг | Манчэстэр Сіці | ||
9 | Рамэлю Люкаку | Інтэрнацыянале Мілян | 6 |
Мэйсан Маўнт | Чэлсі Лёндан |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Тэхнічная перамога ў тры мячы праз станоўчыя вынікі на наяўнасьць каранавірусу ў супэрнікаў
- ^ а б в г д е ё ж Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час
- ^ а б в г Пераможца быў вызначаны ў пасьляматчавай сэрыі пэнальці
- ^ а б в Пераможца быў вызначаны па правіле выязнога голу (па пераважнай колькасьці забітых галоў у гасьцёх)
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў далей у Лізе чэмпіёнаў рушыла Барусія Мёнхэглядбах празь лепшую набраную колькасьць пунктаў у асабістых сустрэчах 6 > 0
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў далей у Лігу Эўропы рушыў Алімпіякос празь лепшую колькасьць гасьцявых галоў у асабістых сустрэчах 1 > 0
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў першым апынуўся Ювэнтус празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах +1 > −1
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў першым апынуўся Пары Сэн-Жэрмэн празь лепшую колькасьць гасьцявых галоў у асабістых сустрэчах 1 > 0
- ^ а б Пры роўнай колькасьці пунктаў, вышэй меўся Антоніё Рудыгер праз большую колькасьць 5-пунктавых адзнак (максымальна магчымая адзнака, што маглі прысудзіць журы)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА