Перайсьці да зьместу

Агдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агдам
Населены пункт
ад верхняга левага краю: замак Шахбулаг; мячэт Шахбулаг; могілкі Імэрэт; Агдамскі мячэт; Музэй хлеба; Палац Панаг Алі-Хана; Руіны Агдаму
ад верхняга левага краю: замак Шахбулаг; мячэт Шахбулаг; могілкі Імэрэт; Агдамскі мячэт; Музэй хлеба; Палац Панаг Алі-Хана; Руіны Агдаму
Краіна Азэрбайджан
Раён Агдамскі
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Вагіф Гесэнаў[d]
Геаграфія
Вышыня НУМ 369 м
Часавы пас
Каардынаты 39°59′35″ пн. ш. 46°55′50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць ненаселены чал.
Афіцыйная мова азэрбайджанская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс AZ 0200
Нумарны знак 02
Сайт aghdam-ih.gov.az
Агдам на мапе Азэрбайджану
Агдам
Агдам
Агдам

Агда́м (па-азэрбайджанску: Ağdam) — пакінутае места і намінальны цэнтар Агдамскага раёну Азэрбайджану[1]. Знаходзіцца за 26 км ад Стэпанакерту ля ўсходняга ўзножжа Карабаскага горнага хрыбту, на краі Карабаскай раўніны.

Заснаванае ў XVIII стагодзьдзі, у 1828 року атрымала статус места, за савецкім часам значна вырасла. Тут дзейнічалі масьляны, вінна-гарэлачны, машынабудаўнічы і шаўковы заводы, аэрапорт, два чыгуначныя вакзалы. У 1989 року Агдам налічваў 28 031 жыхара. З пачаткам першай Карабаскай вайны азербайджанскія войскі пакінулі места. З 1993 року яно знаходзілася пад кантролем Армэніі. За час вайны большасьць насельніцтва стала бежанцамі, да 2020 Агдам амаль цалкам быў зруйнаваны і закінуты[2][3][4]. Яго часам называлі Каўкаскай Хірасімай[5][6][4][7][8].

Па выніках вайны 2020 року места з ваколіцамі перайшло пад кантроль Азэрбайджану.

  1. Gai︠a︡nė Novikova The Nagorno Karabakh Conflict: In Search of the Way Out : To the Question of the Readiness of Azerbaijani and Armenian Societies to a Compromise Resolution of the Conflict. — Amrots Group, 2004. — С. 138. — ISBN 9789994131273
  2. Azerbaijan, Potentially Rich, Is Impoverished by Warfare // 2 June 1994 г.
  3. The story of FK Qarabag: How a team born from war now prepares to host Chelsea in the Champions League Independent.co.uk
  4. 1 2 Life Among Ruins of Caucasus' Hiroshima Institute for War and Peace Reporting
  5.  De Waal, Thomas Black garden: Armenia and Azerbaijan through peace and war. — New York: New York University Press, 2013. — ISBN 0814760325
  6. War horrors to football highs: how Azerbaijan's FK Qarabag have come back from the brink (анг.) // Euronews, 12 September 2017 г. Праверана 24 December 2021 г.
  7. Conflit au Haut-Karabakh: Agdam, ville fantôme reprise par l'Azerbaïdjan (фр.) France24 Праверана 2021-12-23 г.
  8. Azerbaijani leader hails handover of region ceded by Armenia. Associated Press. Праверана 2020-12-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]