Нікасія
| Нікасія грэц. Λευκωσία | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Кіпр | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Раён | Нікасія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Харалямбас Праунцас[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 51,06 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 220 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 35°10′ пн. ш. 33°22′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 116 392 чал. (2011) | ||||
| Афіцыйная мова | грэцкая мова і турэцкая мова | ||||
| Этнахаронімы | Nicosien[1], Nicosienne[1] і nicosiani | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 22 | ||||
| Паштовы індэкс | 1010–1107 | ||||
| Сайт | nicosia.org.cy | ||||
| Нікасія на мапе Кіпру Нікасія | |||||
Нікасі́я (па-грэцку: Λευκωσία) — сталіца і найбуйнейшы горад Кіпру.
Горад таксама вядомы пад назваю Леўкасія і былі спробы ўжываць менавіта гэтую назву як афіцыйную, але яны не былі ўдалымі. Горад разьмешчаны недалёка ад цэнтру раўніны Мэсаарыя, на беразе ракі Пэдыеяс. Нікасія ёсьць сталіцай і месцам правядзеньня паседжаньняў ураду Рэспублікі Кіпр. Гэта самая паўднёва-ўсходняя сталіца дзяржаваў-чальцоў ЭЗ. Нікасія ёсьць гістарычным цэнтрам вострава з X стагодзьдзя. На сёньня горад падзелены на паўднёвую грэцка-кіпрыёцкую і паўночную турэцка-кіпрыёцкую часткі. Гэты падзел мае месца з 1963 году, пасьля міжэтнічнага гвалту, які прайшоў у горадзе. Нікасія ёсьць сталіцай таксама і непрызнанай турэцка-кіпраўскай дзяржавы.
На працягу многіх гадоў Нікасія зарэкамэндавала сябе як фінансавая сталіца вострава і адзін зь вядучых міжнародных дзелавых цэнтраў. Горад заняў у 2012 годзе 5 радок у сьпісе самых заможных гарадоў у сьвеце паводле пакупніцкай сілы[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сьляды першых пасяленцаў прасочваюцца з 3900 гадоў да н. э. Сам горад быў заснаваны каля XI—VII стагодзьдзяў да н. э. і быў названы Ледра, затым Леўкатэон; сучасная назва замацавалася за горадам прыкладна з XIII стагодзьдзя н. э. Места ўяўляла зь сябе старажытнагрэцкую горад-дзяржаву. У эліністычны пэрыяд, прыкладна ў 330 годзе да н. э., горад страціў сваё значэньне і ператварыўся ў невялікую вёску. У 965 годзе бізантыйцы зрабілі горад цэнтрам тэмы Кіпр. У 1191 годзе ангельскі кароль-крыжак Рычард I Ільвінае Сэрца заваяваў горад і перадаў яго ў 1192 годзе Гі дэ Люзыньяну. Горад стаў сталіцай Кіпрскага каралеўства. Менавіта ў гэты пэрыяд ён атрымаў назву Нікасія. У 1489—1571 гадох горад знаходзіўся пад уладай вэнэцыянцаў. У 1571—1878 гады быў пад уладай туркаў. У 1878—1960 гадах вярнуўся пад уладу ангельцаў. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Рэспублікі Кіпр, якая была дзяржавай як грэцкай, гэтак і турэцкай абшчынаў краіны.
У 1963 годзе грэцкая абшчына прапанавала шэраг паправак да канстытуцыі, якія былі аспрэчаныя турэцкай абшчыны Кіпру[3]. У час ліквідацыі наступстваў гэтага крызісу, 21 сьнежня 1963 году, успыхнуў міжабшчынавы гвалт паміж грэкамі-кіпрыётамі і туркамі-кіпрыётамі. У выніку Нікасія была падзеленая на грэцкія і турэцкія кварталы Зялёнай лініяй, якая была гэтак названая ў гонар колеру пяра, якое выкарыстоўвалася супрацоўнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, каб намаляваць лінію разьмежаваньня на мапе гораду[4].
У выніку ўварваньня турэцкіх войскаў у 1974 годзе і абвяшчэньня Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпру горад быў падзелены на турэцкую і грэцкую часткі. Мяжа паміж імі, якая ахоўваецца войскамі ААН, праходзіць па гістарычным цэнтры гораду і праз галоўную гандлёвую вуліцу Ледра. Паўночная (турэцкая) частка Нікасіі ёсьць сталіцай самаабвешчанай турэцкае дзяржавы.
23 красавіка 2003 году ўпершыню з 1974 году быў адчынены пераход празь Ледраўскі палац, які месьціцца на Зялёнай лініі паміж тэрыторыямі непрызнанага Паўночнага Кірпу і Рэспублікі Кіпр[5]. 3 красавіка 2008 году былі распачатыя працы па дэмантажы сьцяны, якая падзяляе горад на дзьве часткі[6].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нікасія разьмешчана на шырокай раўніне ў цэнтры Кіпру, паміж горнымі хрыбтамі Троадас і Кірэнія. Горад знаходзіцца непадалёк ад ракі Акакі. Клімат Нікасіі ёсьць міжземнаморскім з рысамі паўпустэльнага (Клясыфікацыя кліматаў Кёпену: BSh). Наяўнасьць цёплай зімы і гарачага сухога лета выключаюць разьвіцьцё гораду ў аграрным пляне. Ападкаў выпадае ўсяго 300 мм, што робіць Нікасію адным з найбольш засушлівых і гарачых гарадоў узьбярэжжа Міжземнага мора.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нікасія ёсьць фінансава-бізнэсовым цэнтрам Кіпру. У горадзе базуюцца штаб-кватэры ўсіх кіпрскіх банкаў, а менавіта былога Кіпрскага народнага банку, Банку Кіпру, Эленік Банку. Акрамя таго, Цэнтральны банк Кіпру знаходзіцца ў раёне Акропалю кіпрскай сталіцы. Шматлікія міжнародныя кампаніі засноўваюць сваю кіпрскую штаб-кватэру ў Нікасіі, як то аўдытарскія фірмы PWC, Deloitte, KPMG і Ernst & Young. Міжнародныя тэхналягічныя кампаніі, як то NCR і TSYS маюць свае рэгіянальныя прадстаўніцтвы ў Нікасіі. Таксама ў Нікасіі разьмяшчаюцца штаб-кватэры мясцовых фінансавых газэтаў, як то Financial Mirror і Stockwatch.
29 сакавіка 1996 году запрацавала Фондавая біржа Кіпру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ World's richest cities by purchasing power. City Mayors
- ↑ The Republic of Cyprus. US Library of Congress
- ↑ Nicosia Municipality. Nicosia.org.cy
- ↑ Emotion as Cyprus border opens. BBC News
- ↑ Греческие и турецкие общины Кипра начали разбор баррикад. Gazeta.ru