Марк Ут
| Марк Ут | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 жніўня 1991[1][2][3] (34 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2012 | Кёльн II[d] | 41 (16) |
| 2012—2015 | Гээрэнвээн | 36 (20) |
| 2013—2014 | → Гэраклес | 28 (8) |
| 2015—2018 | Гофэнгайм | 78 (29) |
| 2016 | Гофэнгайм II[d] | 1 (1) |
| 2018—2021 | Шальке-04 | 48 (5) |
| 2020 | → Кёльн | 15 (5) |
| 2021—2025 | Кёльн | 55 (6) |
| Зборныя | ||
| 2018 | Нямеччына | 1 (0) |
Марк Ут (па-нямецку: Mark Uth; нар. 24 жніўня 1991 году) — колішні нямецкі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўшыся ў Кёльне, гулец прайшоў праз шэраг акадэміяў мясцовых клюбаў, у тым ліку «Кёльну». З 2010 году выступаў у складзе другой дружыны клюбу ў рэгіянальных спаборніцтвах. У траўні 2012 году было абвешчана, што Ут склаў угоду на тры гады зь нідэрляндзкім «Гээрэнвэнам»[4]. У новым клюбе талент гулца ўжо поўнасьцю выкрыўся. Зь цягам часу футбаліст стаў адной з галоўных зорак нідэрляндзкага клюбу. 28 верасьня 2013 году Ут адзначыўся хет-трыкам, высутаючы ў шэрагах «Гэраклесу» ў матчы супраць «Ваальвэйку». Выдатная гульня была заўважаная на радзіме, і ў ліпені 2015 году футбаліст склаў угоду з клюбам Бундэсьлігі «Гофэнгаймам». У залежнасьці ад крыніцаў, сума ўгоды, сплачаная «Гээрэнвэну», складала ад 2 да 3 млн эўра[5][6][7]. Свой першы гол за новы клюб гулец забіў 5 сьнежня 2015 году ў матчы супраць «Інгальштату-04». У 2018 годзе Ут паперабраўся ў «Шальке-04», а з 2020 году выступаў у табары роднага клюбу «Кёльн», зьяўляючыся адным з ключавых гульцоў каманды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mark Uth // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MARK UTH // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Mark Uth // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Mark Uth wechselt zum SC Heerenveen». FC Köln.
- ↑ «Bei 1899 Hoffenheim sorgt Mark Uth für flexiblen Angriff». Rhein-Neckar-Zeitung.
- ↑ «Uth signs for Hoffenheim». FourFourTwo.
- ↑ «Nach dem Deadline-Day: Alle Transfers der Fußball-Bundesliga». SHZ.de.